Грамадства

У Беларусі КДБ затрымаў расійскага бізнэсмена, якога ў Расіі шукалі за пастаўкі няякаснай тушонкі для арміі

Расійскага бізнэсоўца ў нашай краіне адсачылі па тэлефонных перамовах і вулічных відэакамерах.

Супрацоўнікі КДБ затрымалі ў Беларусі бізнэсмена Дзмітрыя Мiзгiра, які тры месяцы знаходзіўся ў расійскім вышуку. Затрыманне адбылося пасля таго, як мужчына паспрабаваў выехаць праз Беларусь за мяжу.

Яго адсачылі па тэлефонных перамовах і вулічных камерах відэаназірання. Мужчыну ўжо перадалі Расіі.

Мiзгiра абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры ў складзе групы. Яго лічаць ключавым сувязным у схеме паставак 170 тон няякасных мясных кансерваў у зону «СВА». Агульная шкода ацэньваецца ў 700 мільёнаў расійскіх рублёў (8,6 млн даляраў). 


Кансервы вырабляліся на камбінаце «Сяляціна» пад Масквой. Замест належнага мяса ў іх клаліі абрэзкі свіных туш, шпік і забароненыя харчовыя дабаўкі.


Паводле версіі следства, ён быў пасрэднікам паміж вытворцамі і Мінабароны РФ. Праз Мiзгiра перадаваліся хабары (па 5 расійскіх рублёў з кожнай банкі тушонкі, усяго на суму каля 120 тысяч даляраў).

Мiзгiру пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі па артыкуле пра махлярства (і да 15 гадоў, калі абвінавачанне перакваліфікуюць на хабарніцтва). Сам ён віны не прызнае.

У вышуку па гэтай справе застаюцца яшчэ два чалавекі — гендырэктар камбіната «Сяляціна» Арцём Барышкоў і тэхнолаг Зінаіда Грышчук.

Каментары

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць