Каментары да артыкула

Усаў назваў дазвол на вяртанне Пачобута аперацыяй уладаў Беларусі

  • Indrid Cold
    09.09.2026
    Лука прадае зброю Ірану. Якое пацяпленне з ЗША?
  • Касплэй Навальнага
    09.09.2026
    Калі аперацыя, то наступным будзе Кавалеўскі. Ён у фб ужо паабяцаў.
    Таксама на тыдзень. Ці на дзень.

    Ці можа нехта з яго каманды паедзе... Касцюгова да мамы?
  • Менск і Мёры
    09.09.2026
    а какая разьніца
  • .
    09.09.2026
    Як знайсці найменш аргументаваныя сцвярджэнні аналітыкаў? Там, дзе яны замест логікі дадаюць "пэўна", "не трэба ў гэтым сумнявацца".


    Усаў фармулюе 3 розных сцвярджэнні:
    1. «Афіцыйны Мінск быў зацікаўлены яшчэ і раней у развіцці вось гэтых кантактаў фармальна-нефармальных з польскім бокам з мэтай дээскалацыі стасункаў».

    Ад зацікаўленасці пераскоквае (без доказаў) да таго, што яна нібыта праявілася, і нават ў "комплексным працэсе":
    2. «То бок мы бачым комплексны працэс, які ўбудоўваецца агульна ў жаданні Мінску стварыць нейкай прасторы для камунікацыі не толькі з Варшавай, але таксама і з Еўрасаюзам».

    А калі працэс комплексны, то і ў гісторыі з Пачобутом абавязкова павінна быць (па Усаву) усё прадумана:
    3. «Я думаю, што ўсё, што мы бачым вакол Анджэя Пачобута, добра прадуманая, не трэба ў гэтым сумнявацца, падрыхтаваная ідэалагічная аперацыя з боку ўладаў».


    І тут непрыгожае абагульненне "ўсё, што мы бачым вакол Пачобута", то-бок, і дзеянні польскага боку, і самога Пачобута.
    Як абвінаваціць у саўдзелу ў ідэалагічнай аперацыі, амаль "агентуры", тыпа прама не сказаўшы тое.
  • .
    09.09.2026
    І яшчэ цікавае: "амністыя і закрыццё ўсіх крымінальных справаў, заведзеных у звязку з падзеямі 2020—2022 гадоў".
    Гэта такая стандартная і не вельмі ўдалая фармуліроўка або перыяд 2023-2026 лічыцца ўжо нармальным? За гэты перыяд таксама пераследуюць: інфарматараў "Гаюна", розных вайскоўцаў за "здраду дзяржаве" - верагодна, таксама за зліў сакрэтных даных лукашыстаў.
    Пытанне невыпадковае, бо нядаўна Пазняк прама абвінаваціў у дзяржаўнай здрадзе аўтараў "Свабоды", якія стварылі мапу вайсковай інфраструктуры Беларусі.
    Таму важна, ці падтрымлівае ўжо "Вольная Беларусь" частку рэпрэсій сучаснай РБ супраць антываенных партызан.
  • Алесь
    09.09.2026
    мы помнім чым скончылася вяртанне у БССР эміграцыі у 20-30х гадох. Камуністы так спецыяльна заманьваюць. Вядомыя уплывовыя людзі будуць ездзіць, ім умоўна будзе дазволена. Гэта робіцца каб звычайныя людзі вырашалі рызыкнуць паехаць у Беларусь. Іх, вядома, арыштуюць
  • Лёлік з лімонам
    09.09.2026
    Сам Пачобут дзейнічае пасьлядоўна і к яму пытаняў няма. А вось урады беларускі і польскі гуляюць ім.
  • Цытата
    09.09.2026
    "Не думайце, што гэта нейкая адліга і змена ўнутрыпалітычнай сітуацыі, нічога радыкальна і кардынальна ў Беларусі не змянілася, і ў бліжэйшы час не зменіцца, і гэта трэба трэба разумець. Сітуацыя Пачобута – зусім іншая. Гэта постаць вядомая, вяртанне якога прапаганда і іншыя інстытуты лукашэнкаўскай улады будуць выкарыстоўваць у прасоўванні сваіх наратываў. На лёсах простых людзей гэта ніяк, на жаль, не адаб'ецца"

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць