Каментары да артыкула

Пуцін упершыню прыехаў на Курылы. Японія выказала рашучы пратэст

  • смысл жизни русских и смысл существования России
    13.08.2026
    Смысл жизни русских и ммысл существования России - захват чужих земель и территории, убийства, грабёж чужого, обман всех и вся, да, доя рядового и нищего русского, - "почётно" сдохнуть за тех, кто посылает убивать, насиловать, грабить, чтобы сохранить свою власть и награбленное.
  • Петрусь
    13.08.2026
    смысл жизни русских и смысл существования России, тут немного жаба-гадюкинг, если быть объективным
    да и вообще японцы очень жестоки к себе и к другим, я бы их не идеализировал
  • "девочка с глазами из самого синего льда тает под огнем пулемета"
    13.08.2026
    Мой президент не пьёт и не курит.
    Лучше бы пил и курил.
    Возможно, от этого стало бы легче
    Женщинам Южных Курил.

    (Сплін)
  • Великие свершения великого Путина
    13.08.2026
    Путин на Сахалине поучаствовал в учениях Тихоокеанского флота, а также пообещал помочь заменить одну машину скорой помощи в районной больнице.

    Как сказал Путин: "Генетический код россиян это код победителей". Поэтому можно побольше тратиться на войну и поменьше на медицину и прочую социалку.
  • Коричневое кимоно
    13.08.2026
    Надо было Японии поднять в небо пару истребителей. Мигом, чемодан бы просвистел в даль.
  • .
    13.08.2026
    «насельніцтва кажа — усё для перамогі». «Такія ў нас людзі. Генетычны код пераможцы»

    Гэта расісцкае выказванне.
    Часта лічаць, што расізм толькі пра расы, а, насамрэч, ён пра перавагі/недахопы па прыкмеце нараджэння і для нацый, нацыянальнасцяў.
    У генах няма нейкіх прыкмет тых, хто "прыроджаны" перамагаць.

    Пуцін пачынаў асцярожна гуляць з выказваннямі такога тыпу яшчэ ў 2000-х. Спачатку казаў пра выдатныя якасці рускіх, якія "ў крыві".

    Дарэчы, калі я ў той час звяртаў увагу знаёмых беларусаў на тое, то нячаста знаходзіў паразуменне. "Ну сказаў і сказаў".
    Не бачылі небяспекі. А расісцкія погляды вядуць да расісцкіх дзеянняў.

    Няма і "менталітэту". Яшчэ адна псеўднавуковая канцэпцыя, ад якой не могуць адмовіцца постсавецкія людзі.

    Можна казаць пра культурныя асаблівасці поглядаў, якія дамінуюць.

    Па іх таксама пытанні.
    Расеяне-імперцы - яны пераможцы ці ўсё ж "тыя, хто жадаюць перамагчы"?
    "Пераможац" перамог і жыве далей. А той, у каго не заўсёды атрымліваецца, хто заўсёды жадае, іншы.
    Гэта мае назву "рэваншыст" і "агрэсар".

    Таму калі перафармуляваць без антынавуковага і цемрашальскага складніка, без самапахвальбы, і (для мяне важнае) без проста замены адной прапаганды на другую,
    то маем у расеян не «генетычны код пераможцы», а «схільнасць да рэваншызму і агрэсіі, якая дамінуе і падтрымліваецца на дзяржаўным узроўні».
  • Какая разница
    13.08.2026
    ., говорить про "культурные особенности мировосприятия" или называть это одним словом "менталитет"?
    Просто некоторые длинные словесные конструкции удобнее упаковывать в короткие.

    Можно долго рассуждать, какой длительности нужен временной период, чтобы внешние изменения привели к генетическим. Но что касается русских, то достаточно было нескольких столетий, чтобы переплавить главную характеристику "русскости" в то, что определяется словом "имперскость". И реваншизм, который мы наблюдаем в настоящее время, это, смею надеяться, закатная стадия развития такого рода менталитета.
  • .
    13.08.2026
    Каб зразумець жаданне рэваншу або патрыятызм грамадзяніна імперыі, не абавязкова быць рускім, нешта мець у генах. Гэта чыста псіхалагічны механізм.
    Да такой пазіцыі можна дайсці простымі разважаннямі: "мы былі вялікія, зараз не вельмі, трэба выправіць", "я - рускі, рускіх крыўдзяць, рускія павінны адпомсціць".

    "Рускіх" можна замяніць на любую іншую назву, яны не адзіная імперыя сусветнай гісторыі.
    Проста замена на невялікі народ не вельмі спрацуе ўжо спачатку: "мы былі вялікія" - няпраўда. І невялікі народ фізічна не мае рэсурсаў нанесці вялікую шкоду суседзям.

    Гэтая пазіцыя прасцей за ўсё перадаецца праз камунікацыю, а не нейкім прыроджаным спосабам ад бацькоў да дзяцей.
    Як прыклад, адны з самых апантаных імперцаў даволі часта знаходзяцца сярод (горшых) прадстаўнікоў захопленых народаў. Яны такім чынам будуюць свой пуць да кар’еры і даказваюць павышаную лаяльнасць.
    Калі "паскрэбці" тых "рускіх нацыяналістаў", вызначыцца, што многія з іх зусім не рускія. Часта мешаніна з генаў, звычайная для імперыі. Дарэчы, гэта паказваюць генетычныя даследаванні.

    Псіхалогія ўвогуле складаны механізм, які працуе як камбінацыя генетычных перадумоў і развіцця ў канкрэтным асяроддзі. Генетыка не прымушае чалавека быць нейкім прымусова вызначаным з нараджэння без права выбару. Нават з блізнюкоў вырастаюць розныя людзі.
    Генетыка не здымае адказнасць за выбар чалавека паміж дабром і злом.

    Пры гэтым тэарэтычна магчымы штучны адбор людзей з спецыфічнымі псіхалагічнымі асаблівасцямі і замацаванне нейкіх генетычных перадумоў для такіх асаблівасцей у нацыянальным генафондзе.
    Але каб сур’ёзна разважаць пра гэта, трэба вызначыць тыя "гераічныя" або "рэваншысцкія" гены, адсочыць іх праз папуляцыю. Зроблена такое? Не.
    А яшчэ і тая ж мешаніна генаў у імперыі замінае іх кансалідацыі, замацоўванню, блізкасці.

    З чаго я раблю вывад, што калі і існуе генетычная прычына "рэваншызму" (ў расейскай прапагандзе "гераічнасці пераможцаў"), то яна далёка не галоўная і патрабуе дадатковых даследаванняў і доказаў.
    Па тых жа прычынах і тэорыя менталітэту не з’яўляецца часткай сучасных навуковых поглядаў. Па сутнасці, яна рэха расізму.
    Яна і шкодная, бо здымае частку адказнасці з саміх людзей. Кожны з іх здольны зразумець, што робіць, пры гэтым ягоны арганізм таму не замінае.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць