Поле знаходзіцца каля вёскі Станькава Дзяржынскага раёна. Дабрацца сюды са сталіцы на аўтамабілі можна прыкладна за 40 хвілін.

Мора жоўтых кветак стала адной з самых прыгожых летніх лакацый рэгіёна, піша Mlyn.by.
У разгар сезона тысячы сланечнікаў адначасова раскрылі свае яркія суквецці, ператварыўшы поле ў сапраўднае жоўтае мора. Асабліва ўражальна яно выглядае ў сонечнае надвор'е, калі кветкі цягнуцца да святла і ствараюць маляўнічы прыродны краявід.
Гэтае месца ўжо называюць адной з найпрыгажэйшых летніх фоталакацый недалёка ад Мінска.

Тым, хто плануе паездку, варта ўлічыць, што сезон цвіцення сланечнікаў доўжыцца нядоўга. Таму тым, хто хоча ўбачыць яркае поле ва ўсёй яго прыгажосці, лепш не адкладваць падарожжа.
Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары
у нас поўнач жа