Лета канчаткова пакуе валізы. На наступным тыдні ў Беларусь прыйдзе скандынаўская халадэча
На гэтых выходных яшчэ да +24.

«Лета збірае валізкі ў паўднёвыя краіны, а ў нашы краі кіруецца восень. У сувязі з гэтым у найбліжэйшы час верасень паспрабуе не толькі вярнуць тэмпературны рэжым у кліматычнае рэчышча, але і пагрузіць нас у атмасферу туманаў і шэрых дажджоў», — расказалі ў Белгідрамеце.
На наступным тыдні восеньскае сонца шчыльна зацягнуць палі франтальнай воблачнасці атлантычных цыклонаў. Яны прынясуць сырое, а месцамі і ветранае надвор’е, а таксама адкрыюць шлях паветраным масам са Скандынавіі.
У гэтыя суботу і пятніцу яшчэ можа быць да +25 градусаў, але потым пахаладае.
У панядзелак днём усяго 9‑18 градусаў, у аўторак — +10—17.
У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Ноччу складзе 3—10 градусаў цяпла, днём — +9—16.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле gismeteo.by

Каментары