Гэта ўжо дваццатая ці трыццатая прапанова. Дональду Трампу трэба паказаць амерыканскаму выбаршчыку, што ён хоч на тыдзень, хоч медыйна можа спыніць вайну. Паказаць, што ён робіць усё, як ён сабе гэта ўяўляе, каб спыніць вайну якой не павінна было быць, і пра непазбежнасць якой казаў Дудаеў яшчэ ў 1995. Амерыканцы ў абсалютнай большасці нічога не ведаюць рэальна пра Расію і Украіну, яны не ведаюць кантэкст, і не павінны ведаць. Ім галоўнае дэманстрацыя таго, што ЗША пад кіраўніцтвам рэспубліканскай адмінрстрацыі маюць уплыў на гэта і кантралююць працэс у пэўнай ступені. Таму заўсёды "мірны" варушняк мы назіраем па восені, калі ў Штатах трэба некаму абрацца. Пуцін спыняць гэтую вайну, якую ён распачаў, не будзе ні ў якім разе. Яму гэта не трэба.
Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні