Каментары да артыкула

Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»

  • Сумна…
    27.09.2026
    Гэтыя эксперыменты з ШІ цікавыя… але лаўлю часта сябе на адчуваньні, калі слухаю тэкст нейкага відэа з ШІ “чалавекам” на экране і ШІ голасам, што “чалавек” мярцьвяк і голас мярцьвяцкі… роўна , упарта, без ніякі памылак…
    Хутка ўсё ШІ будзе рабіць… а што ж людзям застанецца?… канчаткова атупець і паўзьці на могілкі?..
  • Злосны нуль
    27.09.2026
    Ну вось. Менавіта вось такім чынам ШІ і зьнішчыць чалавецтва.
  • роцк жыў
    27.09.2026
    Літаральна ўчора тут дзясяткі жывых гуртоў прыгадалі, а яшчэ сотні - не прыгадалі. ШІ тым і адрозніваецца, што ні гітару, ні фартэпіяна, ні бас з барабанамі не заменіць, і пад яго на канцэрце не паслэмішся, як на шоў гэтых нашых памятных выканаўцаў.
    Пластмасавы свет перамог, макет аказаўся мацнейшым - пакуль усё ж не. Добра, што моладзі цікава на жывых інструментах пабрыньчаць.
    ШІ хай будзе забаўкай, а творчасць застаецца жывой.
  • ...
    27.09.2026
    "Пластмасавы свет перамог, макет аказаўся мацнейшым"

    Очень в тему вспомнили. Хотел бы посмотреть на тот AI, который сможет повторить Летова (не спародировать, а создать что-то подобное). Вроде слушаешь - и текст хрень на грани понимания, и музыка простая... а офигеваешь, аж слезы наворачиваются. Спустя три десятка лет со времен юности - все так же, я проверял... правда, добавилась ностальгия по ней, по юности ) Уж и Егора того нет сколько годков...

    Кто-то это описал как картину - ее надо смотреть с расстояния, а не разглядывать отдельные мазки краски. Думаю, до такого "понимания" музыки AI дойдет примерно никогда.
  • .
    27.09.2026
    Першы сучасны недахоп, на мой погляд: пастаянна памылковыя націскі. Цяжка слухаць, рэжуць вуха. А гэта ж выбраны лепшыя трэкі.
    Калі праграма памыляецца з націскам, гэта можна выправіць, паставіць яго ў тэксце ўручную. Няўжо творцы гэта не ведаюць? Не разумею такую абыякавасць.
    Хутчэй за ўсё, творцы настолькі лянівыя, што і на механістычнае, але ручное выпраўленне памылак шкадуюць свайго часу. Ганяюць некалькі ўдалых промптаў, "і так сыдзе".

    Ну і ўвогуле ШІ-музыка мне хутка прыядаецца. Калі каму цікава слухаць паток з любімага стылю, мабыць, для яго такое ідэальна. А калі цікава пачуць свежае ў музыцы або ў тэксце, тады не дастаткова.
    Мяркую, і такія ШІ-эксперыментатары з'явяцца, з тых, што маюць ідэі, але раней не маглі знайсці ўсіх музыкантаў або грошы для якаснага запісу.
  • ЯНКА
    27.09.2026
    «...Мужчына выпускае песні па-беларуску, створаныя пры дапамозе нейрасетак. Пра свае эксперыменты мужчына расказвае ў сацсетках.»
    ———
    Хоспацю, мабыць, пара адчыняць ужо дабрачынны збор сродкаў на Слоўнік сінонімаў для гэтага ... .

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць