Вайна77

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу

Кампанія заявіла аб планавай эвакуацыі супрацоўнікаў.

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу. Пра гэта паведамляе рэгіянальнае выданне E1 са спасылкай на відавочцаў.

На апублікаваных фота бачны слуп дыму, які ўздымаецца ў неба. У прэс-службе кампаніі Е1 заявілі, што на лагістычным аб'екце «была праведзеная своечасовая планавая эвакуацыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі бяспекі».

Губернатар Свярдлоўскай вобласці Дзяніс Паслер паведаміў раніцай аб адбіцці «адной са спроб атакі БПЛА на наш рэгіён». 

Таксама чэмпіянат Расіі па лёгкай атлетыцы ў Екацярынбургу прыпынены з-за небяспекі беспілотнікаў, пішуць «Осторожно новості».

У федэрацыі лёгкай атлетыкі Расіі заявілі, што бяспека ўсіх удзельнікаў-спартсменаў, гледачоў, трэнераў і суддзяў — застаецца галоўным прыярытэтам, а аб працягу турніру абяцалі паведаміць дадаткова. 

Чэмпіянат пачаўся 23 ліпеня і мае скончыцца заўтра.

Каментары7

  • Bielarus4ever
    25.07.2026
    Жвір , яны палітыкай не цікавяцца... А хлопца хутка мабілізуюць у мясныя батальёны
  • Жвір
    25.07.2026
    Bielarus4ever, там канкрэтна пажар, а не палітыка, а ў той бок і не глядзяць нават, і непакою не праяўляюць, бо пофіг. І гэта радуе. :)
  • Аб карысці фантазіі
    25.07.2026
    Жвір , Як вам такая версія: хлопец на лавачцы шукае на НН, што здарылася.
    На аснове такой фатаграфіі нафантазіраваць на тры радкі пра пафігізм і г. д., гэта трэба ўмець.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!4

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!4

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць