Ураджэнец Пермі прыйшоў у цір як звычайны наведвальнік, атрымаў зброю і раптоўна адкрыў агонь.

У Чарнагорыі завяршылася маштабная спецаперацыя па нейтралізацыі 30‑гадовага грамадзяніна Расіі Міхаіла Шабуніна, які ўчыніў масавы расстрэл у стралковым клубе. Нападнік застрэліўся ў лесе за 100 км ад места здарэння, калі зразумеў, што цалкам ачэплены спецназам.
Трагедыя адбылася напярэдадні на стральбішчы «Češka zbrojevka» паблізу Данілаўграда.
Ураджэнец Пермі прыйшоў у цір пад выглядам звычайнага наведвальніка, атрымаў зброю і раптоўна распачаў агонь.
На месцы загінулі трое інструктараў ціра: 20, 24 і 67 гадоў.
Пасля забойства Шабунін скраў аўтамабіль, які належаў адной з ахвяр, і ўцёк. Пакінуўшы машыну на ўскраіне Падгорыцы, ён перасеў у таксі і праехаў каля 100 кіламетраў да Херцэг-Нові.
Паліцыя абвясціла перахоп, задзейнічаўшы антытэрарыстычныя сілы, спецназ і вайсковы верталёт.
На вуліцах гарадоў выстаўлялі блокпасты, мясцовым жыхарам загадалі не пакідаць дамы.
Вырашальная фаза аперацыі разгарнулася каля 03:35 ночы ў лесе. Спецназаўцы заблакавалі ўцекача. Шабунін распачаў агонь у бок паліцынтаў, а пасля выстраліў сабе ў галаву, паведамляе паліцыя.
Матывы здарэння пакуль не вядомыя.
У звязку з трагедыяй 1 і 2 верасня ў краіне абвясцілі днямі жалобы, а пачатак навучальнага года ў Данілаўградзе перанеслі на 3 верасня.
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары