Каментары да артыкула

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА

  • Вуек
    06.08.2026
    у нас у народнай мове казалі: пярун забіў, альбо чалавека перуном забіла. І яшчэ быў дзеяслоў пірыць - моцна біць. Калі былі грымоты з навальніцай, мы сядзелі у хаце а баба казала : "Але ж і пірыць"
  • s
    07.08.2026
    Вуек, У Мядзеле казалі ''пярыць'', ''пярнуць, ''пярнуў'', ''адпярыць'', ''адпярыў''. ''папярваць''.
  • Жвір
    06.08.2026
    Арбітр ідыёт, павінны быў спыніць гульню, як толькі пачаліся грымоты. Яно там з'явішча звыклае, тым ня менш, на адкрытай пляцоўцы, у полі/лузе, ці ў лодцы на вадзе, шанцы, што ў цябе патрапіць маланка, значна падвышаюцца.
  • .
    07.08.2026
    Уразіла, як хутка калегі пачалі спрабаваць рэанімаваць. Раю прайсці або паўтарыць курсы дапамогі - аднойчы гэта можа выратаваць жыццё.
    Не ведаю, чаму гэтага няма ў школе.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць