Дэбют новай прычоскі.

Фота: Julia Demaree Nikhinson / AP
Прэзідэнт ЗША, вядомы сваім залаціста-светлым адценнем валасоў, змяніў іх колер — цяпер яны маюць прыкметна больш цёмнае адценне, піша NY Post.
У новым вобразе Трамп з'явіўся пасля таго, як у пятніцу прыляцеў у свой гольф-клуб у Бэдмінстэры, штат Нью-Джэрсі, дзе планаваў правесці выходныя.
На наступны дзень кіраўнік Белага дома адправіўся гуляць у гольф з вядучым Fox News Брэтам Баерам, але ўжо надзеў чырвоную кепку з надпісам «Трамп меў рацыю ва ўсім», якая хавала яго новы вобраз.
Каментары