Свет22

У ЗША падлеткі амаль паўгадзіны правіселі ўніз галавой на паламаным атракцыёне

Дзве дзяўчыны-падлеткі атрымалі па 275 тысяч даляраў кампенсацыі пасля таго, як падчас аварыі на атракцыёне ў амерыканскім Портлендзе каля 25 хвілін правіселі ўніз галавой, піша Bild.

Фота ілюстрацыйнае

Інцыдэнт адбыўся 14 чэрвеня 2024 года ў парку Oaks Amusement Park. Атракцыён AtmosFEAR нечакана спыніўся ў перакуленым становішчы. У гэты момант на ім знаходзіліся 28 чалавек.

Дзяўчатам тады было 13 і 14 гадоў. У судзе яны расказалі, што адчувалі цяжкасці з дыханнем і баяліся, што фіксатары могуць адкрыцца і яны ўпадуць прыкладна з 30‑метровай вышыні. Адна з пацярпелых таксама згадвала, што бачыла слёзы на тварах іншых пасажыраў атракцыёна, а некаторых людзей пачало ванітаваць.

Паводле інфармацыі амерыканскіх СМІ, у супрацоўнікаў парку не было гатовага плана дзеянняў на выпадак такой аварыі. Спачатку ім давялося тэлефанаваць па інструкцыі, а затым чакаць прыезду пажарнікаў і спецыяльнага абсталявання.

Пасля здарэння дзяўчыны скардзіліся на начныя кашмары і праблемы са сном. Дакладную прычыну няспраўнасці атракцыёна дагэтуль не ўстанавілі. Аднак цяпер яго абсталявалі сістэмай, якая ў выпадку паломкі аўтаматычна вяртае канструкцыю ў зыходнае становішча.

Каментары2

  • Filipp
    25.08.2026
    "Дзве дзяўчыны-падлеткі атрымалі па 275 тысяч даляраў кампенсацыі"©
    Віселі 28, атрымалі толькі дзьве, як так?
  • Камісар Гош
    25.08.2026
    -- да гары нагамі --

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць