Каментары да артыкула

«Альтэрнатыва для Германіі» хоча вывесці краіну з Шэнгену і еўразоны

  • Лаба Дэна
    24.08.2026
    Цікава, што будзе рабіць "незалежны" Наўседа, калі яны звярнуць сваю ваенную базу ў Літве?
  • ой
    24.08.2026
    Лаба Дэна, Будзе незалежыць ужо ад другога гаспадара )))
  • 1
    24.08.2026
    Рашысты рвуцца да улады у́ Нямеччыне, у Францыі
  • Ботам
    24.08.2026
    Яны маюць 28% па сацапытаннях, а астатнія партыі, ні адна з якіх з АДГ супрацоўнічаць не будзе, маюць 65%. Так што мары нацыскія нерэальныя.
  • Ботам
    24.08.2026
    А лукапуцінскія боты з воем па метадычке "чаму ўльтраправыя і правапапулісты, левыя, пагроза мігрантамі" вылезуць адмываць расійскую агентуру?
  • Навінкі
    24.08.2026
    ФРГ не ўступала ў еўразону, а яе стварала... Роўна як з Шэнгенскай дамовай. Гэтая ўся рыторыка - кабы што? Гучыць, нібыта Германія - усходні член, каторы толькі нядаўна прыйшоў.

    Ну і выйдзе, маўляў, Нямеччына, і што тады? Цэнтр еўрапейскай інтэграцыі з’едзе ў французскі бок. Я нават не ведаю, ці нямецкі гонар вытрымае такі зрух :)))
  • Янка
    25.08.2026
    AfD - яны нібыта пракрамлёўскія і пралукашэнкаўскія боты, якія размаўляюць выключна зазубранымі маніпулятыўнымі прапагандысцкімі метадычкамі. Пару дзён таму на DW рус адбыліся дэбаты, куды прыйшла прадстаўніца AfD - пасля першых жа пытанняў яна прадказальна "паплыла". Стварэнне еўразоны пашырыла для Нямеччыны зону безмытавага гандлю, што вельмі карысна, бо нямецкі экспарт - гэта прадукты пераважна з высокай дададзенай вартасцю. А імігранты запоўнілі нішы некваліфікаванай працы, на якой пераважна высокакваліфікаваныя немцы не бачаць сэнсу працаваць. Праблему стварае ня сяброўства Нямеччыны ў ЕЗ альбо шэнген, а недастаткова хуткі пераход Нямеччыны на новыя тэхналагічныя ўзроўні і недастаткова дыверсіфікаваная залежнасць ад сыравіны і энерганосьбітаў, што зніжае канкурэнтаздольнасць нямецкай эканоміцы ў параўнанні з кітайскай. А таксама найлепшы сябар AfD містэр Трамп, які за паўтары гады другога тэрміну фактычна разбурыў сістэму міжнародных эканамічных пагадненняў, праз што напрыклад моцна пацярпеў нямецкі аўтапрам.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць