Каментары да артыкула

«Вы бачылі шпалеры ад забудоўшчыка? Гэта ж страшны сон». За што крытыкуюць дзяржаўны рамонт у кватэрах для чаргавікоў?

  • Чытач
    13.08.2026
    У трэдс арыгінальны допіс - вось ад яго сапраўды ванітуе. Ад мацюгоў аўтаркі. Ад яе нізкага ўзроўню.
    Фу.
    А рамонт нармальны для бюджэтнага рамонту.
  • Чытачка
    13.08.2026
    Чытач, аўтарка допісу канешне натуральнае б*дл*, але і рамонт жахлівы. Я бы не хацела ў такім жыць, як і плаціць за яго грошы, каб потым усё адно перарабляць адразу
  • Значыць, ёсць дзе жыць
    13.08.2026
    Чытачка, значыць, вам ёсць дзе жыць. Вы не жывеце ў адным пакоі з братам, маці і бабуляй, а ў іншым пакоі не жыве брат маці з жонкай і дзяцьмі.
    Каму рэальна няма дзе жыць, бягом перасяляюцца ў новую кватэру і кайфуюць, што раніца не пачынаецца з чаргі ў туалет.
    І паціху робяць рамонт "пад сябе".
  • Ш
    13.08.2026
    Шпалеры як шпалеры
  • ля
    13.08.2026
    Калі цябе не падабаецца нешта ў гэтай кватэры - абірай іншую і плаці грошы. Так, не трэба быць жабраком, каб атрымаць соц. жыллё, але колькі жабракоў у нашай краіне жывуць у невыносных умовах?.. а тут нехта хоча і рыбку, і нешта іншае. Брыдка.
  • Хрыч
    13.08.2026
    Короче ясно.Как обычно разнылся вский сброд которому "жить негде" Погодите сейчас вам привезут итальянские обои и финскую сантехнику.Вашим квартирантам понравится
  • Нуждающийся
    13.08.2026
    Так большинство так называемых "нуждающихся" таковыми не являются. Обычные хитросделанные белорусики, которые просто приписались в нужном месте в нужное время. Из всех моих знакомых очередник только один реально был тем, кому это надо. Остальные просто использовали лазейку, чтобы урвать халяву.

    пы.сы ремонт правда жуткий. Особенно посудомойка. Я такую даже на дачу не поставил себе.
  • .
    13.08.2026
    Узровень рамонту сацыяльных кватэр зараз адчувальна лепш за той, што быў 10 год таму. Бюджэтна, але не "на адчапіся", "для птушачкі".
    Па стылістыцы таксама лепш: раней шпалеры былі не нейтральныя, а, напрыклад, з выявамі посуду - на аматара. І санвузлы раней выглядалі як у сацыяльных дзяржаўных установах.

    Супярэчанне "мае патрэбу ў жыллі" і "ёсць грошы" здымаецца проста: а) халява; б) вялікая колькасць карнікаў і іншых людзей сістэмы сярод сацыяльшчыкаў. І льготы, і грошы адначасова.
  • універсальная шклянка
    13.08.2026
    >Мусіць стаць лепш
    >Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры, якОЕ мусіць
    >то ён не мусіць скардзіцца на рамонт
    ------------
    Слова *********мусіць********* мае некалькі значэнняў:
    1. Падлягаць прымусу, быць прыняволеным да чаго-небудзь, не маючы магчымасці зрабіць інакш (Тысячы людзей мусілі пакінуць свае хаты і ўцякаць ад вайны. Тарас Хадкевіч);
    2. Быць абавязаным зрабіць што-небудзь (Калі ты атрымаў няправільны, на твой погляд, баявы загад, ты мусіш перш яго выканаць, а потым абскардзіць… Міхась Зарэцкі);
    3. Мабыць, напэўна, відаць – у значэнні пабочнага слова (Васілёк замаўчаў… / Мусіць, думаць пачаў, / Чаго вецер шуміць. Якуб Колас). З прыведзеных трох значэнняў апошняе, дзе лексема выступае ў якасці пабочнай адзінкі, у нашым канкрэтным выпадку можа нават не разглядацца.

    Слова *********павінен******* (быць павінным) азначае:
    1. Абавязаны, вымушаны што-небудзь зрабіць, або мець якую-небудзь якасць (Чалавек! Ён павінен быць варты свайго месца на зямлі. Уладзімір Карпаў);
    2. Пра тое, што абавязкова здарыцца (– Мінут праз дзесяць тут па графіку павінен прайсці наступны поезд… Яўген Васілёнак);
    3. Ужываецца для выражэння магчымасці ці непазбежнасці чаго-небудзь (Муляры павінны будуць сабрацца неўзабаве, перад закладкаю галоўнага будынка. Кузьма Чорны).
  • Кватарант
    13.08.2026
    Мне ўсё спадабалася. Не разумею, з якой нагоды вэрхал

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць