Каментары да артыкула

«Не было б БНФ — не было б і сесіі. Не сабраліся б на яе камуністы». Навумчык рэзка адказаў «абвяргацелю» Цыганкову

  • Цыганкоў мае рацыю
    25.08.2026
    А Навумчык з Пазняком цягнуць усю коўдру на сябе. Я, я, я, мы, мы, мы. Цыганкоў гаворыць пра тое, што і камунякі штосьці хацелі, таму і прагаласавалі, не абмінаючы станоўчую ролю БНФ, а дзяды кажуць, не, толькі мы. Цыганкоў аб'ектыўны, а лапідарныя дзяды толькі сябе правадырамі бачаць.
  • проясните
    25.08.2026
    Цыганкоў мае рацыю, коммунисты, они же крепкие колхозные хозяйственники, имели личный интерес к смене собственника у активов СССР на территории РБ?
  • Аб'ектыўны
    25.08.2026
    Цыганкоў канстатуе тое, што ёсьць, і нічога не "абвяргае". У сваім допісе ён проста рассыпаецца ў пахвальбах апазіцыі БНФ, кажа, як ён яе паважае. Але заяўляе, што яна перамагала толькі тады, калі гэта супадала з інтарэсамі большасьці. У пачатку сесіі камуністы сапраўды не хацелі ніякай незалежнасьці. Але потым зразумелі, куды вецер дзьме і прагаласавалі. Што не так?
  • FF
    25.08.2026
    Аб'ектыўны, тое, што па шчалчку пальца яны гэта сцяміла, а намаганнямі дэпутатаў Апазіцыі БНФ, якія яшчэ і выдатна выкарысталі вуліцу для ціску на апанентаў. І ўжо неўзабаве камунякі шкадавалі, што так прагаласавалі.

    Фронт правёў правёў праз камуністычны парламент незалежнасць, бела-чырвона-белы сцяг і Пагоню. За адзін толькі гэты подзвіг Навумчыку, Пазняку, Заблоцкаму, Сямдзянавай, Герменчуку і іншым у Беларусі мусяць стаяць помнікі.
  • Пракоп
    25.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Не трэба
    25.08.2026
    Курапаты таксама без Пазьняка адкрылі бы, так што не трэба на сябе коўдру цягнуць
  • РОЛЯ БНФ ў гісторыі РБ/ВКЛ велізарная
    25.08.2026
    ЦІКАВАЯ СПРЭЧКА, РОЛЯ БНФ ў гісторыі РБ/ВКЛ велізарная. Галоўнае - мы перамаглі эмпэрыю д'ябла
  • pozniak mentioned
    25.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • pozniak mentioned
    25.08.2026
    Даже если кто-то 25 лет назад повёл себя нормально во время распада ссср, это не значит что ему теперь надо всё простить и позволить записывать хамское интервью с беларускими политзаключенными девушками.
  • Дзякуй Сяргею Навумчыку
    25.08.2026
    Сергей Навумчык расклаў усё па палічкай. Дзякуй!
  • Жвір
    25.08.2026
    А й сапраўды, як не застанецца сьведкаў тых падзеяў, дык Цыганкоў напіша пра вырашальную ролю іншаплянэтнікаў у падзеях у авальнай залі, якія й прывялі Беларусь да незалежнасьці.
  • .
    26.08.2026
    Па-першае, трэба вывесці з ўжытку тэрмін "незалежнасць" і ўвесці тэрмін ""незалежнасць"". Менавіта камуністам належаць заслуга ў яе прыняцці, бо іх галасоў было большасць. Як яны і вырашылі, Беларусь стала ""незалежнай"", а не "незалежнай", да чаго заклікалі ў БНФ.
    Абвяшчэнне ""незалежнасці"" было сітуатыўнай спецаперацыяй з разлікам на новы звяз з Расіяй.
    "Незалежная Беларусь" гэта міфалагема нароўні з "БНР была дзяржавай".
  • Спадар
    26.08.2026
    Хлопцы з гэтай кадэнцыі, скончвайце ўжо, ну рэальна. Нікому не цікавыя вашыя пасты ў Фэйсбуку аб падзеях стогадовай даўніны, вы ўжо даўно не цікавіце, трэба нешта пра сучаснае... Я прачытаў толькі артыкул з-за таго, што быў яркі загаловак, а так... Ды нікому не цікава гэта ўсё, шаноўныя
  • Янка
    26.08.2026
    На конь рашэнняў 25 жніўня 1991 слушна казаць, што зоркі сышліся. Камуністычная большасць ВС пасля паразы ГКЧП, арышту змоўшчыкаў і забароны КПСС была цалкам дэзарыентаваная. Гэта былі наменклатурныя прыстасаванцы, якія прызвычаіліся арыентавацца на Маскву, і тут Масквы раптоўна не стала. Дземянцей паставіў на ГКЧП, падтрымаўшы путч і прайграў. Гэткім чынам у камуністычнай большасці не сталася лідара, а новага Масква не прыслала. Наадварот, БНФ, які ад самога пачатку путча рашуча стаў супраць ГКЧП, раптам стаў выглядаць вельмі моцна, і наменклатурныя прыстасаванцы вырашылі, што ў моманце лепей з БНФ не канфрантаваць, бо невядома, куды пойдзе сітуацыя.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць