Метро насамрэч можа быць фактарам, які дагэтуль не згадваўся. Я казаў, што на іншых буйных вуліцах дрэвы ўсё ж выжываюць і пасля солі. А тут паменшаная прастора для каранёў з-за шчыльнасці камунікацый і вялікай плоскасці пліткі замест газонаў.
Ліпа
11.08.2026
Ага, у кантэйнеры месца аж да цэнтру планеты - расці-не дарасці.
Кол
12.08.2026
., Метро праклалі пад прасьпектам ці не ў 1980-м., і увесь час ён быў абсаджаны дрэвамі, якія 40 гадоў не заміналі ні людзям, ні падземным камунікацыям. І раптам вось вам. Тут нейкая іншая нагода. Дрэвы пачалі выпілоўваць прыкладна з моманту, калі вуліцы горада пачалі абсталёўваць элементамі відэаназіраньня й праслухоўкі. Ну, неяк так "супала". І заўважце, у першую чаргу Валадарскага, Урыцкага, Энгельса (якія лірычна-мастацкія назвы!) і прасьпект Скарыны на ўчастку ад пл. Незалежнасьці да цырка. Такая версыя, але я лічу яе больш рэалістычнай.
.
12.08.2026
Чаму мне гэта выказваеце? Я не абараняю рашэнне з кантэйнерамі, а думаю пра прычыны дэградацыі дрэў на праспекце ў апошнія дзесяцігоддзі.
.
12.08.2026
Так, цікавая версія. Тады трэба глядзець на дрэвы ў той час не толькі на праспекце, а і на паралельных і перпендыкулярных вуліцах ва ўрадавых і сілавых кварталах (Верхні Горад). Яшчэ быў момант, калі выдалялі дрэвы каля дарог і за горадам па маршрутах, дзе ездзіць узурпатар.
Будаўніцтва метро - важная падзея, бо тады маглі змяніць частку дрэў. І старая логіка пра дрэвы 1950-х ужо не працуе, бо дрэвы 1980-х гэта ўжо іншае пакаленне, і яны маглі прыжывацца ўжо ў іншых умовах. Акрамя метро знізу я кажу пра іншыя камунікацыі, якія таксама маглі стаць больш цеснымі: водаправод, ліўнёўка, каналізацыя, электрычнасць, ацяпленне, газ, тэлефон, інтэрнэт і г.д. (Ніжэй чалавек таксама піша пра прастору для каранёў.) У Верхнім Горадзе больш цесныя вуліцы па параўнанню з працягам да Барысаўскага тракту, там дрэвам па выніку магло быць складаней і па гэтай версіі.
Кол
12.08.2026
., А іншыя падземныя камунікацыі дык і зусім ні пры чым, яны на сваім мейсцы, умоўна кажучы, "сто гадоў" ляжаць і ляжалі, і дрэвы ім не заміналі, і яны дрэвы не тэрарызавалі. Якія зялёныя калісьці былі Камсамольская, Маркса, а Ўрыцкага, ад прасьпекта й да Кірава ! Кроны спляталіся над вуліцай у небе... І ўвесь час там былі тыя камунікацыі, вадаправод, ліўнёўка, ды іншыя. Тут раптам бац, павыпілоўвалі, пааблысілі ўвесь цэнтар горада, і расказваюць казкі пра вадаправод...
.
12.08.2026
Не. Тыя камунікацыі, што былі пракладзеныя ў 1950-ыя, ў час азелянення, і тыя, што зараз - зусім рознае. Горад забудоўваюць, прапускной здольнасці старых труб ужо не хапае - кладуць больш шырокія. Раней у сталінках былі дымаходы, зараз абслугоўванне цепласеткамі. Дарэчы, над імі дрэвы таксама дрэнна растуць, бо ненатуральны цеплавы рэжым, асабліва зімой. Новыя кабелі пракладваюць, кожнаму свой калідор патрэбны. Калі паглядзіце нават на савецкія мікрараёны, там дамы не стаяць адразу каля тратуара, там шырокі калідор інжынерных камунікацый. А ў больш старых кварталах гэта ўсё пад тратуарамі і пад дарогай. З прыкладаў, пра якія маглі чуць у адносна новыя часы, хаця трохі пра іншыя месцы: калектар Нямігі замянялі, і далей новы калектар клалі, больш шырокі, які ідзе да Свіслачы, перасякаючы праспект. І такога шмат.
"Казкі пра водаправод" ніхто з улады не расказвае. Гэта мая версія, бо гляджу на планы вуліц і камунікацый, на дынаміку. Ніжэй чалавек таксама пра прастору для каранёў кажа. Яго паслухалі, а пра мяне нейкую дзіч пачалі дадумваць. Папулістаў на вас не хапае.
Сутнасць у тым, што з-за ўсёй гэтай шчыльнай цывілізацыі падземнай прасторы для дрэў пакідаюць усё менш і менш. А там дзе неглыбокае метро, яно дадатковае абмежаванне знізу. Па законе ва многіх месцах вуліц дрэвы растуць ужо "няправільна", над камунікацыямі. І калі іх спілуюць, новыя туды ж не пасадзяць, бо парушэнне. І няважна, што дрэва на гэтым месцы было раней за свежы кабель або трубу. Увогуле маем праблему планавання, ў якой дрэвы - апошні прыярытэт, а павінны мець свой "калідор" са сваёй абаронай.
мабыць
12.08.2026
Каб з пытаннем "дзе мая любімая?" звярталіся ў кампетэнтныя дзяржаўныя органы, а не з дрэвамі размаўлялі.
Gwen
12.08.2026
Дрэвы растуць не ў турме, а на волі. Караневая сістэма дрэў у нармальных абставінах звязана паміж сабою і так адны дрэвы дапамагаюць іншым. Яны нават пітаюць адзін другога. Падтрымліваюць кожнага. Гэта вядома са школы. Калі ж яны ізаляваны па асобку, не маюць газону і аточаны цэглай і мурамі то дрэвы пазбаўлены звычайнай карнявой сувязі, пазбаўлены нармальнага прыроднага асяроддзя і яны гінуць. Ва ўсіх гарадах Эўропы існуюць зяленыя газоны, паркі, лесаполасы і там квітнеюць дрэвы бо ўмовы як на волі. А ў лукашызму вакол цэгла, муры, турмы. Ў такіх ўмовах нават дрэвы сохнуць і гінуць.
Влад
12.08.2026
Просто за 30 лет могилёвские колхозники превратили Минск в подобие Шанхая и Москвы!
Дык гэта
12.08.2026
Зелянбуд сам сабе заказчык і вытворца, як інакш ён грошы будзе зарабляць, калі не трэба будзе піліць ды саджаць? Натуральна канвеер, амаль што градкі, толькі збіраюць не зеляніну - бюджэтныя сродкі, плюс солі зімой паболей каб абарот хутчэй, а каб ніхто не ўлічыў - прыдумваюць розныя кантейнеры.
У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы
Тут нейкая іншая нагода. Дрэвы пачалі выпілоўваць прыкладна з моманту, калі вуліцы горада пачалі абсталёўваць элементамі відэаназіраньня й праслухоўкі. Ну, неяк так "супала". І заўважце, у першую чаргу Валадарскага, Урыцкага, Энгельса (якія лірычна-мастацкія назвы!) і прасьпект Скарыны на ўчастку ад пл. Незалежнасьці да цырка.
Такая версыя, але я лічу яе больш рэалістычнай.
Я не абараняю рашэнне з кантэйнерамі, а думаю пра прычыны дэградацыі дрэў на праспекце ў апошнія дзесяцігоддзі.
Яшчэ быў момант, калі выдалялі дрэвы каля дарог і за горадам па маршрутах, дзе ездзіць узурпатар.
Будаўніцтва метро - важная падзея, бо тады маглі змяніць частку дрэў. І старая логіка пра дрэвы 1950-х ужо не працуе, бо дрэвы 1980-х гэта ўжо іншае пакаленне, і яны маглі прыжывацца ўжо ў іншых умовах.
Акрамя метро знізу я кажу пра іншыя камунікацыі, якія таксама маглі стаць больш цеснымі: водаправод, ліўнёўка, каналізацыя, электрычнасць, ацяпленне, газ, тэлефон, інтэрнэт і г.д.
(Ніжэй чалавек таксама піша пра прастору для каранёў.)
У Верхнім Горадзе больш цесныя вуліцы па параўнанню з працягам да Барысаўскага тракту, там дрэвам па выніку магло быць складаней і па гэтай версіі.
Горад забудоўваюць, прапускной здольнасці старых труб ужо не хапае - кладуць больш шырокія. Раней у сталінках былі дымаходы, зараз абслугоўванне цепласеткамі. Дарэчы, над імі дрэвы таксама дрэнна растуць, бо ненатуральны цеплавы рэжым, асабліва зімой.
Новыя кабелі пракладваюць, кожнаму свой калідор патрэбны.
Калі паглядзіце нават на савецкія мікрараёны, там дамы не стаяць адразу каля тратуара, там шырокі калідор інжынерных камунікацый. А ў больш старых кварталах гэта ўсё пад тратуарамі і пад дарогай.
З прыкладаў, пра якія маглі чуць у адносна новыя часы, хаця трохі пра іншыя месцы: калектар Нямігі замянялі, і далей новы калектар клалі, больш шырокі, які ідзе да Свіслачы, перасякаючы праспект. І такога шмат.
"Казкі пра водаправод" ніхто з улады не расказвае. Гэта мая версія, бо гляджу на планы вуліц і камунікацый, на дынаміку.
Ніжэй чалавек таксама пра прастору для каранёў кажа. Яго паслухалі, а пра мяне нейкую дзіч пачалі дадумваць. Папулістаў на вас не хапае.
Сутнасць у тым, што з-за ўсёй гэтай шчыльнай цывілізацыі падземнай прасторы для дрэў пакідаюць усё менш і менш. А там дзе неглыбокае метро, яно дадатковае абмежаванне знізу.
Па законе ва многіх месцах вуліц дрэвы растуць ужо "няправільна", над камунікацыямі. І калі іх спілуюць, новыя туды ж не пасадзяць, бо парушэнне. І няважна, што дрэва на гэтым месцы было раней за свежы кабель або трубу.
Увогуле маем праблему планавання, ў якой дрэвы - апошні прыярытэт, а павінны мець свой "калідор" са сваёй абаронай.
Караневая сістэма дрэў у нармальных абставінах звязана паміж сабою і так адны дрэвы дапамагаюць іншым. Яны нават пітаюць адзін другога. Падтрымліваюць кожнага. Гэта вядома са школы. Калі ж яны ізаляваны па асобку, не маюць газону і аточаны цэглай і мурамі то дрэвы пазбаўлены звычайнай карнявой сувязі, пазбаўлены нармальнага прыроднага асяроддзя і яны гінуць.
Ва ўсіх гарадах Эўропы існуюць зяленыя газоны, паркі, лесаполасы і там квітнеюць дрэвы бо ўмовы як на волі. А ў лукашызму вакол цэгла, муры, турмы. Ў такіх ўмовах нават дрэвы сохнуць і гінуць.
Натуральна канвеер, амаль што градкі, толькі збіраюць не зеляніну - бюджэтныя сродкі, плюс солі зімой паболей каб абарот хутчэй, а каб ніхто не ўлічыў - прыдумваюць розныя кантейнеры.