Каментары да артыкула

У Мядзелі вырасцілі гіганцкі памідор

  • Калі больш дакладна
    11.08.2026
    Чатыры галубы і адзін верабей.
  • Жвір
    11.08.2026
    Дык гэта ж можна селектаваць во такі во "гуліверскі" варыянт таго гатунку. Зь ягонага насеньня павінна атрымацца. Ці не ?
  • Руки болять! Ноги болять!
    11.08.2026
    Жвір , "Добрая зямля, своечасовы паліў і шмат сонца" - вось што трэба селектаваць.
  • Жвір
    11.08.2026
    Руки болять! Ноги болять!, аддайце гэты памідор кітайцам, яны зь ягонага насеньня вывядуць такі гатунак, што ні паліваць ня трэ будзе, ні глебы добрай не спатрэбіцца, і ягадкі памерам з добры кавун будуць даваць !
  • Клевер скосили. Жито поспело.
    11.08.2026
    Жвір , А есці яго можна будзе?
  • Жвір
    11.08.2026
    Клевер скосили. Жито поспело., хто ня будзе есьці - адключаць газ, ваду й каналізацыю!
    І потым, вы ўпэўнены, што гэты во экзэмпляр ядомы ?
  • Жито собрали. Сад убирать
    11.08.2026
    Жвір, Гурочак, цыбулька, смятанка, крыху солькі і гэты памідор. Насенне не ў Кітай паедзе, гарантую.
  • Жвір
    11.08.2026
    Жито собрали. Сад убирать, ах-ха, вы нібы падгледзелі, што я наваяў сёньня ў салатніцы ! :) Што праўда, інгрэдыенты з крамы, канечне ж, але нібы тутэйшыя, калі верыць краме... Ну, а чые ж яны яшчэ могуць быць ? Вы думаеце...кітайскія ? Ды не, не, Шаўковы шлях ім бы не вытрываць, а яны сакавітыя, нібы ўчора назьбіраныя.
  • хамса ў тамаці
    12.08.2026
    Жито собрали. Сад убирать, а мне яшчэ такое спалучэнне падабаецца (таксама салат) - тамат + вараныя яйкі + ваша любімая смятанка + любімыя прыправы.. мм..
  • Жито собрали. Сад убирать
    11.08.2026
    Жвір , Забыўся, кроп абавязкова, без яго ня той смак.
  • Жвір
    11.08.2026
    Жито собрали. Сад убирать, не, кроп не, калі са смятанай. Іншая справа, калі з аліўкавым(або сланечнікавым) алеем, вось тады кроп будзе да месца.
  • хамса ў тамаці
    12.08.2026
    а я новы салат прыдумала - пякінская капуста (цікава - а яна з Кітаю?), тамат, гурок, перац, можна і кроп, калі ёсць, алей і кіслая капуста - гэта абавязкова, астатняе - не
  • Жвір
    12.08.2026
    хамса ў тамаці, вы ў свой салат, замест кіслай капусты ды кропу, дадайце лепш салодкай кукурузы, хай сабе й кансерваванай (Globus якісьці, напрыклад), і накрышыце крыху крабавых палачак, во гэта будзе ўжо лепш.
    А во прасьцейшы варыянт: нарэзаныя лісты салата, агурок, памідоркі "чэрры", авакада, аліўкавы алей, соль.
    А во яшчэ, таксама мой уласны: марская капуста(трэба нарэзаць, каб не цягнулася, як спагеці), цыбуля рэпка, вараныя курыныя яйкі, дробныя крэветкі (альбо, як альтэрнатыва, крабавыя палачкі надробленыя на буйной тарцы), соль-перац, мінімальна маянэз.
  • хамса ў тамаці
    12.08.2026
    Жвір , ну што вы за чалавек такі? сказала ж - у гэтым салаце кіслая капуста а б а в я з к о в а . салёная. і кропка. а вы ў яго сваёй салодкай кукурузай. добра, што хоць не дыняй...
    цыбулю ў яго яшчэ можна дадаць. лепш чырвоную.. карацей - усё, што зараз свежае, сакавітае. пакуль сезон, і адносна не дорага..
    а маленькія чэры... мы, прабачце, столькі не зарабляем :/
  • Жвір
    12.08.2026
    хамса ў тамаці, кіслае са сьвежым, яно ж ськісьне ўсё разам, і ніякага кайфу ад той сьвежасьці/сакавітасьці... І не, усё запар, абы сьвежае, з гароду, мяшаць у адно нельга. Гэтак парасятку гатуюць/мяшаюць. Ды спытайце хаця б якога занядбанага мастака, ён вам пацьвердзіць, што нічога не атрымаецца, калі ўсе фарбы ўзяць ды зьмяшаць... Так і тут, патрабуюцца хвантазія й творчы падыход !
  • хамса ў тамаці
    12.08.2026
    Жвір , што скісне? вашая кіслая міна? дык яна ўжо кіслая. кіслае скіснуць больш, чым ужо скісла, не можа.
    гэты салат з'ядаецца адразу. і ўжо назаўтра бачны добры вынік. замест кіслай міны - свежы твар.
    і хто сказаў, што ўсё мяшаць трэба? інгрэдыенты я агучыла. больш, бадай, нічога туды не варта дадаваць.
    а пра фарбы.. ну самі ж разумееце - не з вамі (аматарам карычневага колеру) гаварыць
  • Жвір
    12.08.2026
    хамса ў тамаці, аматар карычневага колеру ? Забыліся дадаць "і Мусьліма Магамаева", для паўнаты карціны, якая ў вас так сабе, што да рэальнасьці.
    У мяне няма нейкага вызначанага колеру, аматарам якога мяне можна было б назваць. Я за прыгожае, і за той колер, які падкрэсьлівае тое прыгожае і пазбаўляе яго звыклай, аж да аскоміны, банальнасьці.
  • хамса ў тамаці
    12.08.2026
    Жвір ,
    "паўнаты карціны, якая ў вас так сабе, што да рэальнасьці"
    затое ў мужа майго поўная карціна да рэальнасці

    - ну што? Жвіра твайго з цюрагі ўжо выпусцілі? - пытае

    ён жа адразу падазраваў, што ніякі вы не аматар "і Мусьліма Магамаева", а з цюрагі расейскай пішаце. чаму з расейскай? а ў нашу цюрагу што - інтэрнэт правялі?
  • Жвір
    12.08.2026
    хамса ў тамаці, вось у мужа вашага проста талент, што да бачаньня рэальнасьці, а ў вас - не. :))
  • хамса ў тамаці
    12.08.2026
    а вось яшчэ любімы з таматамі салат - памідор + сырыя (!!) шампіньёны, нарэзаныя тонкімі пласцінкамі + цыбуля (лепш канечне чырвоная, але канечне норм і звычайная) + трохі воцату (ёсць лімон? лепш - лімон. гэта калі па-багатаму) + алей
    лепш даць трохі настаяцца ў лядоўні - памарынавацца. але смачна адразу і так
  • немножэчкавышэвышэбога
    12.08.2026
    "Сама агародніца прызнаецца, што ніякага сакрэту няма — толькі добрая зямля, своечасовы паліў і шмат сонца."
    а Сонца ў нас хто?

    Гаспадарскі Аляксандр

    Наш Аляксандр — узор для краіны:
    У бамперы «Джылі» блішчыць без прычыны,
    У баню ідзе — дык адразу з хакеем,
    Мы ад такога імпэту шалеем!

    Уранку на працы — усім дырэктыва,
    Каб канюшына расла асабліва.
    Трактар у полі, каровы дагледжаны,
    Кожны чыноўнік ад страху абмежаваны.

    На градках парадак — ірве кавуны,
    Памерам з кацёл, як у час даўніны!
    Памідоры калышуцца, быццам жывыя,
    Ад яго позірку растуць, бы шалёныя.

    Ах, Аляксандр! Твая сіла і слава!
    Вось табе чарка і тлустая шкварка.
    Ты кіруеш заўжды і налева, і направа,
    Пакуль у калгасе гарыць гаспадарка! (ИИ)

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць