Каментары да артыкула

Украінскі камандзір Білецкі: Беларусы — такія ж, як украінцы, але ў іх няма маральнай традыцыі ўзброенай барацьбы за незалежнасць

  • БЕРАСЦЬ
    05.09.2026
    Не, беларусы - не такія як украінцы. Яны - іншыя. І генетычна, і культурна, і палітычна. З іншых плямён утварыліся, рознымі былі гістарычныя шляхі, у розных геаграфічных умовах жылі. І да 1991 года яны падышлі рознымі. І толькі самі беларусы могуць вызначаць, як ім дзейнічаць, бо толькі яны адчуваюць, што магчыма, а што немагчыма.
  • наша вайна ў хаце на канапе
    05.09.2026
    БЕРАСЦЬ, гэта сівы міт, 19с, імерыя гарэла на нашых землях 24/7. Нам сёння пашанцавала , нам не трэба як Украінцам біцца крывавай вайной за незалежнасць , наша вайна ў хаце на канапе супраць цояў - пушкіных - дугіных
  • Дык а ў чым супярэчнасць?
    05.09.2026
    Гэта выбар беларускага народу, адмовіцца ад узброеннай барацьбы. Свядомы выбар. За свой выбар трэба несці поўную адказнасць. У кожнага выбару ёсць наступствы. Супярэчнасці няма. Украінцы абралі барацьбу.
  • Уладзімір Някляеў
    05.09.2026
    БЕРАСЦЬ,
    Пазнаўшы зайца па губе,
    Вам Жмудзь пад нос паднесла дулю,
    Як Беларусь вы на сябе,
    На край літвінаў нацягнулі.

    Вы разлучылі дух з крывёю
    І, абрусеўшы пад Масквою,
    Пад назвай, дадзенай Масквой,
    Ня сталі нават маскалямі,
    А толькі назваю адной —
    І тая назва стала вамі.

    Вы — беларусы? Хто такія?
    Ёсьць Польшча,
    Жмудзь,
    Літва,
    Расія —
    Як вы ўшчыміліся сярод?
    Адкуль зьявіліся? З балот?
    З чаго зьляпіліся? З туманаў?..
    Такіх падмен,
    Такіх падманаў
    Ня ведаў ні адзін народ

    ...Літва! Ад сьлёз у горле горка,
    Як назву вымаўлю тваю:
    Літва! Па ўсёй зямлі стаю
    Я на сьвятых тваіх пагорках.
    Дзеля чаго ўва мне ты будзіш
    Надзею голасам крыві?
    Літва! Ты ўжо была? Ты будзеш?
    Калі жывая, дык жыві!

    ...Скажу адно —
    што ў той раз мусіў
    Сказаць, але забыўся ў скрусе,
    Бо ўжо сівая галава...
    Няма ніякай Белай Русі,
    А ёсьць Вялікая Літва!
  • ВЕРАСЦЬ
    05.09.2026
    БЕРАСЦЬ, Это кто над твоим именем так напрягался?
  • а мы - Фінляндызацыю
    05.09.2026
    Дык а ў чым супярэчнасць?, "Украінцы абралі барацьбу " а мы - Фінляндызацыю
  • Biełarus' Freedom
    05.09.2026
    Дык а ў чым супярэчнасць?,
    Украінцы ў 2010-2013 гг. не аказвалі ўзброены супраціў маскоўскаму рэжыму Януковіча. Былі таксама фоткі , дзе на пачатку Майдана бэркутаўцам дзяўчаты дарылі кветкі, а прапановы штурмаваць Адміністрацыю Януковіча абвяшчаліся правакацыяю (Клічко, Парашэнка на танку ...)
    Затое ў 2014 г. пачалася ўзброеная барацьба. І ськіданьне расейскага рэжыму прывяло да інтэрвэнцыі Масковіі.
    Таму беларусы проста павінны зразумець рызыкі. Што зьвяржэньне маскоўскага рэжыму Лукашэнкі гэта значыць (магчыма) вайна з Расеяй, а захаваньне рэжыму = (стоадсоткава) гарматнае мяса ў вайне з захадам.
  • Пан
    05.09.2026
    Дык а ў чым супярэчнасць?, а дзе там вядзецца барацьба ў Крыму, Запарожжы, Данеччыне, Луганшчыне? Як там поспехі ў маларосаў?
  • Filipp
    05.09.2026
    Дык а ў чым супярэчнасць?,
    "У кожнага выбару ёсць наступствы. Супярэчнасці няма. Украінцы абралі барацьбу."©
    Усё так, але будзе вялікая розніца паміж двума магчымымі будучынямі, украінцы абралі барацьбу і перамаглі, і ўкраінцы абралі барацьбу і атрымалі паразу.
  • Майдан
    05.09.2026
    Дык а ў чым супярэчнасць?, не ўкраінцы выбралі, а маскалі прымусілі абараняцца. Я добра памятаю яшчэ акцыі супраць Кучмы. Заўжды муціў Лявоў і Галічына. Нават Кіеў быў слаба нацыянальны.
  • Факт
    06.09.2026
    Дык а ў чым супярэчнасць?, па дадзеных украінскага эксперта Віталя Портнікава ва Украіне зараз пражывае 28 мільёнаў чалавек.
    А было 45 мільёнаў.
    Так што не ўсе ўкраінцы абралі барацьбу.
    17 мільёнаў дакладна не абралі, бо не знаходзяцца на тэрыторыі Украіны.
    17 мільёнаў гэта 37%.
    37% абралі або з'ехаць з Украіны і не змагацца, або застацца на падкантрольных Расеі тэрыторыях (дзе яны таксама не змагаюцца, а бяруць расейскія пашпарты), ці пераехалі ў РФ (абралі стаць грамадзянамі РФ).
  • Фінляндызацыіі яшчэ не было
    05.09.2026
    Трэба каб кожны мужчына прайшоў Зімовую Вайну.
  • Fall
    05.09.2026
    Фінляндызацыіі яшчэ не было, калі Зімовая вайна была гарачай, то што же тады адбывалось на беларускай зямлі ў гады Халоднай вайны, ужо пасля наркомаўкі, але ж да "русского со знаком качества" з-пад Оршы, нешта ж прывяло да яго, не?
  • Вядома што
    05.09.2026
    Вакуум улады.
  • Fall
    05.09.2026
    Вядома што, так, але не зусім так. Народнай улады.
  • Перапісаў ужо
    05.09.2026
    Нябесная сотня. 107 чалавек загінула на майдане з боку пратэстоўцаў. Сярод іх быў і беларус Жызнеўскі. Таксама загінула 17 сілавікоў. Вы павінны гэта ведаць.
  • Biełarus' Freedom
    06.09.2026
    Перапісаў ужо, я не пра падзеі пасьля 16 студзеня 2014 , а да іх. Напрыклад, прачытайце пра два майданы і іх аб'яднаньне. Адзін зь іх аказваў сілавы супраціў, на другім мітынгавалі.
  • 2020ты
    06.09.2026
    Перапісаў ужо, Евромайдан начался 21 ноября 2013 года в Киеве — после объявления о приостановке подготовки соглашения об ассоциации Украины с ЕС.

    Если вы имеете в виду именно **массовые протесты 2014 года**, ключевые события начались в ночь на **30 ноября 2013 года**, когда произошло силовое разгоне студентов на Майдане. ( Гэта адбылося праз 9 дзён пасля пачатку Майдана, разгон.
    У Беларусі разгоны пачаліся праз некалькі гадзін пасля закрыцця выбарчых участкаў.
    Участкі зачыніліся ў 20:00. Аўтазакі пад'ехалі да ўчасткаў і пачалі хапаць людзей, як трохі сцямнела - ў 22-23 гадзіны.
    У Беларусаў было 2-3 гадзіны, каб прыняць рашэнне аб супраціве. Але большасць не была падрыхтаваная да таго, што іх пачнуць біць прама кпля выбарчых участкаў. Хто не трапіў у аўтазакі, рушылі ў цэнтр горада. Там іх чакаў узброены АМАП, які закідваў людзей гранатамі і хапаў на прылеглых вуліцах, каб не даць сабрацца. Інтэрнэт быў адключаны.
    Штосьці падвезці пратэстоўцам у такіх умовах было не магчыма, як і замацавацца на адным месцы.
  • 2020ты
    06.09.2026
    Перапісаў ужо, далей параўноўваем Еўрамайдан з пратэстамі 2020 года ў Беларусі.
    Оказывал ли народ сопротивление силовикам 30 ноября и какое?

    Да, но 30 ноября 2013 года сопротивление было в основном мирным и гражданским, а не организованным вооружённым противодействием.

    После ночного разгона студентов на площади Независимости люди:

    - пытались защитить протестующих, укрывая их в Михайловском соборе и других местах;
    - собирались у Михайловской площади и у зданий органов власти; (у Мінску такое было не магчыма, машыны сілаікоў на вялікай хуткасці ганялі па ўсяму Мінску і хапалі ўсіх, хто спрабаваў сабрацца).
    - публично осуждали действия «Беркута» и требовали наказать виновных; ( гэта і беларусы рабілі)
    - распространяли информацию о разгоне и призывали людей выходить на протесты; (мы гэта рабілі, адзін чалавек пераказваў іншаму і далей па ланцужку інфармацыя распаўсюджвалася, у наступныя дні, калі на некаторы час ўключалі інтэрнэт, то інфармавалі і праз інтэрнэт).
    - оказывали пострадавшим медицинскую и юридическую помощь (мы гэта ўсё рабілі).

    Массовая реакция последовала уже **1 декабря 2013 года**: в Киеве прошли многотысячные митинги (мы таксама выходзілі, калі хапуны сталі не такія жорсткія, што на адным месцы не давалі стаць), началось занятие отдельных административных зданий (у Мінску не займалі, у абласных цэнтрах займалі) и усилилось гражданское сопротивление. 30 ноября основное насилие исходило от силовиков; сообщения о масштабных организованных нападениях протестующих на них именно в ту ночь не соответствуют основному описанию событий.
  • 2020ты
    06.09.2026
    Перапісаў ужо,
    В какой день начались масштабные организованные нападения протестующих на силовиков, которое обычно и имеют в виду под словом "Майдан"?

    - Если под «Майданом» вы имеете в виду массовое противостояние протестующих и силовиков, то оно началось не в один день:

    - **1 декабря 2013 года** — после разгона студентов 30 ноября прошёл первый многотысячный митинг; протест стал массовым и организованным.
    - **11 декабря 2013 года** — силовики предприняли попытку вытеснить протестующих с Майдана, но отступили из-за массового сопротивления. (Заўважце - праз 10 дзён! У Беларусаў не было гэтых дзесяці дзён на арганізацыю супраціва. Беларусаў сталі разганяць пра з некалькі гадзін - не дней! а гадзін! - адчуйце розніцу.)
    - **19 января 2014 года** — после принятия 16 января репрессивных законов начались масштабные уличные столкновения на улице Грушевского. Именно с этого периода противостояние стало регулярно сопровождаться нападениями протестующих на силовиков — камнями, фейерверками, «коктейлями Молотова», самодельными щитами и баррикадами. (Вось гэта звычайна і маюць на ўвазе пад словам "Майдан", якім звычайна папракаюць беларусаў з быццам бы бяздзейнасць. Гэта 20ты дзень пасля збіцця студэнтаў.
    20ты дзень у Беларусі гэта 29 жніўня. 30 жніўня беларусы ішлі да палацу Лукашэнкі з падарункамі на дзень нараджэння (гроб для дыктатара, унітаз "Саша, смывайся", верталёт у ГААГУ). Лукашэнка на верталёце з Колем рыхтаваўся бегчы. Народ думаў, што ўжо перамог.
    (Але Масква вырашыла яго падтрымаць, і ён не збег, як Януковіч.)
  • 2020ты
    06.09.2026
    Biełarus' Freedom , дык і на апошнім спачатку доўга проста мітынгавалі. Супраціў далёка не ў першы дзень пачаўся.
  • Да
    06.09.2026
    2020ты, верно, в ноябре 2013 года украинское "сопротивление было мирным, а не организованным вооружённым противодействием". На майдан позвали не бойцы с оружием, а журналист Мустафа Найем.
    21 ноября 2013 года на своей странице в Facebook он опубликовал пост: "Вот кто сегодня к полуночи готов выйти на Майдан? Лайки не считаются. Только комментарии под этим постом со словами "Я готов". Как только наберется больше тысячи, будем организовываться".
    Скоро он выставил второй пост: "Встречаемся в 22.30 под монументом Независимости. Одевайтесь тепло, берите зонтики, чай, кофе, хорошее настроение и друзей. Перепост всячески приветствуется!".
  • Biełarus' Freedom
    06.09.2026
    2020ты,
    + Ва Ўкраіне (да Майдану) за кратамі сядзела толькі Юля і яшчэ некалькі чалавек, арыштавалі да дзясятка,
    У Беларусі (да 09.08) ўжо былі сотні , калі ня больш, пасаджаныя, у т.л. арганізатары пратэстаў 90-00-10-хх. Там не адключылі сеціва, дзейнічалі партыі , у т.л. у парлямэньце.
  • Факт
    05.09.2026
    Пан, данецкія і луганскія ваююць у 30-тысячным войску ЛНР-ДНР (на баку Расеі).
    30 тысяч па стане на 2022 год.
    Зараз не ведаю, якая колькасць.
    Але звестак, каб 30 тысяч перайшлі на бок Украіны за перыяд 2022-2026 г. няма.
  • Шаўроў
    05.09.2026
    Барыцеся і пабораце.
  • Якое?
    05.09.2026
    Гэта выбар. Украінцы маглі проста прымусіць Зяленскага капітуляваць. Таму Расія б'е па цывільных. Таму столькі рэсурсу укінута ў прапаганду. Яны разлічваюць на гэта досі.
  • Gorliwy Litwin
    05.09.2026
    Ці можна стрэліць у братку Красаўца, калі яго сілуэт з'явіцца ў Акне Магчымасцяў? (Сахашчык з Кабанчуком кажуць катэгарычна "не". Толькі праз галаву Красаўца па хітрай дугавой траекторыі - ў далёкага Мацкаля, што стаіць за ім).
  • Хмм
    05.09.2026
    Gorliwy Litwin, о...неть. Сидя в Хайфе, скуголiць, что в Беларуси нет гражданской войны. Под каждым артыкулам скуголiць. Как говорила одна мудрая женщина с отчеством Израилевна, "фу... позорит нацию".
  • БНР
    05.09.2026
    У кожнай нацыі свае традыцыі для выжывання і яны склаліся пад уздзеяннем гістарычных падзей. Лепш гэта ці горш, па-рознаму можна да гэтана ставіцца, але беларусы былі, ёсць і будуць.
  • ВКЛ
    05.09.2026
    БНР, на мапе БНР была Вільня. Што, моўчкі жывеце з тым што вам нарэзалі ў Маскве? А да 1918 гісторыі вы не маеце. Бо БНР,ДНР, ЛНР - вашае ўсё.
  • Тутэйшы
    05.09.2026
    ВКЛ, Таму і жывём, калі па-простаму.
  • Лайдак
    05.09.2026
    Шчыра кажучы ўжо надакучылі такія прадстаўнікі іншых краін, якія ўсё ведаюць пра беларусаў лепш за саміх беларусаў
  • Зялёны Дуб
    05.09.2026
    Лайдак, згодны, хаця самі беларусы мала што ведаюць пра сваю гісторыю, калі быць шчырым.
  • Беларус
    05.09.2026
    Лайдак, беларусы самі пра сябе ні халеры не ведаюць.
  • Скарына
    05.09.2026
    Беларус, той хто ведае, ніколі не будзе звацца беларусам.
  • Лайдак
    05.09.2026
    Беларус, украінцы таксама нічога пра беларусаў не ведаюць, толькі балаболяць
  • Хрыч
    05.09.2026
    Хай лучше вспомнит что он балакал про РФ в известном интервью в 2010 году
  • Признание ошибки
    05.09.2026
    Хрыч, каждый ошибается
  • .
    06.09.2026
    Магчыма, ён і не змяніў погляды моцна. Замест прамога "расава" на публіку кажа "культурна і антрапалагічна" - гэта звычайная замена ў людзей такіх поглядаў, каб не парушаць сучасныя законы.
    Сказанае ім адносна беларусаў разумець як "таксама з правільнай, белай расы", "але недастаткова развітыя, дарослыя". Карацей, "малодшыя браты".

    З Расеяй жа проста не атрымалася. Калі б Расея не праявіла агрэсію, такія б "расавыя" нацыяналісты працягвалі б шукаць братоў па расе сярод суседзяў, каб супрацьстаяць "другасным" народам, мігрантам.
    Аднак у Расеі з вайной на хвалі "імперскія" нацыяналісты (для якіх тэрыторыя на першым месцы), а "расавыя" адышлі ў цень. Тая расавасць паўтараецца толькі ў перажываннях "славянскія браты забіваюць адзін аднаго".
    Абодва падыходы цемрашальскія, а такія як Білецкі, хоць і на правільным баку зараз, у іншых умовах могуць нарабіць небяспечнага са сваімі расава-"антрапалагічнымі" ідэямі.
  • Гашагі Шарамей (фейцар чамоўскі)
    05.09.2026
    Бацькаўшчына нашая, сэрцу мілая і вачам любая, прарадзіма і дзяржава магутная Галіцка-Валынскае Княства паўстань наноў і хай ніколі ня топча цябе болей нага чужынца ніякага, ані Полацкага, ані Варшаўскага, ані Кіеўскага.
    Амінь
  • Лухта нейкая
    05.09.2026
    Справа ня ў "традыцыях", тых жа немцаў падчас савецка-нямецкай спакойна забівалі.

    А ў падмене ідэнтычнасці насельніцтва на расейскую, з пэўнымі рэгіянальнымі асаблівасцямі ў выглядзе колераў сцяга і шуфлядкі. І ў выніку - у няздольнасці элементарна аддзяліць сваё ад варожага, імперскага. Адкуль тут возьмецца барацьба…
  • Мінчук
    05.09.2026
    Украинцаў 45 мільёнаў супраць 145 расейскіх,гэта хаця бы дае шанец на абарону,што ў выніку і адбылося.
    А сколькі дзён пратрымалася бы 9.5 мільеная Беларусь??
    На сколькі дзён хапіла 4х мільёную Грузію?
  • не глядзі шмат РТ
    05.09.2026
    Мінчук, ў масковіі не больш за 100М, а нас ў Фінляндыі 5.5 М і усе падрыхтаваныя да вайны, у мяне і зброя і веды што рабіць, ніхто маскавітаў не пужаецца ужо, біць -лупіць іх трэба моцна і усё будзе файна, не глядзі шмат РТ.
  • Навошта апраўдоўваць?
    05.09.2026
    Вы ж не тое, што хацелі б ваяваць, шчыра. Мітынгі па выходных гэта факт жыцця, які я назіраў сваімі вачамі.
  • Fall
    05.09.2026
    Навошта апраўдоўваць?, сваімі вачамі назіраў з экрану? Ці з 9 па 13 жніўня гэта ўсё былі не буднія дні, а так, перагортванне старонак ва РАУСах? Можаш не апраўдвацца.
  • З якога экрану?
    05.09.2026
    Я быў у Менску. Кожную суботу і нядзелю роўна 6 гадоў таму, як зараз памятаю, інтэрнэт вырубаўся мабільны, метро закрывалася, выходзіў амап і пачынаў ганяць калоны ў цэнтры. Потым цэнтр здалі, пачаліся маршы ў раёнах. Потым здаліся і раёны, адмінаў дваровых чатаў накрывалі, закрывалі. Паралельна шла барацьба ў сетках, відавочна. Метадычна накрывалі 24/7 усіх арганізатараў, куратараў. Без выходных і перапынкаў на абед. Вось так і "слілі пратэст". А як вы думалі?
  • Влад
    05.09.2026
    З якога экрану?, так если люди сами в понедельник на работу шли чтобы ОМОН без зарплаты не остался кто им доктор? Я родителей уговаривал детей в школу 1 сентября не вести. "Мы детям праздник испортим". Тьфу! То же мне барацьбиты.
  • Хмыкала
    05.09.2026
    Нешта гэта мне нагадвае..... Аа, вось яно, беларусы нічым не адрозніваюцца ад рускіх. Ні адны, ні другія нас сапраўдных у ва ўпор не хочуць бачыць.
  • Ё
    05.09.2026
    Хмыкала, Украінцы нас цудоўна бачаць, аддзяляюць ад рускіх і вельмі добра ставяцца да беларусаў. Што да выказванняў Бялецкага, то можна не пагадзіцца з тым, што традыцыі няма. Яна ёсць. Паўстанне Каліноўскага, Слуцкі збройны чын, Полк Каліноўскага. Нагадаем таксама, што палякі і самі украінцы не прапускалі беларускіх салдат у 1918 годзе з румынскага фронту. У выніку тысячы беларусаў не змаглі далучыцца да фарміравання нацыянальнага войска. Па-трэцяе, Бялецкі апускае, што пераважная большасць украінскіх постацяў вызвольнай барацьбы з Заходняй Украіны, каторая не была пад Расійскай Імперыяй і бальшавікамі.
  • Гісторык
    05.09.2026
    Ё, давайце па фактам. Паўстанні 1794 і 1863 гадоў ймелі нейкую невялікую падтрымку толькі на землях сучасных Польшчы і Беларусі, якая была падзелена на Літоўскую і Беларускую губерніі. Жмудзь, сучасная Летува і Маларосія не ўдзельнічалі ўвогуле. Гэтае неабходна ведаць Бяляцкаму. Ну, яшчэ яму трэ нагадаць, што гэтае Хмяльніцкі, іхні герой, здрадзіў нашае дзяржаве ды пачаў служыць Маскве.
    Што тычыцца нас,то калі вышэй узгаданыя паўстанні і мелі падтрымку, але недастатковую, і таму былі задушаныя,то Слуцкі збройны чын - гэтае ўжо апагей вашае здрады да абыякавасці. Бо ніхто, ніх-то з суайчыннікаў, з нашае вялікай краіны, не дапамог случчанам. Вам бы саромяцца, а не ганарыцца.
    Ці вы не разумееце "что тут такого"?
  • не беларус
    05.09.2026
    Ё, беларусы ў студзеньскім паўстанні ўдзельнічалі як статыстычная пагрэшнасць, ну як на баку Украіны цяпер.
  • Крынж
    05.09.2026
    Усе правільна сказаў геренерал Білецкі. Цярпіла на цярпіле і цярпілай паганяе. Каб не былі цярпіламі, то ў 20м вырашылі бы пытанне, а так можна ківаць на Калеснікаву можна на ЗСП, можна на каго заўгодна,але факт- ц я р п і л ы. (кропка)
  • Крынж
    05.09.2026
    Крынж ,
    З аднаго боку-малайцы вышлі,салідарнасць,бла-бла бла,а далей што? Хто будзе біцца? навошта выхадзілі? Дзе вашая салідарнасць крывадушнікі і баягузы?!
  • Цярпіле крынжоваму
    05.09.2026
    Крынж , і самы галоўны з цярпіл - ты.
  • Сурынж
    05.09.2026
    Крынж , дык у 20м беларусы і вырашылі, але ж ёсць нюансы
  • .
    06.09.2026
    "беларусы - цярпілы"
    Вас відавочная алагічнасць і супярэчлівасць, абсурднасць гэтага сцвярджэння не напружвае?
    Калі ўсе беларусы такія, то і Вы разам з імі (намі), так?

    А калі не так, то трэба было казаць "усе беларусы, акрамя мяне".
    А калі "акрамя мяне", то трэба сказаць, што рабіў сам, як выдзяляўся з натоўпу, што займеў маральнае права дакараць астатніх.
  • Асвяжыць памяць
    05.09.2026
    Крынж , а вы што забыліся ўжо, хто ўпіраў за мірныя пратэсты? Так называемая лідары (калеснікава асабліва) і нехта.
  • крынж
    05.09.2026
    Асвяжыць памяць ,
    Шаноўны сябар, я не забыўся. Усе роўна, рады за вамі спілкуватыся.)
  • Крынж
    06.09.2026
    крынж ,
    Не, ну калі паўстаў востры дэфіцыт нікаў- я магу з вамі падзяліцца. Будзеце малодшым Крынжом.
  • Крынжовы Крынж
    05.09.2026
    Цярпіле крынжоваму,
    Ну куды мне да цябе, воіну алаха)
  • Крынж
    05.09.2026
    Цярпіле крынжоваму,
    Шо лаш'ё праўда вочкі рэжа?)
  • Францішак
    05.09.2026
    Мг, "у беларусаў няма традыцыі збройнай барацьбы". Кажа чалавек які напэўна ніколі не вывучаў гісторыю Беларусі і думае пра Беларусь нешта накшталт "бульба, бульбашы-цярпілы, лукашэнка-"бацька"". Такіх нажаль яшчэ шмат ва Ўкраіне. Бо паўстань і супраціву на нашых землях было шмат, у тым ліку супраць масквы. 1794, 1830-31, 1863-64, 1918-1920, падпольны супраціў і збройная барацьба 1930-50-х. І гэта толькі верхавіна айсберга.
  • Нарадзіўся я літвінам - Тадэвуш Касцюшка
    05.09.2026
    Францішак, а хто бараніў Вільню ад маскоўскай навалы ў 1655 годзе? Хто пад літоўскаю "Пагоняю" біўся пад Грунвальдам? Хто пры Сініх водах вызваліў Кіеў ад Арды?
    І раю вывучыць тэму нашых паўстанняў: за што змагаліся нашыя продкі і як яны сябе звалі.
  • не беларус
    05.09.2026
    Францішак, да большасці гэтых дат белыя русы не маюць адносін
  • Зялёны Дуб
    05.09.2026
    Вось цікава, ці тыя самыя тролі-боты, якія накінуліся на палякаў, калі тыя адстойвалі свой гістарычны гонар, цяпер накінуцца на беларусаў, якія крытыкуюць Білецкага?
  • Літвін
    05.09.2026
    Зусім не здзіўляе яго імперская лухта, якую вам трызняць з Масквы, бо вы самі жывеце з назваю атрыманай ад Масковіі.
    А хто яму растлумачыць, што нашая дзяржава, якая паўстала ў 1253 годзе, была нейкі час, самаю вялікаю дзяржаваю Эўропы, не ўскраіне якой, па-за Кіевам, які мы, літвіны, вызвалілі ад Арды, існавала тэрыторыя пад назваю Ўкраіна?
    Хто?
    Тыя хто вядзе пачатак сваёй дзяржаўнасці з 1918 году й заве сябе белымі русскімі?
  • Litloose
    05.09.2026
    Літвін , ваша Літва скончылася ў 1795-м поўнай няздольнасцю рэфармаваць дзяржаву і грамадства, абараніць іх ад драпежных суседніх імперый. Усе паходы за Напалеонам, паўстанні - пасмяротныя сутаргі, падабаецца вам тое ці не. З літвінаў адзіны Канстанцін Сымонавіч меў цвярозы палітычны розум, таму і заснаваў правінцыйны паўстанцкі ўрад Літвы і БЕЛАРУСІ - бо працаваць трэба з тым, што ёсць у рэчаіснасці. А вы і народжаную мадэрную нацыю Беларусаў, і постмадэрнае грамадства дзяржавы Рэспубліка Беларусь за сабой у разбураны склеп апошняга караля Панятоўскага цягнеце. Але, дзякуй Богу, супраціў і лукашыстам, і некрафілам розных гатункаў (саўкам-сталіністам, псеўдашляхцюкам-літлузерам) у арганізма беларускай нацыі выпрацаваны.
  • Зігота
    05.09.2026
    Гэта тутэйшасць. Гэта сыход пад плінтус. Гэта эскапізм. Бурбалка. Гэта ўсё праявы адной і той жа стратэгіі выжывання. Задача выжыць. Мы не з Расеяй, не з Еўропай, не з Украінай. Нас проста няма на гэтым паверсе гістарычнага дыскурса. Буферная зона. Мы падпарогавая нацыя, мадэрна так і не адбылося. Звонку нас абцінуслі, вызначылі, а ўнутры мы як бы ёсць, але як фотаплёнка ў камеры, непраяўленая. Чырвонай комнаты сваёй няма. І мы у гэтым футлярчыку чакаем, чакаем. Калі вылезім, то нас засвеціць. Нельга вылазіць.
  • Вынікі беларушчыны
    05.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • .
    06.09.2026
    Тады Вы, як сучасны (псеўда)літвін "маеце толькі тое, чаго вартыя" - нічога.

    Або ўжо думайце перад тым, як ужываць чарговую прыгожую фразу. Не ўсе прыгожыя фразы маюць сэнс.
    А гэтая "кожны заслугоўвае, чаго варты" - ўвогуле вынік наіўнай веры ў справядлівы свет, што кожны атрымлівае строга па заслугах.
  • бабруйчанін
    05.09.2026
    ???)))) Медыйны персанаж гэты.... Білецкі як ...пес Патрон у пачатку 2022 Білецкі малюта ......
  • !
    05.09.2026
    Яшчэ ў чацвер пра гэта быў пост у канале belarusiana. Там аргументавана адказалі Білецкаму.
  • незалік
    05.09.2026
    Білецкі - добры ваяр і арганізатар, але не эксперт у беларускім нацыянальным руху і вайсковых фармаваннях беларусаў. Таму не зважайма на чарговую спробу чарговага суседа ўзвысіцца за кошт нашай гісторыі.
    Адзіная Слуцкая брыгада месяц (!) трымалася, а даехалі б беларускія часткі з румынскага фронта ў 1918-м - у саюзе з палякамі пагналі б чырвоных маскалёў у іхняе крамлёўскае логава.
    І ў Рызе разам з Польшчай і РСФСР мірную дамову і падзел Беларусі падпісала таксама дэлегацыя УССР, нават беларускіх нацыянал-камуністаў не дапусцілі на перамовы, каб не перашкаджалі. Так што, прэтэнзіі да беларусаў міма.
  • Не і так
    05.09.2026
    У беларусаў традыцыі змагання ёсць. Іншая справа, што большасць беларусаў амаль не ведае сваёй гісторыі, або зусім слаба.
  • Міхась
    05.09.2026
    Прыклад, калі невуцтва, з'яўляецца глебаю для прымітыўна нацыяналізму.
    Такім марна тлумачыць гісторыю, факты таго, што ускраіна, стала дзяржаваю толькі з дапамогаю Масквы. Яны гісторыю не ведаюць, бо як і ў маскавітаў, свой глобус Украіны, і Хрыстос быў шчырым украінцам.
    Але чаму ён не ўзгадвае гароя Украіны, нашага суайчынніка Міхася Жызнеўскага?
    Чаму ён не ўзгадаў тых, хто сёння з нашых суайчыннікаў гіне за ягоную Украіну?
    Гэтыя ўжо не невуцтва. Гэтае ...як ёсць
  • Андрэй
    05.09.2026
    Украінцы метадычна стрэлюць сябе ў нагу. Рэакцыю свядомых беларусаў, а менавіта яны дапамагаюць ды нават ваююць за Украіну, прадказаць няцяжка. Таму заклікі спыніць беларускую дапамогу Украіне, якія ўжо даўно лунаюць у сацыяльных сэтка менавіта ад свядомых беларусаў, якіх падобныя абразы ўжо рэальна дасталі, неўзабаве пачнуць афармляцца ў канкрэтыку.....
  • Ф
    05.09.2026
    Гэта не тыя ўкраінцы, якія за бацюхну-цара ў XVII стагоддзі землі беларускія пляжылі? А іх за тое, дзе схопяць - там на палю?
  • Біяграфія
    05.09.2026
    Родился 5 августа 1979 года в Харькове в украинской семье. Отец — Евгений Михайлович Билецкий, родом из села Краснопавловка Лозовского района Харьковской области. Мать — Елена Анатольевна Билецкая (Лукашевич), родом с Житомирской области.

    Дык яго маці - беларуска.... Ён сам напалову (па маці беларус) :)
  • Пан
    05.09.2026
    Біяграфія , бацька паляк,маць беларуска, а сын ужо, украінец! Можна мяняць бацькоў месцамі як заўгодна, абавязкова неабходна дадаць яшчэ расейцаў, і стане зразумела, адкуль узяліся украінцы.
    Незразумела куды дзеліся, валыняне, русіны, галічане, літвіны, черкасы, гонкі, караімы, татары, сербы..якія яшчэ ўзгадваюцца да 1918 году на землях сучаснай Украіны.
  • Біяграфія
    05.09.2026
    Няхай пакапаецца ў галіне сваіх продкаў па маці з прозвішчам Лукашэвіч.
    Можа апынецца так, што ён сам нашчадак беларускай шляхты, якая ваявала супраць маскалеў у Вялікім Княстве Літоўскім. І проста працягвае справу сваіх продкаў-беларусаў. ;)

    В 1350—1360 годах восточная часть Житомирской области вошла в состав Великого княжества Литовского.
    Яго маці з беларускім прозвішчам Лукашэвіч - з Жытомірскай вобласці.
  • Цікавае прозвішча
    05.09.2026
    Біяграфія , калі б прозвішча давалі па маці, а не па бацьку, сёння яго б звалі Андрэй Лукашэвіч.
    І тады мы сёння чыталі б наступнае:

    Камандзір Андрэй Лукашэвіч: «Чым украінцы адрозніваюцца ад беларусаў? Вось мне здаецца, што культурна, антрапалагічна — асабліва нічым. Пытанне ў тым, што ў беларусаў няма сур’ёзнай традыцыі, маральнай традыцыі ўзброенай барацьбы за незалежнасць іхняй краіны. А ва ўкраінцаў гэтая традыцыя ёсць і была».

    І тады чытачу захацелася б запярэчыць: спадар Лукашэвіч, вучыце гісторыю Беларусі. Калі маці вам не распавяла (бо таксама гісторыі не ведала ў СССР, што лагічна, бо падручнікі былі савецкія).

    А ў савецкіх падручніках нічога не было пра Булак-Балаховіча, Юрку Моніча, Слуцкі Збройны Чын і гэтак далей.
    Ну хаця б пра Каліноўскага і Касцюшку няхай у каліноўцаў пацікавіцца.
  • Біяграфія
    05.09.2026
    Лукашэвіч — чыста беларускае прозвішча.
    Вядомыя носьбіты прозвішча Лукашэвіч
    https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9B%D1%83%D0%BA%D0%B0%D1%88%D1%8D%D0%B2%D1%96%D1%87
  • Шухевіч
    05.09.2026
    Біяграфія , значыцца мы шмат патрабуем ад яго. Ён жа ні халеры не ведае. Нават не ведае прозвішча сваёй маці. Мо ў яго бацька Бандэра?
    І так, прозвішча на -іч, выключна беларускага паходжання, з невялікім выключэннем.
  • Язэп
    05.09.2026
    Пры ўсёй паваге да спадара Білецкага ён памыляецца. Калі ва Ўкраіне тамтэйшыя патрыёты баранілі УНР ад расейскай навалы, у Беларусі адбылося некалькі ўзброеных нацыянальна-вызвольных паўстанняў супраць саветаў, найбольш вядомым з якіх з'яўляецца Слуцкі збройны чын. Найбольш пазнавальнымі дзякуючы вядомаму фота застаюца героі Слуцкага збройнага чына Лукаш Сяменік і Юрка Моніч, якія загінулі ў 1921 і 1924 ў баях супраць савецкіх акупантаў. Пасля замяшчэння ў Беларусі ў 1944 нацыстаў саветамі ўзброены антысавецкі супраціў у Беларусі трываў да сярэдзіны 50х, з-за чаго марыянетачная лукашыцкая палатка вызначыла перыяд, ахоплены высмактаным з пальца антынацыянальным і цалкам хлуслівым шведаўскім "Законом об геноциде белорусского народа", ад моманту разбурэння хаўруса паміж саветамі і нацыстамі 22.06.1941, але ажно да 1954 года. Сымбалем беларускага пасляваеннага супраціву саветам стаў Яўген Жыхар, за карціну з выявай якога лукашысцкія каты кінулі за краты і там забілі выбітнага беларускага мастака Алеся Пушкіна.
  • Біяграфія
    05.09.2026
    Білецкі: "Украінскі камандзір Білецкі: Беларусы — такія ж, як украінцы".
    Не, украінцы зусім не такія, як беларусы. Проста ён сам часткова беларус (па маці), таму і бачыць падабенства. Бо ад галіны маці мае рысы характару беларуса.
    І зусім не тыя, якія навязваў усім расейскі тэлевізар. ;)
  • Жнівеньскі каласок
    05.09.2026
    традыцыя іхняй узброенай барацьбы ў вялікай колькасці выпадкаў - гэта яшчэ і традыцыя узброенага "беспределу". пра гэта цудоўна ведаюць у тым ліку і самі ўкраінцы, проста там пра свае касякі публічна казаць не прынята, бо зацкуюць сваі ж.

    а ў плане культуры і выхаванасці беларусы адназначна ім дадуць фору. на жаль, ёсць сітуацыі і гістарычныя эпохі, калі культура і выхаванасць хутчэй з'яўляюцца мінусам, чым плюсам, але гэта ўжо іншая гісторыя
  • Минус/плюс
    05.09.2026
    Жнівеньскі каласок, то, что сегодня кажется минусом в будущем будет оценено как большой плюс.
  • А гэта што за ўкраінская традыцыя?
    05.09.2026
    А гэта што за ўкраінская традыцыя? Пад назвай "Прысяга на вернасьць маскоўскаму цару"?

    " ...Масква, нягледзячы на складаньне ў 1634 годзе Палянаўскага міру, не адмовілася ад плянаў захопу ўсходнеславянскіх тэрыторыяў. Нагодай да новай агрэсіі стала казацкае паўстаньне, якое выбухнула ў 1648 годзе пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. Паўстанцы, што былі пераважна з казакоў і ўкраінскіх сялянаў, атрымалі некалькі перамог над войскам Каралеўства Польскага і склалі з Варшавай Збораўскую дамову, якая надала казакам аўтаномію. Неўзабаве, аднак, вайна аднавілася гэтым разам няўдала для казакоў, якія пацярпелі ў чэрвені 1651 году цяжкую паразу пад Берастэчкам.
    ❗У 1653 годзе Хмяльніцкі зьвярнуўся да 👉Масквы з просьбай 🤯прыняць украінскія тэрыторыі ў яе склад.

    У кастрычніку 1653 году Земскі сабор пастанавіў задаволіць просьбу Хмяльніцкага і абвясьціў вайну Рэчы Паспалітай.

    У студзені 1654 году ў Пераяславе адбылася Рада, якая аднадушна выказалася ЗА ўваходжаньне Ўкраіны 👉ў склад Маскоўскай дзяржавы.

    Хмяльніцкі перад маскоўскім пасольствам ❗даў прысягу на вернасьць маскоўскаму гаспадару Аляксею Міхайлавічу.😱

    Такім чынам, фармальнымі прычынамі ўварваньня дэкляраваліся заступніцтва за Ўкраіну і абарона праваслаўных, якія ня прынялі Берасьцейскай уніі.

    💥Пачалася найбольш стратная і разбуральная вайна на тэрыторыі Беларусі за ўсю яе гісторыю[крывавы патоп], у час якой распачаўся шырокі партызанскі рух супраць маскоўскіх захопнікаў — першы ў беларускай гісторыі масавы добраахвотны рух супраціву.
  • Наш адказ - наша традыцыя
    05.09.2026
    А гэта што за ўкраінская традыцыя? , наш адказ гэтай украінскай традыцыі "прысяга Хмяльніцкага маскоўскаму цару" -
    Беларускі студэнт Ігнат Грынявіцкі, які кінуў бомбу ў расейскага цара. І забіў яго.
    Вось гэта традыцыя!
    Слава Беларусам!
  • О как!
    05.09.2026
    А гэта што за ўкраінская традыцыя? , беларусы партызанскую вайну вялі супраць маскоўцаў, якім украінцы прысягу на вернасць давалі....
    Якія нязручныя факцікі вы агучылі...
  • Выжылі і малайцы
    05.09.2026
    А гэта што за ўкраінская традыцыя? , у гэтым крывавым патопе маскалі вынішчылі палову насельніцтва, палову беларусаў. За супраціў.
    Уявіце сабе гэты генацыд. І хто пасля такога ў жывых застаўся. Што ў іх было? Усё згарэла, усё разрабавана, хто выжыў, той паранены, абгарэлы. Няма дзе жыць.
    Колькі часу трэба, каб пасля такой жэсці аднавіцца народу?

    І пасля гэтага ўкраінцы пытаюцца: а дзе ваш супраціў? А расейцы кажуць: у вас скучно, ничего нет, ни архитектуры, ни исторических артефактов. (А хто ўсё гэта скраў і спаліў, а?)
    І гэта ж не канец... Наперадзе задушэнні паўстанняў, расстрэлы ў Курапатах, дэпартацыі, Гулаг, ну і пасля ўсяго яшчэ прыйшоў Гітлер і дабіў тых, каго не дабілі маскалі.
  • Літвін
    05.09.2026
    А гэта што за ўкраінская традыцыя? , сёння яны жнуць, што пасеялі.
  • Гоман
    05.09.2026
    Наш адказ - наша традыцыя , Паводле народавольца Льва Ціхамірава (1852—1923), Грынявіцкі «называў сябе літвінам»
  • Влад
    05.09.2026
    Выжылі і малайцы , а в 2020 тоже "расейцы"? Я в ментовке только родное белорусское быдло видел, ни одного расейца!
  • Пытанне
    05.09.2026
    Форма, якая на ім ва Украіне пашыта? Зброя ўкраінская?
  • Праблема беларусаў
    05.09.2026
    Пытанне , Беларусам, каб перамагчы, трэба мець усё сваё. Нам ніхто нічога не дасць, як украінцам. Ніхто.
    Горш толькаэі Ічкерыі. Ім ніхто не дапамог. А яшчэ і бандзітамі назвалі за тое, што сваю зямлю ад Расеі спрабавалі бараніць. Еўрапейцы іх так называлі....
  • Ух ти
    05.09.2026
    Проста нагадаю. У красавіку, пад Кіевам, не было мін. Не было мін для мінамётаў. Брытанцы за першыя два (2!) месяцы адгрузілі толькі шаломы. Шаломаў не было. Бронікаў небыло. Тое, што было назапашана да вайны, і джавеліны, гэта ўсё было было вычэрпана. Бронікаў не было. І калі проста абрывалі слухаўку джярждэпу, маў, дайце міны 120. Дайце хоць 60 міны, няма чым Кіеў абараняць, тады з вялікім скрыпам неяк выдзелілі гэтыя міны, калі іх падвезлі нават была вялікая навіна ў СМІ, і гэта саўпала з т.з "Жэстам добрай волі". То бок Украіна літаральна выгрызала кожную пастаўку, якіх нагадаю першыя два месяцы вайны НЕ БЫЛО. Зараз гэта ўсё робіцца ва Украіне. І міны і шаломы і бронікі. У нас паўнамасштабныя пратэсты на трэці дзень скончыліся фактычна. Потым пачаліся акцыі нявест і трыумвірат. А на трэці месяц пасля выбараў выходзілі літаральна адзінкі. Вось і ўся розніца. Украіна на трэці год вайны выбіла рускіх з Херсону, Харкаўскай вобласці, пачала наступ у запарожскіх стэпях. Розніца ёсць.
  • Свой дурань, горш за ворага
    05.09.2026
    Праблема беларусаў , ..."мець сваё". Пачынаючы з уласнай саманазвы народу
  • Майдан
    05.09.2026
    Ух ти, да чаго тут вайна і пратэсты? Харкаў, Мікплаеў, Дамбабвэ і Лугандон, Дняпро і інш да 2022 р. Славілі Луку і ледзь не вылі па Яныку.
  • Шашлыкі
    06.09.2026
    Ух ти, і чым тут можна ганарыцца, што ў 2022 годзе, на 8мым годзе вайны Расеі супраць Украіны ў Украіны не было чым абараняцца, не было пабудавана абарончых ўмацаванняў, быў размініраваны праход з Крыма на мацярык, адведзены вайсковыя часткі ад аэрапорта пад Кіевам, затое былі пабудаваныя дарогі там, дзе потым пайшлі расейскія танкі.
    Хаця выведка (і амерыканская, і ўкраінская з лета 2021 года дакладала, што Расея рыхтуе напад, праводзіла лічбы колькасці тэхнікі і войска і перадавала карты маршрутаў, па якіх Расея плануе нападаць.
    Але прэзідэнт Украіны ўсіх супакойваў, мабілізацыі не праводзіў, клікаў рыхтавацца да майскіх шашлыкоў.
    (У маі ад Марыўпаля ўжо нічога не засталося, ні аднаго цэлага будынка.).
  • Славілі вылі
    05.09.2026
    Кіеў за тры дня. Няма перамогі расейскай. Усё што хочаш можаш казаць. Перамогі няма.
  • Тут і цяпер - Беларусь
    05.09.2026
    Свой дурань, горш за ворага , цяпер саманазва палітычнай нацыі - беларусы; традыцыі змагання і здабыцця незалежнасці, фармавання вайсковых аддзелаў дзеля гэтай высокай мэты - беларускія. Адыход ад гэтага дыскурсу ў глыбіню Новага часу з тагачаснай паразай карумпаванай эліты РП/ВКЛ і разбурэннем той дзяржавы - гэта свядомая блытаніна ад ворагаў незалежнасці і дэмакратыі для сучаснай дзяржавы.
    Нават тут у каментарах бачна, што развагі пра Літву часта йдуць у звязцы з тэзісамі пра выратаванне лукі ад масквы, што ён - меншае зло. А ён - проста частка большага зла, з ператварэннем Беларусі ў правінцыю "общего отечества от Бреста до Владивостока". Зараджаныя камітэтам "літвіны" хочуць яшчэ адну дзяржаву пахерыць - пранесеная праз чвэрць тысячагоддзя шляхецкая забаўка.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць