Беларуска, што выступае за Польшчу, прабегла дыстанцыю за 11,44 секунды і заняла 23‑е месца ў агульным заліку.

Пасля забегу Ціманоўская ў Instagram падзякавала ўсім за падтрымку.
Крысціна таксама заяўлена ў складзе польскай каманды ў эстафеце.
Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы праходзіць у Бірмінгеме з 10 па 16 жніўня. За Польшчу выступае таксама беларуска Марыя Жодзік, якая скокае ў вышыню.
Беларускія як і расійскія лёгкаатлеты пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіне адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары