Каментары да артыкула

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»

  • любимое занятие
    25.08.2026
    То, что происходит с бывшими студентами ЕГУ, - репрессии лукашенко и любимое занятие его красавцев в погонах из кгб и губопика.
  • No
    25.08.2026
    Мярзотны лукашызм.
    Што адкажуць Краўцоў і Калеснікава якія хоцуць дамаўляцца з рэжымам?
  • Ёсік
    25.08.2026
    Да нядаўняга часу больш за 70% студэнтаў універсітэта складалі беларусы, а ЕГУ лічыўся адным з нешматлікіх універсітэтаў, дзе моладзь з гэтай краіны магла атрымаць незалежную еўрапейскую адукацыю. Шаноўная рэдакцыя НН, а дзе вы ўзялі гэты артыкул? Як разумець словы: дзе моладзь з гэтай краіны? Аб якой краіне размова?
  • Ну
    25.08.2026
    Ёсік, напісана ж, што гэта артыкул ВВС.
  • Ну
    25.08.2026
    "ЕГУ лічыўся адным з нешматлікіх універсітэтаў, дзе моладзь з гэтай краіны магла атрымаць незалежную еўрапейскую адукацыю"
    Ніколі не разумеў, у чым такая асаблівая вартасць у ЕГУ? Можа, ў тым, што выкладанне вялося на расейскай? Дык як жа тады адукацыя еўрапейская? Тую самую "незалежную еўрапейскую адукацыю" можна атрымаць і ў іншых універсітэтах Літвы (і іншых краінаў Еўропы).
  • Аналiтык
    25.08.2026
    Ну,
    Дык чаму НН ня змянiла гэты сказ? I нават лепшае пытанне, чаму не НН падрыхтавала гэткi матэрыял, а BBC? Гэта тое, што клапоцiць беларусаў. А не лёс удзельнiкаў Дом-2.
  • Сінтэтык
    25.08.2026
    Аналiтык, бо літоўскі рэктар ня даў бы каментар беларускаму выданню, а брытанцам даў.

    Добра, што ВВС зрабілі рэпорт - пабачаць нашмат больш людзей, чым ва ўсіх беларускіх медыя разам узятых. Калі б яны гэта яшчэ і па-англійску зрабілі, увогуле было б супер
  • Не плявузгай
    26.08.2026
    Ну,

    У ЕГУ выкладаюць на рускай, беларускай і англійскай - залежыць ад выкладчыкаў. Калі па-беларуску, то і рускія, і літоўскія студэнты вучацца па-беларуску - прынамсі лекцыі слухаюць, а пішуць працы і адказваюць на якой хочуць. Дзе такое ў іншых універах ЕС? Дзе ў Беларусі такое? Хто ў Беларусі вучыцца па-беларуску апроч філолагаў і гісторыкаў? Дзе ў Беларусі рускамоўны прафесар будзе талераваць беларускамоўнага студэнта? Ды ён яго адразу здасць гэб'ю. А ў літоўскіх і еўрапейскіх універах паасобныя беларускія студэнты хутка асімілююцца сярод мясцовых і замежнікаў, трапляюць цалкам па-за беларускі кантэкст. У ЕГУ яны вучацца і камунікуюць са сваімі, застаюцца ў белаоускім кантэксце, большасць курсаў так ці інакш закранаюць беларускія тэмы.

    Так што, не плявузгай.
  • Аналiтык
    26.08.2026
    Fly, you fools

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць