Грамадства22

Мінскі гадзіннікавы завод прадставіў новую калекцыю ў стылі Клода Манэ

Прэзентаваныя чатыры варыянты.

Мінскі гадзіннікавы завод прадставіў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў, прысвечаную творчасці французскага мастака Клода Манэ. Сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня яго смерці, піша Onliner.by.

Новая калекцыя стала працягам штогадовай серыі «Фарбы свету». Яе асновай сталі чатыры творы Клода Манэ. На цыферблатах гадзіннікаў размешчаны фрагменты карцін, пры гэтым захаваны характэрная каляровая палітра і мастацкі настрой арыгіналаў.

У калекцыю ўвайшлі наступныя мадэлі:

  • «Уражанне. Узыход сонца» (1872 год),
  • «Паруснік у Пці-Жанвілье» (1874 год),
  • «Палі цюльпанаў у Галандыі» (1886 год),
  • «Мыс Ла-Эў у Сэнт-Адрэс» (1864 год).

Як паведамілі прадстаўнікі завода, корпус гадзіннікаў выраблены з нержавеючай сталі, мадэлі абсталяваны сапфіравым шклом і японскім кварцавым механізмам Miyota 2035.

У камплекце да кожнай мадэлі — два раменьчыкі з натуральнай скуры: класічны аднатонны і раменьчык з мастацкім прынтам, які паўтарае матыў абранай карціны. Іх можна самастойна мяняць.

Наклад кожнай з чатырох мадэляў складае 300 асобнікаў. У папярэднія гады мінскія гадзіншчыкі натхняліся творамі Васіля Кандзінскага, Вінсэнта ван Гога, Густава Клімта і Марціраса Сар'яна.

Каментары2

  • Ай
    01.08.2026
    На такім аб'екце гэта візуальна пераўтвараецца ў мазьню. Няўдалая йдэя.
  • Белы
    01.08.2026
    А ў стылі Хруцкага ці Драздовіча слабо?

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома8

Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў27

Сузаснавальнік бюро Zrobim architects, які жыве ў ЗША, прадае сваю долю ў бізнэсе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць