Грамадства11

«А мы ідзём у школу ці ў турму?» Людзі крайне негатыўна ўспрынялі надгляд дзяцей на ўваходзе ў школу

Навіна пра тое, што ў беларускіх школах узмацняюць прапускны рэжым і ўводзяць абавязковы надгляд рэчаў як вучняў, так і наведвальнікаў, выклікала эмацыйную рэакцыю. 

Фота: LookByMedia

Ролік у TikTok з падрабязнасцямі новых правілаў, якія пачалі дзейнічаць з 1 верасня, сабраў больш за пяць з паловай тысяч каментароў.

Многія карыстальнікі адзначылі, што мяжа паміж адукацыйнай установай і месцам зняволення пачынае сцірацца. Самым папулярным стала заўвага: «Мы нібыта ў школе, а не ў турме».

Яшчэ амаль 23 тысячы лайкаў сабрала кароткае рытарычнае пытанне: «Што за трызненне?»

На трэцім месцы па папулярнасці саркастычная прапанова:

«Можа, школы калючым дротам абнесці і вышкі па перыметры паставіць?»

Беларусы задаюцца пытаннем, дзе мяжа гэтага ўзмацнення рэжыму: «А ў садках калі будуць абшукваць дзяцей?»

«А мы ідзём у школу ці ў турму?», «Мы ў Паўночнай Карэі, ці што?, «Такое адчуванне, што ў нас тэ#акты кожны дзень здараюцца», —

абураюцца чытачы. 

Многія іранізуюць: «Хутка форму з нумарамі будуць выдаваць, знахабнелі зусім».

Некаторыя каментатары прапануюць распаўсюдзіць такую «бяспеку» і на чыноўнікаў: «Дык давайце будзем абшукваць усіх людзей на высокіх пасадах, і гэта не павінна ўспрымацца як недавер — гэта дзеля бяспекі дзяржавы! А то раптам знойдуць лішнія грошы, якіх так не хапае ў нашай краіне!»

Бацькі перакананыя, што надгляд рэчаў з дазволу настаўніка незаконны.

«Мы што, у СІЗА? Які ператрус без бацькоў? Надгляд? Вы здзекуецеся? Які дазвол ад настаўніка? Настаўнікі нам ніхто». «Па законе — толькі ў прысутнасці бацькоў! Дзе новы закон?»

Акрамя прававых аспектаў, людзей хвалюе і банальная лагістыка. Чытачы мяркуюць, што працэдуры на ўваходзе скрадуць у дзяцей час: «Гэта цяпер +1—1,5 гадзіны да вучэбнага часу — да ўрокаў і пасля?».

Некаторыя спрабуюць глядзець на сітуацыю з гумарам: 

«Можна бяздомных кацянят прыстройваць: паклаў у заплечнік, знайшлі — перадалі прадстаўнікам школы». «Самая здаровая ідэя», — іранізуюць у адказ карыстальнікі.

Хоць цяпер у сацсетках менавіта ябацькі адчуваюць сябе смела і вальготна, галасы тых, хто лічыць меры апраўданымі, адзінкавыя:

«А што вас бянтэжыць? Мала вам усялякіх інцыдэнтаў?»

«А вы паглядзіце, што творыцца, напрыклад, у амерыканскіх школах: колькі там забойстваў дзяцей дзецьмі, пра наркату наогул маўчу».

«Я за! Хачу, каб усе дзеці, якія прыйшлі ў школу, вярнуліся жывымі і здаровымі дадому! Гэта абарона нашых дзяцей!»

Самі школьнікі заўважаюць, што школа ўсё больш асацыюецца з сілавым аб’ектам, а тыя, хто паспеў атрымаць атэстат раней, лічаць сябе сапраўднымі шчасліўчыкамі:

«Дзякуй Богу, апошні год застаўся. Добра, што хоць снайпераў на вышках і буйнакаліберныя кулямёты з траншэямі на ўваходзе не пабачу», «Божа, якое шчасце, што мы скончылі гэтую школу… З кожным годам усё больш «маднейшыя» навіны».

Каментары1

  • ну, шчыра кажучы
    02.09.2026
    процьма была выпадкаў прыносу ў школу піва, цыгарэт, ножыкаў і іншай дрэні.
    Звычайна гэта забіраў настаўнік, завуч, ці дырэктар.
    Але апошнім часам шмат бацькоў становяцца на бок дзяцей нават у тых выпадках, калі рамень па іх плача.
    І пачынаецца - па якім праве, ды з якой нагоды...
    Ну вось, цяпер ёсьць права ды нагода.

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка запрасіў кіраўніка Лаоса ў Беларусь. Той прапанаваў разам здабываць золата2

«Прывет, дарагая, гэта Аляксей Хлястоў». Нехта стварыў фэйкавы акаўнт спевака

Архітэктара Шабунеўскага рэпрэсавалі за «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. Там і цяпер праблемы з пераправай

«Каб увесь свет гаварыў па-руску, вывучайце аўтамат Калашнікава». У Расіі ўдзельнік вайны даў наказ школьнікамі 1 верасня21

Праз 30 гадоў суд назваў вінаватага ў забойстве Тупака Шакура — аднаго з самых уплывовых рэпераў у гісторыі1

Расія масіравана атакавала Украіну: 12 загінулых, сярод іх грамадзянін Індыі

Латвія з 1 верасня забараніла адусюль увоз беларускіх кніг, адзення і цацак8

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць