Спорт2727

«Я расіст, і я зрабіў гэта спецыяльна, таму што ненавіджу вас, кавалкі дзярма». Страхоўшчык падставіў цяжкаатлетку на чэмпіянаце

Скандал разгарэўся вакол бельгійскай цяжкаатлеткі Саніты Мулу.

Саніта Мулу. Фота: інстаграм спартсменкі

Спаборніцтвы — чэмпіянат свету IPF па паўэрліфтынгу ў класічным дывізіёне — праходзілі ў Літве з 13 па 21 чэрвеня. Бельгійская цяжкаатлетка Саніта Мулу спадзявалася паставіць сусветны рэкорд у сваёй вагавай катэгорыі — на трэніроўках яна рабіла прысед са штангай 340 кг.

Але не склалася. Падчас адной са спроб бліны штангі дакрануліся да нагі аднаго са страхоўшчыкаў, таму спробу не залічылі.

Скрыншот відэа

У атлеткі на тым чэмпіянаце не атрымалася ніводная з трох спроб, таму яе дыскваліфікавалі. А золата выйграла канадка Брытані Шлатэр.

На гэтым гісторыя магла б скончыцца, але ў ліпені паўэрліфцер Джо Саліван выпусціў відэа з разборам гэтага моманту спаборніцтваў, і ў каментары прыйшоў той самы страхоўшчык — ім быў літовец Эрнэстас Кусінас. Ён напісаў, што спецыяльна падставіў спартсменку.

«Я расіст, і я зрабіў гэта спецыяльна, таму што ненавіджу вас, кавалкі дзярма», — напісаў Эрнэстас.

Саніта Мулу была шакаваная яго прызнаннем.

«Я сутыкалася з расізмам у розных праявах, але ніколі — у такой.

Я абараняла гэтага хлопца, спадзеючыся, што ён не атрымае хвалі нянавісці, бо думала, што гэта была проста чалавечая памылка (бо ўсе мы людзі). I гэта пры тым, што сама перажывала расчараванне і боль ад вылету з чэмпіянату свету — што таксама сталася вынікам майго няўдалага трэцяга падыходу ў прыседзе і страты 13 кг. А цяпер прачытаць такое ад таго ж самага чалавека — гэта проста разрывае сэрца», — напісала спартсменка.

На сітуацыю адрэагавала Літоўская федэрацыя паўэрліфтынгу. Яна пажыццёва адхіліла Эрнэста Кусінаса ад усіх спаборніцтваў за яго расізм.

Каментары27

  • беларус
    28.07.2026
    а пагроза нацбяспекі ўсё роўна ты
  • Антон
    29.07.2026
    нешта мужика поплавило, очень странно
    что в Литве много чернокожих людей?
  • 111
    29.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі1

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман1

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць13

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць8

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі4

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць