Каментары да артыкула

У Беластоку адкрылі беларускую кнігарню Kamunikat.shop. Як прайшло адкрыццё і што абмяркоўвалі?

  • Віленчук
    09.09.2026
    А ці ёсць на Віленшчыне беларускія кнігарні?
  • .
    09.09.2026
    Віленчук, у Ашмянах, Астраўцы, Смаргоні, Вілейцы, Мядзелі, Глыбокім, Паставах, Лідзе, Іўе, Маладзечне дакладна ёсць
  • ..
    09.09.2026
    ., у ці ёсць ў тых кнігарнях беларускія (на мове) кнігі?
  • Вілейчук
    09.09.2026
    ., там прадаюць беларускія кнігі ці збольшага расейскія?
  • Віленчук
    09.09.2026
    ., з якога часу гэтыя мястэчкі увайшлі ў склад Летувы, разам з Віленшчынаю? Ці гэтае толькі Вашая асабістая мара, каб Вашая краіна страціла яшчэ частку сваёй тэрыторыі?
  • Настасся
    09.09.2026
    працуе з 15 до 18 пн-пт. Працоўнаму чалавеку проста не патрапіць да вас:( Зрабіце хаця б у суботу пару працоўных гадзінак і будзе ўсім шчасце
  • Фота
    09.09.2026
    Як выглядаюць сапраўдныя беларусы, глядзіце на другім фота: дзе Раман Скірмунт на вокладцы кнігі і чытач з Рыцарам і Пагоняй.

    (А то звычайна паказваюць фоты беларусаў пад расейскай акупацыяй, пасля галадамораў і канфіскацый маёмасці, ці фота з турам і Гулагаў, дзе людзі замучаныя катаваннямі і лагернай працай, і кажуць: вось так выглядалі беларусы. Паглядзяць на іх школьнікі - не ведаючы гэтых абставінаў здымак, бо ніхто ж не тлумачыць тыя абставіны - і не хочуць дзеці быць беларусамі. Такімі беднымі, дрэнна апранутымі, заморанымі, сумнымі.

    Спецыяльна так робяць, каб прынізіць нацыю.
    А трэба пісаць: фота зроблена ў турме. Ні ў чым невінаватага пісьменніка/дзеяча палітыкі кінулі за краты расейскія/савецкія акупацыйныя ўлады. НКВД - зло, СССР - зло, Сталін, Ленін, расейскія цары - зло, бо знішчалі беларусаў.

    Тады будзе правільнае ўспрыманне фота. Людзі сумныя, пабітыя - бо іх пабілі акупанты. А вось фота - калі яны былі на волі - вясёлыя і маладыя. Параўнайце, дзеці. А вось карціны нашых продкаў у ВКЛ, калі мы жылі вольна ў сваёй дзяржаве і беларусы самі кіравалі сваёй краінай. Паглядзіце, дзеці, якія ў нас былі раскошныя замкі, касцёлы, якая прыгожая мэбля, посуд, якія шыкоўныя касцюмы.
  • Хто забіў Скірмунта
    09.09.2026
    Фота,

    Раман Скірмунт быў забіты мясцовымі жыхарамі[29] на загад савецкага камісара Холадава[30]. Старшыня сельсавета загадаў адвесці яго і ягонага швагра Баляслава Скірмунта ў Пінск. Не даходзячы да горада, у лесе, іх спынілі, далі ў рукі рыдлёўкі ды загадалі капаць сабе магілы. Раман Скірмунт, якому на той момант споўніўся 71 год, абапёрся аб дрэва і сказаў: «Я не заслужыў, каб сабе самому капаць магілу». Абодвух, расстраляўшы, скінулі ў яму, нават добра не прысыпаўшы[23]. Прыгадвалі, што перад смерцю Раману Скірмунту загадалі адвярнуцца ад забойцаў. Ён адмовіўся: «Я ад людзей ніколі не адварочваўся».
  • для клоунов
    09.09.2026
    Фота, Шо под польским паном, шо под русским барином - все белорусы выглядали аднолькава - бамжы ! Всю свои историю были рабами , только под разными хозяевами !
  • Беларуская Ванагайце
    09.09.2026
    "На закіды, што, маўляў, яна не можа аб’ектыўна напісаць пра гэтую гісторыю, Анэта Прымака адказвае, што калі палякі могуць пісаць свой погляд на гэты перыяд, то чаму беларусы не могуць пісаць пра свае перажыванні тых часоў. Пытанні пра аб’ектыўнасць яна лічыць маніпулятыўным."

    Пасля такіх слоў цяжка ўспрымаць тую пісьменніцу і яе кнігу сур'ёзна. Трэба імкнуцца да аб'ектыўнасці, а не абражацца на іншых і паводзіць сябе па дзіцячаму тыпу той зрабіў дрэнна, значыць як таксама магу.

    Калі з боку беларусаў не будзе ніякай рэакцыі на такую абарону суб'ектыўнасці, гэта з часам можа стварыць праблемы беларусам.
  • Факт ці фантазія?
    09.09.2026
    Якія такія гісторыкі казалі пісьменніцы не варушыць гэтую гісторыю?
  • Ян
    09.09.2026
    Добрая справа
  • Напрыклад
    09.09.2026
    Было б выдатна каб перадрук зрабіла выдавецтва " Камунікат" (чы іншыя) кніг Кастуся Акулы, Б.Рагулі, Ф. Кушаля, К. Мерляка, часопіс "Беларускі Рэзыстанс", вершы Л. Геніюш

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць