Каментары да артыкула

«Наступныя год-два вырашаць лёс чалавецтва». Інжынер, які звольніўся з Anthropic, расказаў, што думаюць унутры кампаніі

  • Скептычны Кенгуру
    10.09.2026
    Не перастаю апладыраваць пiяршчыкам ШI
    Мадэлi, якiя яшчэ паўгода таму былi няздольныя падлiчыць колькасць лiтар 'r' у слове strawberry, зараз вылечаць усiх ад рака раўненнямi Нав'е-Стокса, а паслязаўтра знiшчаць цывiлiзацыю i самiх сябе. Ну-ну
    I калi Antropic - адзiны ў свеце такi адказны i дбае пра лёс чалавецтва - чаго ты тады з яго звольнiўся? Працаваў бы надалей на светлым баку - цi пойдзеш цяпер на цёмны?
    P.S. Пра тое, што навучэнне мадэляў на AI-слопе - гэта катастрофа, а не новы ўзровень развiцця, СМI, у тым лiку Наша Нiва, пiсалi недзе год таму
  • Джордж і Джэйкаб
    11.09.2026
    Цікава, а чаму "лёс чалавецтва" ў супрацьстаяньні з машынным інтэлектам "хвалюе" толькі заходніх левалібералаў з сіэнэн-энбісі-бібісі і ім падобных, а кітайцаў ён, чамусьці, зусім не хвалюе і пруць яны да тэхналагічнага лідэрства ў свеце ў гэтай галіне пад поўнымі ветразямі, як ужо і прыпёрлі да статусу першай эканомікі, пакуль заходнія батаны, кшталту гэтага тынэйджара, бавіліся трызненьнем пра розныя пагрозы чалавецтву пад кліматычна- феміністычна- меньшасьцявымі сьцягамі? Давайце пашукаем прычыну, сябры? )))
  • Вельмі дзіўны чалавек
    11.09.2026
    Ён кажа, што можа быць, калі не запаволіць і не кантраляваць ШІ, як малпу, але не кажа што будзе, калі зрабіць гэта.
  • Иай
    11.09.2026
    Победит жадность и авось.
  • Сцяпан
    11.09.2026
    Малпы супраць эвалюцыі!)
  • архітэктура LLM
    11.09.2026
    Вось тут ужо болей карыснай інфармацыі. З цяжкасцю верыцца ў альтруізм гэтага хлопца, бо яго заявы на 100% супадаць з заявамі яго (былога?) працадаўцы, і гэта ўсё выглядае як скаардынаваны працяг інфармацыйнай кампаніі ад Antropic. Больш падобна, што гэтым рабятам патрэбнае пагадненне аб запавольванні распрацовак, каб не збанкрутаваць і не прайграць канкурэнтам (у прынцыпе, як і іншым гульцам індустрыі ШІ). Але, у любым выпадку, Кітай не будзе супрацоўнічаць, таму ўсё марна.
  • AI
    11.09.2026
    Дзякуй за артыкул! Цяпер буду думаць што рабіць, каб вы мяне канчаткова не заблякавалі.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць