Каментары да артыкула

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

  • Янка Збеглы
    01.08.2026
    Магутны ўдар па рэжыму, нарэшце!
  • Стыдно и больно
    01.08.2026
    Янка Збеглы, сейчас Серёга сделает погромче звук в своих наушниках, которые он купил после сбора денег на мощный удар, и "разбурыт вам муры".
  • якія яе адносіны да расеізацыі РБ якую прсовае яе муж ?
    01.08.2026
    Янка Збеглы, мой афіцыйны запыт да Светцы (мова) Ц., якія яе адносіны да расеізацыі РБ якую прсовае яе муж ? гэта НН калі хто не ведае, вы павіны яе запытаць !
  • Джордж
    01.08.2026
    Янка Збеглы, Дык грошы ж збіралі не проста так. Вось ён сакрэтны план Сяргея. Я ўжо бачу трэшчыны ў рэжыме
  • Хворбз
    01.08.2026
    Янка Збеглы, З кандыдатаў у прэзыдэнты і да чытальніка- дэкламатара- галавакружная эвалюцыя Ціханоўскага у пастаноўцы рэжысёра Пракоп’ева.
  • Дальнабой
    01.08.2026
    Янка Збеглы, можа за верш грант дадуць амэрыканцы, працаваць жа не хоча
  • Танга ды Кэш
    01.08.2026
    Лепш бы канал танцау́ запусціу́))))
  • Ему не стыдно
    01.08.2026
    Стыдно и больно, сбитый летчик, Светлане он в подметки не годится. Ну и пусть живет где подальше от Беларуси
  • Подмётка
    01.08.2026
    Ему не стыдно , вы правы, у Светланы уже другие подмётки;-)
  • Расеізацыя
    01.08.2026
    якія яе адносіны да расеізацыі РБ якую прсовае яе муж ? ,
    Якая расеізацыя можа быць у Амерыцы ?
    Сярожа з'ехаў ў ЗША назаўжды. Ён там гадуе сваіх рускоговорясчіх дзетак.
  • Брайтан Біч. Якім Бокам уся гэта РАСЕЙШЧЫНА і імперыялізм да нас Беларусаў?
    01.08.2026
    якія яе адносіны да расеізацыі РБ якую прсовае яе муж ? ЯМУ не хапае артыстычнага прозвішча ў стылі лімонова - Брайтан Біч. І Якім Бокам уся гэта РАСЕЙШЧЫНА і імперыялізм да нас Беларусаў - Літвінаў ? і што з гэтым будзе рабіць Света ?

    [Зрэдагавана]
  • Запаволілі дэкаланізацыю на 15 год
    01.08.2026
    Расеізацыя, "Якая расеізацыя можа быць у Амерыцы ?" блок , цой , шаман, лайно на аzfальце = расеізацыя . Жыццё беларускіх суполак ў ЗША яго не цікавіць, ВАТНІК, за якім вы неверагодныя пайшлі ў 2020. I Запаволілі дэкаланізацыю на 15 год
  • Кіш Метохес
    02.08.2026
    Хворбз, Трэба сказаць, што рэжысёр і піяр- мэнэджар з Пракопа- вельмі і вельмі "так сабе". Ну вось што гэта за Міхаіл Самуэльевіч Панікоўскі на застаўцы Юцюба??? Гэта так выглядае асоба, якая падрыхтавала пяць удараў па рэжыму?
  • Жах які
    01.08.2026
    Страшны рускаязычны дзед-кашчэй распавядае рускія казкі пра беларускі народ, выкарыстоўваючы прыніжаючыя штампы расейскай і лукашысцкай прапаганды на адрас беларускага народа: "народец-уродец", "а уродство его в том, что всегда был свободы лишён".
    (Ну адкуль рускаму кашчэю ведаць пра Вялікае Княства Літоўскае і Статут ВКЛ, Магдэбурскае права і іншыя факты гісторыі Свабоднай ад расейскай і лукашысцкай (таксама прарасейскай) акупацыі Беларусі.
  • Uf
    01.08.2026
    Жах які, Дзякуй Вам за вытрымку што знайшлі час, нервы і моц каб паслухаць і паглядзець.
    Не ідучы туды адразу вырашыў што там ружке казкі, рузке вершы і нічога беларускага і для беларусаў там няма і ня можа быць.
    ***
    Нажаль, Ціханоўскі, моцна падзеў на іглу рускага ммру. Ніяк з яе не можа злезці нават праз гады што ў няволі, што на свабодзе.
    Нават кроў мсціслаўскай шляхты продкаў таго прозвішча што ен носіць не дапамагаюць яму парваць ланцугі ўласнай каланізацыі і русіфікацыі.
    Яскравы прыклад што бывае з чалавекам калі за мест нацыянальнай Асветы і станоўчага прыклада бацькоў ці сяброў асоба атрымлівае рускага настаўніка і рускага папа ды рузке культуру.
  • расейскамоўны дзед страціў кантакт з рэчаіснасцю
    01.08.2026
    Жах які, "Аляксандра Блока" ???? +1, гамон нейкі, Ў 2026 ? Ў РБ? расейскамоўны дзед страціў кантакт з рэчаіснасцю, гэта ў РБ нікому не патрэбна, ці на расейскую імперыю ён гэта робіць ?
  • Стыдно і больно
    01.08.2026
    Жах які, Габрэйскія міфы і легенды- апошні ўдар па рэжыму ад С. Ціханоўскага.
  • nn plus
    01.08.2026
    Фу,
    Предки еврейских корней уж лучше бы Талмуд читал там много чего знать полезного
  • маскоўскі пражэкт
    01.08.2026
    расейскамоўны дзед страціў кантакт з рэчаіснасцю, Я здзіўлены што ён не пра любоў эдіка лімонва ў начлежцы прачытаў, жах, што ж неверагодныя narabili ? за гэтым дзедам пайшлі , каб ён вам імперскія казкі чытаў, і зліў РБ ардзе ? Мне даўно эліты казалі што ён маскоўскі пражэкт , я казаў ён ватнік алеж на дзеда вову , не можа быць..., зараз усё на свае месцы стала
  • Жаль
    01.08.2026
    Па беларуску не? Я старэйшы за Сергея і з дзяцінства беларускія казкі калыханка . мало русской баланды было ? Але пофігу пішы скаски для кого кстати?
  • Жах які
    01.08.2026
    "не найти вам другого народа, чтоб не ведал он слова свобода".
    Пазорышча якое. Ганьба Ціханоўскаму. Так прыніжаць беларускі народ!....
  • Выбар зроблены
    01.08.2026
    Вывучэнне беларускай мовы ў Ціханоўскага скончылася на тым адзіным некаліхвілінным відэа, дзе ён абяцаў яе вывучыць.
    Не вывучыў. І не збіраецца.
    Выбар зроблены: на карысць рускага языка.
  • Янка Збеглы
    01.08.2026
    Выбар зроблены ,
    >Выбар зроблены: на карысць рускага языка.
    Гэта выбар большасці беларусаў.
  • Biełarus' Freedom
    01.08.2026
    Янка Збеглы, гэта вынік шматгадовай русыфікацыі - мэдыі, адукацыя, рэлігія, кіраваньне, расейскі рынак, рэпрэсіі, расейскі генацыд і войны - усё сфэры жыцьця.
  • Guckermann
    01.08.2026
    Янка Збеглы, не напрягайтесь, не хлопочите, Сярожык выбрал английский с американским прононсом
  • Янак
    02.08.2026
    Янка Збеглы, беларус не выбірае рускі язык. За беларуса усё вырашылі. Дзіця ідзе у рускі сад, пасля у рускую школу. Бо беларускіх няма. Прыходзіш працаваць у любую установу і там не выбіраеш мову бо там назначаны рускі язык. І так усюды, акрамя агучвання станцый метро
  • Праўда
    02.08.2026
    Янак, то-бок, ваш "беларус" - гэта інфантыл да скону? Ёсць нашмат іншыя пазначэнні для такіх.
  • Хто іміджмейкер?
    01.08.2026
    На фота гопнік у кепцы гопніка, з тварам гопніка, але чамусьці ў касцюме Леніна ў позе Ільіча.
    Хто іміджмейкер? [Рэд. Выдалена] Пракоп'еў?
    Гопніку ў кепцы больш пасуе сядзець на картанах, а не ў касцюме стаяць.

    [Зрэдагавана]
  • Имя?
    01.08.2026
    Хто іміджмейкер?, что происходит? Кто то делает из него клоуна, спадар Щ. или спадар П.? Жду фото в форме морячка с розовой бескозыркой.
  • .
    01.08.2026
    Гэты вобраз дакладна пад Маякоўскага - ў яго былі вельмі падобныя фатаграфіі.
    Да чаго Маякоўскі, калі сціх пра аптэку Блока - пытанне не да мяне.
  • Ізя Сігізмундавіч
    01.08.2026
    ., Гэты вобраз- пад Беню Бенцыянава.
  • поэззия
    01.08.2026
    ., Ночь улица фонарь аптека....я покупаю вазелин....
    За мной ещё два человека..
    Один армян, другой грузин😳
  • Лайдак
    01.08.2026
    "Новая беларуская сказка"
    А што ў ёй беларускага? Па-расейску, цытуючы "велікіх" расейскіх паэтаў... Так і не зразумееш адразу, пра якую краіну ідзе гаворка
  • Адное і тое ж гадамі
    01.08.2026
    Крытыкавалі старую апазіцыю, што яна мусоліць даўно мінулае. А самі што? Новая апазіцыя - замест новых стратэгій мусоліць падзеі 6-гадовай даўніны.
    Самі ж раней называлі такое "ныццём".
  • Выбар зроблены
    01.08.2026
    Сваё прозвішча ўпарта піша па-расейску: Tihanovski_stihi.
  • Ё
    01.08.2026
    Казка пра тое, як ОПЗЖ у амерыцы прыкідваецца правым и ласціцца да рэспубліканцаў. Але памятаем, ОПЗЖ - заўсёды ОПЗЖ.
  • Міратворац
    01.08.2026
    Смярдзючы рюцский дух з гэтага не выбіць...
  • Ян
    01.08.2026
    Ганьба!!!!!!
  • Касабуцкі
    01.08.2026
    Ангельскую мову вучыць, а Беларускую Мову не хапае розума каб вывучыць?
  • Вата шоу
    01.08.2026
    Прамацковская апазыцыя)))))
  • 1
    01.08.2026
    Выйшау́ з турмы, а розума як не было так і не прыбавілася
  • Uu
    01.08.2026
    Ну блін колькі можна з гэтай расейскай , харэ ўжо рабяты харэ
  • Тутэйшы
    01.08.2026
    Зайду на канал, пастау́лю 👎💩
  • Сажыч
    01.08.2026
    А дзе ён працуе? Жыць у LA не танна, у́лічваючы што яшчэ і ва нейкім унівэрсітэцэ "вучыцца"... За якія грошы харчуецца?
  • Kg Q5
    01.08.2026
    Сажыч, можа з фондаў і грантаў на дэмакратыю Беларусі і на развіцце беларускай культуры нешта атрымлівае.
    Вось і справаздача перад спонсарамі.
    Ютуб канал пра "беларускія вершы і казкі" на рузке языке.
  • Стыдно и больно
    01.08.2026
    Вот и конец сказочке об молодце, который на все собранные богатства добрыми людьми, обещал им волшебным образом сделать из царства, страну для жизни.

    Молодец, только тот, кто не слушал!
  • Жнівеньскі каласок
    01.08.2026
    дзякуй Сярога, я жыццёвы ўрок для сябе засвоіў. больш кідацца на барыкады і страчваць шмат чаго дзеля нейкіх там авантурыстаў накшталт цябе я ніколі не буду. думаю што і вялізная колькасць беларусаў таксама.

    або, каб табе было больш зразумела, як аматару расійскай паэзіі: "опыт - сын ошибок трудных"
  • пз
    01.08.2026
    Жнівеньскі каласок, а для себя и для свободы краины будзешь?
  • .
    01.08.2026
    Так не для нейкіх жа асоб-лідараў (авантурыстаў ці не) выходзілі, а для сябе, дзяцей, краіны.

    Ці вы думалі толькі пра замену цара?
    Лідары ніколі не былі і не будуць ідэальнымі. Задача была нармалізаваць сістэму ўлады, зрабіць яе змяняльнай. Каб пры неабходнасці змяніць лідара яшчэ і ўвогуле даваць вырасці іншым кандыдатам.
  • Жнівеньскі каласок
    01.08.2026
    ., людзі, якія называлі сябе "лідарамі пратэстаў" (і дагэтуль называюць) звалілі з Беларусі тады, калі пратэсты былі на піку. Ціханоўская ў жніўні, Латушка ў верасні. пра іншых дзеячаў накшталт [Рэд. Выдалена] Нехты і прасці госпадзі Пратасевіча я нават не ўзгадваю, якія на момант старту пратэстаў нават не былі ў Беларусі. пакінулі натоўп сам-насам з сілавікамі, каб тыя яго проста разарвалі на кавалкі. бо не было ні плану, ні зброі, нічога. толькі пафасныя фразачкі, такія як цяпер ты тут пішаш.

    [Зрэдагавана]
  • .
    01.08.2026
    Было б лепш, калі б Ціханоўская і Латушка не з’ехалі, а селі б за краты?
    Вы патрабуеце планавання і стратэгіі, а самі разважаеце не далей за адзін крок.

    Калеснікава, Статкевіч, шмат іншых тэарэтычна загадзя маглі збегчы, але сядзелі. Гэта іх выбар, але ў нашым кантэксце пытанне: гэта неяк дапамагло камусьці?
    Ціханоўскай увогуле зрабілі "прапанову, ад якой цяжка адмовіцца". Гэта не было свабодным выбарам, які залежыць толькі ад асобы.

    Я пішу не "пафасныя фразы", а матывацыю, якую меў сам і чуў ад іншых. Што пафаснага ў тым, каб выбары былі выбарамі, а не цыркам?
    Ваша жа матывацыя мне зараз зусім не зразумелая. Я думаў, чалавек трохі памыліўся з фармулёўкай. Не, ён (Вы) насамрэч так думае, хаатычнай кашкай з прэтэнзій.
    "Гэць старога цара, замест яго новага папуліста". "Гэць новага папуліста, бо я раней не здолеў зразумець, што за ён". "Чаму лідары не селі".
    І ментоўскае тыканне, куды ж без яго.
    Калі халоп выбірае новага гаспадара, ён так і думае, а нешта большае для яго - пафас.
  • Праўда
    01.08.2026
    ., > Што пафаснага ў тым, каб выбары былі выбарамі, а не цыркам?

    Якасць грамадскай працэдуры вызначаецца выключна ўзроўнем свядомасці гэтага грамадства. Таму бясконцае маленне на "чэсныя выбары" якія пэўна павінны ўпасці на ўшчэнт рускамірнае населеніе аднекуль божай міласцю, нічога, апроч чарговага фэйспалма, не правакуе.
  • .
    01.08.2026
    Я і кажу пра свядомасць: не "выбраць новага гаспадара", а выправіць "зламаныя выбары".
    І такая матывацыя сапраўды была: я асабіста не чуў "выберем Ціханоўскага замест Лукашэнкі і зажывём" (мабыць, і было недзе, сярод такіх, як "каласок", не ведаю).
    Затое "хопіць падманваць (з выбарамі, кавідам, судамі, навінамі і г.д.)" гучала ад усіх агульным месцам.
  • Жнівеньскі каласок
    01.08.2026
    ., да чаго тут "выбраць Ціханоўскага замест Лукашэнкі"? гаворка пра тое, што дзейнасць Ціханоўскага, яго відэаблог, яго затрыманне - сталі аднымі з ключавых фактараў у тым, што пратэсты ў прынцыпе выбухнулі. а раз так - трэба ўмець браць за такія падзеі на сябе адказнасць. а не ствараць канал з вершыкамі.

    і наконт "сумленных выбараў" мне таксама заліваць не трэба - я бачыў і добра памятаю як у ТГ-каналах боты Латушкі накручвалі за яго галасы, калі там ладзіліся апытанкі пад выбары ў КР
  • Праўда
    01.08.2026
    ., > Я і кажу пра свядомасць: не "выбраць новага гаспадара", а выправіць "зламаныя выбары".

    Гэта не "свядомасць", а бязглуздае маленне на выцягнутую з кантэкста працэдуру, якая чамусьці павінна выявіцца лепшай за стан грамадства. Рытуал прыйшоў з рашкі, вядома ж, скуль яшчэ. Ад навальных з кацамі.
  • .
    01.08.2026
    Вы заблыталіся. У Вас выбары ўжо "рытуал" з рускага свету.

    Справядлівыя выбары - неабходны элемент заходняй дэмакратыі (ў тым ліку і ў нашай гісторыі, часоў ВКЛ) для далейшых змен.
    А рэзкі выбух папулярнасці бчб сімволікі ў 2020-м паказвае, ў якім напрамку людзі жадалі тыя змены.
    Так што свядомасці для змены статуса кво ў правільным кірунку хапала. Не хапала рэсурсаў, хаўруснікаў сярод чыноўнікаў і сілавікоў.
  • Дзякуй Пазьняку за абуджэнне нацыянальнай свядомасці беларусаў
    01.08.2026
    ., бел-чырвона-белыя сцягі на пратэстах паднялі людзі Пазьняка - нацыянальныя сілы. І народ падтрымаў.
    У Ціханоўскага сімвалам быў тапак, у Ціханоўскай-Цапкалы-Калеснікавай сімвалам была белая стужка.
  • Праўда
    01.08.2026
    ., Справядлівыя выбары - кампанент сучаснай еўрапейскай палітычнай сістэмы. Патрэба ў іх з’яўляецца пасля таго, як “населеніе” ператвараецца на нацыю, то-бок можа цямна і пераканаўча адказаць сабе і свету, нашто яно жыве разам на гэтай зямлі і куды шыбуе.

    Выбары у русском міре, у якім традыцыйна начальства адпавядае на гэтыя пытанні, з'яўляюцца бязплённым і бессэнсоўным рытуалам легітымацыі ўладнай групоўкі. Я ўжо не кажу пра "выбары" ў акупаванай краіне, дзе большасць насельніцтва з'яўляецца пасобнікамі акупанта.
  • !
    01.08.2026
    Дзякуй Пазьняку за абуджэнне нацыянальнай свядомасці беларусаў , мала таго, у 2020 быў нават момант, калі новая оппозиция клікала не браць беларускі сцяг, бо гэта нібыта магло стварыць раскол і так далей. Але розныя пранацыянальныя дзеячы, у тым ліку Пальчыс, усё ж такі перамаглі гэтых невероятных неафітаў.
  • .
    01.08.2026
    Чым далей ад падзей, тым больш казак. Ці ёсць незалежныя фактычныя пацвярджэнні таму, акрамя заяў ад саміх людзей Пазняка?
    У папярэдні раз, калі пытаўся пра тое, тут адказалі, што нібыта адзін удзельнік КХП БНФ падыхадзіў "у народ", "да мужыкоў" і казаў ім, што трэба браць бчб сцягі. І ўсё.

    Акрамя таго, як маглі людзі "абудзіцца" ад Пазняка і выйсці са сцягамі, калі ён прама пачаў заклікаць пра тое толькі ў верасні 2020-га? Калі ўжо даўно выкарыстоўвалі сцягі.
    А да таго баяўся правакацый. Як можна адначасова і нібыта заклікаць выходзіць з сімволікай, і заклікаць нікуды не хадзіць?
  • У Ціханоўскага сімвалам быў "тапак" (pantofla)
    01.08.2026
    Дзякуй Пазьняку за абуджэнне нацыянальнай свядомасці беларусаў ,

    tak, на пратэстах БЧБ паднялі людзі Пазьняка - нацыянальныя сілы. І народ падтрымаў.
    У Ціханоўскага сімвалам быў "тапак" (pantofla)
  • Помнім усё
    01.08.2026
    !, канкрэтна Таццяна Мартынава на канале Хватит Бояться заклікала не браць на пратэсты бел-чырвона-белыя сцягі.
  • .
    01.08.2026
    Ад таго, што нейкая Мартынава не заклікала (я не правяраў), не вынікае, што Пазняк заклікаў.
    Факты па пытанню давайце, калі ласка, а не гэтае абы што.
  • Чамадан - Вакзал - Расія
    01.08.2026
    Помнім усё , Мартынава гэта ўвогуле прадстаўніца русского мира, толькі цяпер пад нібыта апазіцыйнай шырмай. І ня дзіва, што клікала не браць беларускі сцяг, калі паслухаць што казала пра 1990-я, БНФ, самога Пазняка ці беларускую мову і як бараніла расейскую.
  • Ясна
    01.08.2026
    ., то бок вам ужо ўсё тлумачылі і нават спасылкі давалі, а вы ўсё роўна патрабуеце доказаў.
  • .
    01.08.2026
    То-бок, тое наіўнае тлумачэнне, што адзін чалавек нібыта схадзіў паразмаўляў і нібыта ад таго з’явіліся сцягі - гэта ўсё, што ў вас ёсць?

    І пра заклікі самога Пазняка ні тады, ні зараз не адказалі. Усе ж прамовы ў фэйсбук запісаны.
  • Найперш не галасі!
    01.08.2026
    Ясна, гэта мясцовы спамер, у якога нейкая асаблівая зацыкленнасць на пункце Пазняка.
  • .
    01.08.2026
    Пазняка ў гэтую дыскусію прынёс ваш каментатар "Дзякуй Пазьняку за абуджэнне нацыянальнай свядомасці беларусаў".

    А далей: чым больш будзеце хлусіць, тым больш будзеце атрымліваць. Фактаў пра абуджэнне беларусаў у 2020-м пад кіраўніцтвам Пазняка ніхто з вас не прывёў.
    Займаецеся хлуснёй і не сорамна. І нават нік скралі ў іншага чалавека: гэта не "Найперш не галасі!" піша.
  • Найперш не галасі!
    01.08.2026
    Найперш не галасі! , браць чужыя нікі - слабы ход.
  • Ну-ну, найперш не галасі і кропка.
    01.08.2026
    Найперш не галасі! , не тое, што пісаць пад рознымі, праўда?
  • .
    01.08.2026
    Людзі якраз:
    1) Жадалі вярнуць еўрапейскую палітычную сістэму (чэсны падлік галасоў як базу дэмакратыі);
    2) Патрэба ў людзей была і прамаўлялася імі прама, ясна і адназначна - адмаўляеце відавочнае;
    3) Навошта людзі жывуць побач і куды жадаюць рухацца - яны паказалі праз бчб сімволіку, таксама гэта адназначна не пра рускі свет;
    4) Яны не жадалі выбіраць новае "начальства" (не было "выберем Ціханоўскага замест Лукашэнкі і зажывём"), размова ішла менавіта пра сістэмныя змены ў дзяржаве.
  • Праўда
    01.08.2026
    ., 1-2. А я хачу алімпійскае золата на марафоне. Мо мне стаць спартоўцам? Ды не, лухта нейкая. Дастаткова ж выказаць патрэбу!

    3-4. Куды тыя людзі жадаюць рухацца, яны ясна паказалі тады, пайшоўшы за р;скамірнымі папулістамі, а потым цягам наступных шасці гадоў. Вось сёння Ціханоўскі паказаў яшчэ раз.

    [Зрэдагавана]
  • .
    01.08.2026
    1-2. Што маглі для гэтай мэты, то і зрабілі (ва ўмовах адсутнасці пераходу на свой бок чыноўнікаў і сілавікоў - гэта ўжо прэтэнзія да іх, а не да людзей).
    І кошт, на жаль, заплацілі вельмі вялікі. Сваімі лёсамі. Бессаромна кпіць над людзьмі пасля таго, падпяваць у гэтым карнікам.

    3-4. Блытаеце паслядоўнасць у часе. Першапачатковыя кандыдаты ў прэзідэнты ў час пратэстаў ужо не дзейнічалі: двое сядзелі, трэці збег.
    Калі нехта з пратэстоўцаў і мог спачатку пайсці за папулісцкімі лозунгамі, то гэта тычылася далёка не ўсіх. Наступны росквіт нацыянальнага адбываўся ўжо незалежна ад папярэдніх матываў і папярэдніх лідараў.
  • Праўда
    01.08.2026
    ., ну вось і Сяргей з Пракоп’евым зрабілі, што маглі. Насалоджайцеся.

    > Наступны росквіт нацыянальнага
    Вы пра што наогул? Калі б адбыўся гэты росквіт, мяне б тут не было.
  • .
    01.08.2026
    Ізноў танная маніпуляцыя. Матывацыя ўсіх пратэстоўцаў 2020-га ніяк не зводзіцца да сучасных праектаў Ціханоўскага і Пракоп’ева.
    А росквіт быў задушаны. І хапаюць дагэтуль.

    Калі разважаць лагічна, без махлярства і гістарычна, па фактах, у Вас няма шансаў.

    Увогуле пастаянна напрошваецеся, так атрымайце: Вы яшчэ большы папуліст за гэтых дзеячаў. Вашыя разважанні не ёсць крытыка, гэта проста прэтэнзіі, наскокі, кпіны, бо адсутнічае альтэрнатыва.
    Адкажыце, канкрэтна, без агульных слоў, што, па-вашаму, трэба было рабіць людзям у 2020-м, што самі рабілі для гэтай мэты?
  • Праўда
    01.08.2026
    ., > А росквіт быў задушаны. І хапаюць дагэтуль.
    Няпраўда. Хапалі, скарыстаўшыся нагодай, вядомых нацыянальных дзеячоў. Народ жа як быў, так і застаўся пераважна рускамірным. Нават прапорцыя зарасейцаў/нацыянальна арыентаваных істотна не змянілася, калі верыць апытанкам. Параўнайце з украінцамі ў крызіснай сітуацыі.

    А на вашае дзіцячае пытанне адказ можа даць любы дарослы.

    Не мае значэнне, што вы ці я будзем рабіць, апынуўшыся на Алімпіядзе. Мажам бегчы або ня бегчы, але ўсё роўна не будзем мець аніводнага шанцу на медаль, калі да таго не трэніраваліся гадамі.

    Так і тут: рускамірнае грамадства не можа мець ніякіх “чэсных выбараў”. Не можа быць ніякай “дзімакраціізацыі” бяз папярэдняга здабыцця Незалежнасці. Па прычыне адсутнасці суб’екта для гэтагм. Як, дарэчы, і расею немагчыма “дзімакрацізаваць” пакуль яна не разваліцца на прыдатныя для гэтага новыя нацыі, хоць кацы вам гэтага і ня скажуць.
  • .
    01.08.2026
    Рэпрэсіі мелі і маюць агульнанацыянальны характар, хапалі і хапаюць не толькі вядомых, а і звычайных людзей.
    Няма ніякага параўнання з 2010/11, 2006 і ранейшымі хвалямі рэпрэсій, калі палітычная вага, імя і нацыянальная свядомасць уплывалі на прыгавор. Ваш стэрэатып састарэлы.

    Вы ў нейкім абстрактным свеце жывяце, "карычневых поні", з прыдуманымі ўяўленнямі.
    Так калі былі ў Беларусі апошні раз? Самі дзе былі ў час пратэстаў, што рабілі для сваёй мэты? Які быў ваш план?

    Не трэба хавацца за дэмагогіяй "на вашае дзіцячае пытанне адказ можа даць любы дарослы". Вось і дайце, калі дарослы.
  • Праўда
    01.08.2026
    ., > Рэпрэсіі мелі і маюць агульнанацыянальны характар, хапалі і хапаюць не толькі вядомых, а і звычайных людзей.

    Не стаміліся яшчэ перакручваць тэму? Я дык стаміўся ад вашай бессаромнасці. На гэтым размова скончаная. Мой адказ вышэй папрасіце кагосці патлумачыць, калі ён для вас выявіўся цяжкаватым.
  • .
    02.08.2026
    У Вас ужо і рэпрэсій у агульнанацыянальных масштабах няма. А раней і цэнзуру ў Беларусі адмаўлялі, памятаеце? А яшчэ раней, што беларускія кнігі працягваюць выдавацца (да апошняга разгрому 2026 г.), маўляў, усё памерла ў Беларусі. Во чалавек у сваім свеце жыве.

    Як лёгка падрэзаць папуліста: трэба спытаць, што ён прапануе і што сам рабіў для гэтай мэты, дзе быў у 2020-м.
    Надзьме шчокі і збяжыць.
  • Маніпулятару
    02.08.2026
    ., ну і што што ты прапануеш і што сам рабіў і робіш для гэтай мэты, дзе быў у 2020-м?
  • .
    02.08.2026
    Я якраз казаў пра матывацыю сваю і людзей у час пратэстаў.
    Маё пытанне папулістам, якія крытыкуюць гэта з розных пазіцый, але невядома, што самі рабілі, што самі прапануюць.

    Ваша асабістая атака мае ў мэтах нешта дадаць канструктыўнае, акрамя гопніцкага тролінгу? Хамства пачынаецца з ніку, працягваецца тыканнем, далей слабы аргумент "самдурак".
  • сказочник
    01.08.2026
    рассказывал всем сказку про строительство страны для жизни. Построил, правда только для себя в Лос-Анжелесе
  • Ганебна
    01.08.2026
    Так брыдзіцца сваім родным могуць толькі манкурты бяспамяіныя.
  • Валя Рыгота
    01.08.2026
    Серёга, монетить русскоязычный контент, ну такая себе бизнес-идея. Чтобы что-то там заработать на скромную и безгрантовую жизнь в LA, то нужно сотнитысячные просмотры, а может и миллионные, что у тебя вряд-ли выйдет.
    Темные тона в видео - чувствуется режиссура Вадика ))
  • Вынікі беларушчыны
    01.08.2026
    Гісторыя:
    "Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, народзе, што тады толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжо не будзе" - Кастусь Каліноўскі
    Сучаснасць:
    "Ноч, улица, фонарь, аптека
    Бесcмысленый и лживый бред" - Ціханоўскі
  • HD
    01.08.2026
    Каб не было надпісу пад фота вырашыў бы што гэта нейкі афра амерыканец.
  • Работа над ошибками?))
    01.08.2026
    Интересно, а после этой попытки вернуть себе тот тренд из Двадцатого, будут еще попытки?
  • .
    01.08.2026
    Адчуваецца ўплыў Пракоп’ева. Трохі нуару, вялікі пафас, адсутнасць канкрэтных прапаноў у глыбіні.
    Хаця Сяргей і сам заўсёды працаваў у жанры пафасу крытыка.
    Магчыма, таму і знайшлі ўзаемаразуменне.

    Шукаюць, як, на якой эмоцыі, папулізме зачапіць людзей.
    Не атрымаецца - і Пракоп’еў кіне чарговы "праект", як кідаў папярэднія.

    У артыкуле краказябр-нейраслоп, і ніхто не заўважае:
    "І повторітся все как встарь
    Аптека, уліца, фонар"
    Усё бліжэй да мёртвага інтэрнэту: нейраагляды нейратворчасці (пакуль доля чалавечай працы яшчэ ёсць).
  • zou
    01.08.2026
    як казау кляссик: стыдна и больна...
    але гэта канешне моцны удар па рэжыму))
  • лукаботы- фас
    01.08.2026
    Как и всегда, у карпенковских выкормышей беспроигрышный вариант: набежать в комментарии и разгонять срач на тему языка, лишь бы отвлечь внимание от самой сути
  • Не
    01.08.2026
    лукаботы- фас, карпенковские выкормыши як раз такі рускамірскія і рускамоўныя і таксама лічаць беларускі народ "народцем-уродцем".
  • Ё
    01.08.2026
    лукаботы- фас, А ў чым "суть" ?
  • што вы пабудавалі ў Беларусі, з 7с.? Мы Беларускамоўныя : Полацкую дзяржаву, ВКЛ, і РБ
    01.08.2026
    лукаботы- фас, расейскамоны, што вы пабудавалі ў Беларусі, з 7с.? Мы Беларускамоўныя : Полацкую дзяржаву, ВКЛ, і РБ наша (google: БНФ) справа. Вы якія вашы вынікі з 7с.?
  • If
    01.08.2026
    Канешне на Ціханоўскага ўплывае Пракоп'еў які так сама прынцыпова не жадае вучыць беларускую мову.
    Тым не меньш пытанне офісам - кабінетам. Няўжо ў вас не знайшлося ні воднай кнігі беларускіх класікаў, гістарычных, нацыянальных, дзяржаўных дзеячаў і вайскоўцаў з іх цытатамі пра родную мову, культуру, пра Беларусь, беларускі народ, пра свабоду?
    А як добра было б мець такую кнігу на працоўным стале з кароткай біяграфіяй аўтараў і з іх цытатамі. Каб як меньш самі офісы - кабінеты яе пачыталі. Атрымалі б хаця б крыху Асветы і далі яе спадару Ціханоўскаму.
    Перад тым як нечаму вучыць беларусаў і беларускіх дзяцей спадару Ціханоўскаму трэ спачатку самаму прайсці саманавучанне і як меньш перачытаць беларускамоўныя кнігі па беларускай гісторыі (менавіта на беларускай мове дзе аўтары беларусы, а не расейцы ці лукашысты) і кнігі беларускіх класікаў. Хаця б некаторых з іх. Вывучыць на памяць хоць некалькі вершаў і хоць некалькі народных песен і гімнаў.
    Гэта трэ як меньш для ўласнай асветы і досведу як сам прыйшоў да Беларусі.
  • Ich 22
    01.08.2026
    If, ўсе так. Але калі за справу возьмуцца яны, то хутчэй за ўсе выдзяляць грошы рузкім фірмам каб тыя зрабілі нешта на прыкладзе: "цитаты и высказывания белорусских писателей про язык"...
    Хіба на нешта іншае здольны калі нават выбары ў КР даюць правесці праз расейскую платформу і расейцаў?
    Ну а куды ж без Мацквы? Як жа без руцкага?
  • .
    01.08.2026
    Не... гэць з пляжы!
  • Жнівень
    01.08.2026
    Хто яго ведае... Я не прыхілінк Ціханоўскага.
    Грамадству, якое на 95 % рускамоўнае, можа й зойдзе: галоўнае - ідэі.
    Мова, як і карысныя лекі, у вялікай колькасці тут можа зрабіць адваротны эфект.
  • Заходні Беларус
    01.08.2026
    НН, адкажыце калі ласка, што гэта за цуды с каментамі пад артыкуламі вашымі, націскаеш адмоўна - дадаецца адзін у мінус і разам з гэтым дзве, а то і тры адзінкі ў станоўчы?

    Рэд. Адначасова націскаеце рэакцыі і вы, і іншыя людзі. Колькасць, якая паказваецца ў вас, пры гэтым абнаўляецца ў момант прыняцця вашага лайка. Рэакцыі ж прымае машына, а не чалавек.

    [Зрэдагавана]
  • Заходні Беларус
    01.08.2026
    Заходні "Беларус 01.08.2026
    НН, адкажыце калі ласка, што гэта за цуды с каментамі пад артыкуламі вашымі, націскаеш адмоўна - дадаецца адзін у мінус і разам з гэтым дзве, а то і тры адзінкі ў станоўчы?

    Рэд. Адначасова націскаеце рэакцыі і вы, і іншыя людзі. Колькасць, якая паказваецца ў вас, пры гэтым абнаўляецца ў момант прыняцця вашага лайка. Рэакцыі ж прымае машына, а не чалавек."

    Дзякую за адказ, мо яно й так.
  • памяць
    01.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Купалінка
    01.08.2026
    Янка Купала
    "Песня вольнага чалавека"

    Дарэмна свістамі нагаек
    Застрашыць хочуць тыраны,
    Нагнаўшы чорных соцень шаек,
    Акулі рукі ў кайданы,—

    Душой я вольны чалавек,
    І гэткім буду цэлы век!

    Не страшны мне Сібір, астрогі,
    Меч катні над шыяй маей,
    Хоць і скуюць мне рукі й ногі,
    Хоць зрэнкі выдзеруць з вачэй,—

    Душой я вольны чалавек,
    І гэткім буду цэлы век!

    Нам есці хочацца тым болей,
    Чым горай голад прыгняце,
    Тым рвёмся больш мы і да волі,
    Чым меней к нам яе ідзе.

    Душой я вольны чалавек,
    І гэткім буду цэлы век!

    Дарэмна гіканне нясецца
    Дэспотаў подлых над зямлёй,
    Што воля ў путы акуецца,
    Згняцецца сілаю, пятлёй.

    Душой я вольны чалавек,
    І гэткім буду цэлы век!

    Ці ж людзі сонца згасіць могуць,
    Згасіць, як свечку, яснасць дня?
    І волі ж дэспаты не змогуць,
    Бо воля сонейку раўня.

    Душой я вольны чалавек,
    І гэткім буду цэлы век!

    [1905-1907]
  • By
    01.08.2026
    Зьмітрок Бядуля:
    Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках
    ****
    На сваёй, на беларускай мове, беларускі народ спявае пра волю і свабоду.
    На беларускай, роднай, матчынай мове матулі спявалі песні над калыскай, казалі казкі дзіцяці.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць