Грамадства

«Гэта сапраўды такія рэдкія ці складаныя ягады?» Беларуса абурыла цана на ажыны

Ягадны сезон у Беларусі працягваецца, але цэны на некаторыя сезонныя прадукты здольныя здзівіць. У сацыяльных сетках адзін з карыстальнікаў звярнуў увагу на незвычайна дарагія ягады: за кілаграм прадавец прасіў 55 рублёў, заўважыла Tochka.by.

Фота: Threads

Мужчына пацікавіўся, ці сапраўды гэта настолькі рэдкія або складаныя ў вырошчванні ягада. Ён успомніў, што ў дзяцінстве такія ягады раслі паўсюль, падалі на зямлю, і асабліва ніхто іх не еў.

Спачатку аўтар допісу падумаў, што на фота шаўкоўніца. Аднак у каментарах яго паправілі: на здымках былі садовыя ажыны.

Карыстальнікі паспрабавалі растлумачыць, чаму кошт ажынаў мог так вырасці. Паводле адной з версій, на плантацыях ягады моцна пацярпелі ад вымярзання, таму ўраджай сёлета невялікі. Адзін з каментатараў адзначыў, што ажынаў сапраўды мала, але нават з улікам гэтага 55 рублёў за кілаграм — занадта высокая цана.

Іншы ўдзельнік абмеркавання расказаў, што на аптовым рынку ажыны ў ягоным рэгіёне прымаюць прыкладна па 12 рублёў за кілаграм. Таму рознічную цану 55 рублёў ён назваў відавочным завышэннем.

Большасць каментатараў таксама палічыла такую цану празмернай. Людзі пісалі, што ў сезон садовыя ажыны не павінны каштаваць настолькі дорага. Некаторыя расказвалі, што куплялі буйныя і салодкія ажыны непасрэдна ў мясцовых фермераў прыкладна па 11 рублёў за кілаграм, прычым з дастаўкай.

Яшчэ адна беларуска адзначыла, што ў яе рэгіёне, у Гомельскай вобласці, ажыны прадаюць невялікімі паўлітровымі слоікамі прыкладна па 5 рублёў.

Каментары

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў7

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне расследуюць справу злачыннай арганізацыі з удзелам дэпутатаў і высокапастаўленых асоб адміністрацыі прэзідэнта5

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі11

«Як беларус, бульбу вырошчваю». Як жыве Віталь Тысеў, які перажыў аперацыю на хрыбетніку2

Мядзведзь напаў на намётавы гарадок з турыстамі на Алтаі і разарваў дзяўчыну8

Telegram падаў заяўку на рэгістрацыю новага дамена .gram4

Міністр адукацыі: Рэпетытараў не ўспрымаю ад слова «зусім»34

Беларус абакраў расійскага вайскоўца1

35 гадоў таму ў СССР адбыўся путч. Як адрэагавалі беларусы?5

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ніжагародскую і Тульскую вобласці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў7

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць