Каментары да артыкула

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?

  • Іншай навукі ў мяне для вас няма....
    28.09.2026
    такія смешныя ))) Старажытны Егіпет - гэта была рэлігійна-манарзісцкая ідэнтычнасць, а не нацыянальная. Там нават адзінай культуры ў розных рэгіёнах не замацавалася (Нубія , Палестына). А ўжо калі казаць пра ВКЛ... Лепей маўчыце. Як шляхта бегала туды-сюды, ад цара да караля і наадварот - гэта сусветна вядомы цырк і абсалютна ніякая не нацыя. Тым больш, што калі ў шляхты яшчэ была цікавасць да нейкага адзінства і ідэнтычнасці (якую кожды разумеў, як хацеў), а прыгонным што?
  • ў 18с. 75% Літвінаў-Беларуса былі Уніятамі
    28.09.2026
    Іншай навукі ў мяне для вас няма....,

    Маскоўскія сівыя казакі.
    1) "анархія ВКЛ vs Парадак улуса маскоўскага" чаму тады цара рабы да нас бегалі , мільёнамі, калі ў нас анархія ?
    2) калі шляхта здраджвала , як захавалі дзяржаву столькі стагоддзяў, і калі улус быў ў складанай сітуацыі, заўсёды адраджалі дзяржаву. І сёння РБ гэта ВКЛ ў Межах 14с. Гедыміна
  • Тутэйшы аглядальнік
    28.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Кашмар
    28.09.2026
    Хоць здаровыя думкі і ёсць, аднак у цэлым, прабачце, лухта.
    Асабліва "моцны" тэзіс пра рэлігійную аснову нацый. Прабачце, але ў хрысціянстве да пачатку эпохі Асветніцтва ў якасці моў богаслужэння якраз і былі дзве мертвыя мовы: лаціна і старажытнаславянская адпаведна. У ніводнай краіне ва ўмоўным XV ст. гэтыя мовы не былі зразумелыя паспалітаму чалавеку, а толькі святарам і манахам. Служыць "нацыятворчым элементам" хрысціянства у Сярэднявеччы не магло.
    Напрыклад, Германія. Нямецкая традыцыя звычайна выдзяляе трох "айцоў-заснавальнікаў" нямецкай нацыі: Лютэр (які пераклаў Біблію на нямецкую мову), Гутэнберг (які зрабіў кнігавыдавецтва танным) і Бісмарк (які палітычна аб'яднаў краіну "жалезам і кроўю"). Але Лютэр і Гутэнберг - гэта XVI ст, а ніяк не Сярэднявечча! Да гэтага нямецкая арыстакратыя ўяўляла сабе васаламі таго ці іншага князя/караля, а сяляне - "тутэйшымі" (слова Deutsch, у сваіх каранях, гэта тыя самыя "тутэйшыя", "мясцовыя людзі" ў перакладзе з нямецкай). Добры прыклад таксама, што ў свеце ёсць яшчэ дзве дзяржавы (нават тры, аде трэцяя - Ліхтэнштэйн - гэта насмешка гісторыі), для якіх нямецкая мова родная, але якія не атаясамліваюць сябе з Германіяй і якія маюць выразнае нацыянальнае аблічча, адрознае ад немцаў - Аўстрыя і Швейцарыя. Гэта якраз падкрэслівае важнасць таго, што нацыі (па меншай меры, частка з іх) ў Еўропе фармаваліся "зверху", і Бісмарк з яго "прускім настаўнікам" пераканалі немцаў у тым, што яны - адзіная нацыя. Здолеў бы ён перамагчы венскага імператара - аўстрыйцы б таксама цяпер лічылі сваёй сталицай Берлін, а не Вену.
    Усё вышэйсказанае не адмяняе таго, што протанацыі (супольнасці людзей, аб'яднаных, у першую чаргу, адной моваю) існавалі і да эпохі Асветніцтва / Новага часу. Але нацыянальнага самаўсведамлення (што з'яўляецца важнейшым кампанентам нацыі) ў той час яшчэ не існавала.
  • Ф
    28.09.2026
    Кашмар, кашмар! Гутэнберг жыў у XV ст. Але гэта дробязі, асабліва калі вы гісторык. Гэтым даты ведаць не абавязкова. Пра "адсутнасць нацыянальнага самаўсведамлення", гэта можаце Дантэ з Петраркай распавесці. А яшчэ лепш - грэкам, якія цудоўна ўсведамлялі сваё адрозненне ад персаў. І тым народам, якіх Герадот апісаў. Ханьцам можаце распавесці, каб яны сваю сцяну не будавалі, бо якая розніца, каму там тутэйшыя будуць падаткі плаціць, такім жа ханьцам і такой жа ханьскай дзяржаве, ці чжурчжэням, кіданям ці манголам. А асабліва цікава паслухаць, як вы гэта габрэям будзеце заціраць.
  • Франц
    28.09.2026
    Кашмар, такое ўражаньне, што вы не прачыталі артыкул. Цэрквы і манастыры займалася адукацыяй і сацыяльнай працай, і рабілі гэта выкарыстоўваючы народныя мовы, а не лаціну. Гёйзынга пісаў пра тое, што ў часе крыжовых паходаў стыхійнае гуртаваньне адбывалася не на падставе манарахічна-васальных дачыненьняў, а на грунце супольных моваў і гістарычных зямляцтваў. Адпаведна, немагчыма ігнараваць тое, што па-за палітычнай ляяльнасьці існавала этнічная задоўга да мадэрну. Аўстрыя якраз доказ таго, што вы спрабуеце абвергнуць: былі розныя мадэлі нямецкасьці - паўночная, угрунтаваная ў пратэстантызьме, і паўднёвая каталіцкая. Суперніцтва паміж імі перадвызначыла падзел задоўга да Бісмарка. І Бісмарк, дарэчы, перамог аўстрыйскага імпэратара, вам варта праверыць сваю гісторыю :)
  • Никто
    29.09.2026
    Кашмар, немецкого языка как такового не было - был диалектный континиум от Баварии до Фризии, в котором языки переползали из одного в другой без явных границ, и в котором развал на отдельные языки и пошёл именно с появлением границ государств и их кодификацией.
  • Абсурд
    28.09.2026
    Ф, змяшалісь у кучу, коні людзі, грэкі, ханьцы, жыды і Герадоты (дзякуй што не Герастраты).

    Першасна, усе дзяржавы на тэрыторыі сучаснага Кітая на сваіх межах і з поўначы будавалі муры з мэтай абароны ад качэўнікаў (і суседзяў).

    Потым, пасля першага аб'яднання дзяржавы, большасць ўнутраных муроў была альбо разбураная, альбо занядбаная. А знешнія муры падтрымліваліся дзяржавай і кожнай кіруючай дынастыяй (з яких, далёка ня ўсе былі ханьцамі), з той жа самай мэтай. І дарэчы, як паказаў канец дынастыі Мін, ня вельмі ім гэты мур дапамог.
  • Ф
    28.09.2026
    Абсурд, для абсурду - змяшаліся, для іншых сталі ілюстрацыяй наяўнасці нацыянальнай ідэнтычнасці задоўга да ХІХ стагоддзя.
  • Янка Збеглы
    28.09.2026
    >ігнаруе ролю рэлігіі ў фарміраванні калектыўнай ідэнтычнасці.

    І як у гэтым кантэксце с ідэнтычнасцю шляхты ВКЛ? Шматлікія прадстаўнікі якой пераходзілі з праваслаўя ў каталіцтва, а з каталіцтва ў лютэранства па просту з-за бягучай палітычнай кан'юнктуры?
  • V
    28.09.2026
    Янка Збеглы, у гэтым і ёсць частка нашай ідэнтычнасці - зменлівая рэлігійнасць.
  • Z
    29.09.2026
    V, яшчэ пагарда да роднай мовы. Самая што ні на ёсць характэрныя рыса "белорусской индэтычнасти". Так?
  • Літвін
    28.09.2026
    Ёсць простая і дакладная формула ўзнікнення нацыі: калі народы, якія жывуць на супольнай тэрыторыі, утвараюць дзяржаву. Прыкметы дзяржавы ўсім жа вядомыя?
    У нашым выпадку яшчэ й мова стала тым падмуркам, на якой паўстала нашая нацыя.
    Бо мы першыя ў свеце, на ўласнай, руськай мове, напісалі канстытуцыю - Літоўскі Статут. І хоць нашая дзяржава была ўтворана ў 1253 годзе, толькі ў 1529 годзе, мы сталі нацыяй, калі на мове ўсёй нашае дзяржавы, ейнага народу напісалі, што: Літва належыць толькі літвінам і русінам.
  • ваван
    28.09.2026
    Літвін , красиво и хорошо. Только жаль рэчаиснасць не адпавядае гэтай тэорыи....
  • Вынікі беларушчыны
    28.09.2026
    Літвін ,
    Гісторыя: у 16 стагоддзі ганарымся, што Літоўскі Статут - канстытуцыя Літвы, напісана на мове тытульнай нацыі, маем уласный герб- літоўскую "Пагоню" ды выбіраем караля.
    Сучаснасць: народ размаўляе на мове захопнікаў, герб скрадзены суседзямі, выбараў няма нават сярод тых, хто абяцаў змагацца за дэмакратыю, права народа выказваць волю.
    Як вам вынік?
  • Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім
    28.09.2026
    Літвін , "Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

    Нягледзячы на няспынныя спробы прарасійскіх сіл выкрасліць перыяд ВКЛ з беларускага наратыву, менавіта яго лічыць пачаткам беларускай дзяржаўнасці найбольшая доля беларусаў. І чым маладзейшае пакаленне, тым гэта адбываецца найчасцей. Перыяд pасeйскай Імперыі пачаткам беларускай дзяржаўнасці не лічыць амаль ніхто."

    -NN
    БЕЛАРУСЫ - ЛІТВІНЫ i Беларусь -ВКЛ трэба 2 назвы выкарыстоўваць сёння , як Угорцы, Фіны, Албанцы і г.т.
  • .
    28.09.2026
    Калі коратка, мадэрнавы перыяд не стварыў нацыянальныя ідэнтычнасці, а даў ім развіцца ў новых умовах, даў праявіць новыя якасці.
    Але толькі тым нацыям, які мелі такія магчымасці свабодна развівацца, падыходзілі пад патрабаванні эліт, капіталізма.

    Таму папулярная версія "беларусы не паспелі вырасці да нацыі" не зусім верная. У час акупацыі РІ, якая і выпала на час мадэрну, беларусы не змаглі паўнавартасна, па ўсіх напрамках развіваць сваю ідэнтычнасць.
    Таму яна і не такая моцная, якой магла бы быць, мае слабыя месцы, размытасць межаў - асабліва ў моўным аспекце.


    Дзякуй за артыкул. Сабрана шмат аргументаў.
    Толькі не згодны з аргументам Гасцінгса "нацыя і нацыяналізм — гэта гістарычна хрысціянскія феномены". Па-першае, гэта толькі еўропацэнтрычны погляд (пра што ў артыкуле таксама ёсць вышэй). Па-другое, не будзь хрысціянства, была б нейкая іншая падобная рэлігія, ўжо не паганская, а сама еўрапейская цывілізацыя прайшла б падобныя этапы развіцця побач ужо з іншай рэлігіяй. Стварэнне мясцовых пісьмовых культур не ёсць з’ява, якая нібыта не магла з’явіцца па-за межамі менавіта гэтай рэлігіі.
  • ваван
    28.09.2026
    ., отрицание роли христианства в Европе? Вы серьезно???? и "была бы нейкая иншая" ну ну :) :)
    Если бы у бабукшки был х.. то она была бы дедом... Может хватит этого кульрурно релятивизма из лохматых 90х? Тоже самое как "если бы Лукашенко НЕ выйграл выборы в ...." Раз выйграл значит ПО другому было невозможно, не сложились условия.... Исторические реконструкции оставте для "попаданцев"....
  • .
    28.09.2026
    Занадта катэгарычна і агрэсіўна, калі не зразумелі сказанае.
    Я не адмаўляю гістарычную ролю хрысціянства, размова толькі пра існаванне нацый нібыта толькі пры хрысціянстве.
    Гасцінгс бачыць прычынную сувязь там, дзе можа быць карэляцыя, складанае ўзаемадзеянне з’яў. Разважанне "А што калі з’ява А не існавала б, была б тады з’ява Б?" - не гульня ў рэканструкцыю, а тыповае разважанне ў логіцы, калі трэба зразумець, ці вынікае Б толькі з А або Б з’яўляецца і пры іншых А2, А3 і г.д.

    І вось існаванне нацый па-за межамі Еўропы і хрысціянства паказвае слабасць ягонай формулы. А таксама і разважанне "а што было б калі і ў Еўропе не было хрысціянства". Напрыклад, кнігадрукарства прыдумалі і ў Кітаі, то-бок хрысціянства не было неабходнай умовай для ягонага вынаходніцтва. Значыць, і ва ўмоўнай Еўропе без хрысціянства яно магло б з’явіцца. Значыць, і сегрэгацыя пісьменных моў таксама магла адбыцца ў Еўропе - аналагічна, як у Кітаі, Карэі, Японіі мовы і пісьменнасць ішлі сваімі шляхамі.

    Дарэчы, не прагучаў яшчэ адзін фактар: палітычная геаграфія Еўропы (не буду казаць "геапалітыка", які тэрмін педалявалі ў сучасны кантэкст маргінальныя сілы). Падзел на нацыі з’явіўся ў значнай ступені з-за горных масіваў і зрэзанай берагавой лініі, то-бок неаднароднай тэрыторыі.
  • ввп
    28.09.2026
    Еще в 90х, точнее до конца 90х в деревнях людей делили на руских и поляков. Исходя из их религиозной принадлежности. Притом быть "поляком" было не комильфо. Ущербно. И не только на страницах Караткевича. В жизни. Православное большинство всячески подчеркивало свое количественное и якобы моральное превосходство. И Даже в универе. ИЗВЕСТНЫЕ ныне деятели беларуского "адраджэння" на парах, НЕ стесняясь говорили про западников и нормальных беларусов. Про ксендзов что уничтожали беларуский народ и тд. и тп..... Запомнилось высказывание что "адраджэнне будзе исци с Магилеушчыны, як самай правильнай беларускай частки Беларуси"... И этот человек не Марзалюк и им подобные западноруссы а искренний "змагар" сидящий ныне в ненавистной Польше. Благодаря адраджэнню с Магилева. Это все я пишу к тому что религия НИКАК НЕ влияет на формирование нации.... :) По поводу сути разговора могу только высказаться в поддержку концепции Сергея Чалого. Про 2020 год, как год формирования ПОЛИТИКО АДМИНИСТРАТИВНОЙ нации. Некого пункта ее оформления....
  • Масковія гэта не Русь
    28.09.2026
    ввп, Масковія гэта не Русь — тое, што існавала там (з 13с.), было змешаннем стэпавага нестарыянства і ўсходняга, цюркскага ісламу (архітэктура, адзенне, узбраенне, рабства, гарэмы, цырымоніі; куды ні паглядзі — уплыў Усходу). Таму гісторыю Масковіі і яе інстытутаў трэба разумець толькі ў гэтым кантэксце.
  • Беларускі Страдуб і Смаленск заўсёды былі межамі Эўропы і азіі
    28.09.2026
    ввп, вяскоўцы пад Менскам ў 70х Бачылі сабе Літвінамі і ў Польшчы нашу мову называюць Літоўскай (НН) і сёння, i Беларускі Страдуб і Смаленск заўсёды былі межамі Эўропы (рэнесанс, барока, рефрамацыя і ф.д) і азіі. ....
  • ў 18с. 75% Літвінаў-Беларуса былі Уніятамі
    28.09.2026
    ввп, да акупацыі ў 18с. 75% Літвінаў-Беларуса былі Уніятамі. Не глядзі зашмат РТ
  • Літвін не Русін
    28.09.2026
    Масковія гэта не Русь, Масковія гэта частка вашай Русі.
  • Скарына
    28.09.2026
    Літвін не Русін , літвін і русін неразрыўна звязаныя паняцці назвы аднаго народу Літвы. Як і Русь - гэтае неад'емная частка Літвы.
    Таму і Скарына называў сябе то літвінам, то русінам. І ў Літоўскім Статуце абазнача: літвін і русін- гэтае адзіны народ Літвы, моваю якога з'яўляецца руская мова.
  • Мангольскі ПАДМУРАК Маскоўскай імперыі
    28.09.2026
    Літвін не Русін , "Масковія гэта частка вашай Русі." Не, Масковія частка арды. НАВАТ ваш К. Маркс гэта ведаў а вы не ?

    Dadam : Мангольскі ПАДМУРАК Маскоўскай імперыі

    Аўтар: Роберт Бедэскі, Афіляваны прафесар: Вашынгтонскі ўніверсітэт. Прафесар, Універсітэт Вікторыі, Канада
  • XXI
    28.09.2026
    Дыскусія на гэты конт вядзецца даўно. Аднак за гэты час не з'явілася беларуска нацыя, пакуль ёсць народ.
  • Ягеллончик
    28.09.2026
    Дзякуй вялікі, вельмі добра! Выдатныя аргументы супраць моднай мадэрнісцкай хлусні. Даўно час адправіць яе на сметнік гісторыі.
  • ЧЫК ЧЫК
    28.09.2026
    Ягеллончик, неяк зусім не здзіўлены, што "...чик" піша пра "!", "хлусня", "сметнік гісторык" і "моду". Пачытайце і даведаецеся, што ёсць розныя канцэпцыі і пункты гледжання. Гэта ў СССР была толькі адна праўда.
  • Ягеллончик
    28.09.2026
    ЧЫК ЧЫК, Ха-ха, як пацешна. Дзякуй, у мяне ёсць навуковая ступень (хоць і не па гісторыі) і я даволі добра знаёмы з эпістэмалогіяй. «Ягеллончик» - гэта мой стары нікнейм, які я выкарыстоўваў (і працягваю) да таго, як у 2022 годзе перайшоў на беларускую мову ва ўсіх сферах жыцця. Яшчэ пытанні?
  • Litwin
    28.09.2026
    Дзе тады ў дамадэрнай гісторыі бачна свядомасць беларарусаў/беларых русаў? Адзін прыклад мясцовага абазначэння белорусца мала.
  • Gorliwy Litwin
    28.09.2026
    Падазраю што аснова тэксту напісана ШІ, але тэма для мяне важная, зараз спрабую пісаць кнігу пра (неда)фармаванне "літвінскай" нацыі ў ХІХ ст., таму пракаментую. калі не выдаляць. Насамрэч у абедзвюх канцэпцый ёсць пэўная рацыя, калі не абсалютызаваць да абсурду. Хобсбаўм і Андэрсан маюць рацыю калі апісваюць сучасныя буржуазна-дэмакратычныя нацыі Еўропы і Амерыкі якія сапраўды сфармаваліся ў доўгім ХІХ ст. шмат у чым шляхам канструявання. Але многія з іх сапраўды мелі продкаў у Сярэднявеччы ці нават у Антычнасці (грэкі), але гэта не былі нацыі ў сучасным сэнсе. Хобсбаўм і Андэрсан апісваюць нацыі эпохі масавай адукацыі і камунікацыі, інтэнсіўнага публічнага дыскурсу, таго што Эрнэст Рэнан у 1882 г. назваў "штодзённым рэферэндумам". Такіх нацый да ХІХ ст. нідзе не было. У дадатак да гэтага - папярэднія некалькі стагоддзяў ішоў пераважна працэс разбурэння (сцірання) протанацыянальных супольнасцяў: чэхаў, венграў, фінаў, валійцаў, ірландцаў, нарвежцаў і многія іншыя народы імперыі імкнуліся сцерці з мапы, з памяці. А калі ў ХІХ ст. іх кінуліся адраджаць, дык аказалася што колішняя ступень развітасці калектыўнай свядомасці ў іх была зусім розная і ў "залатыя вякі", не толькі ХІХ ст. Ну, напрыклад, хіба існавалі некалі да ХІХ ст. каталонцы або латышы? Але асабліва - македонцы і беларусы. Забаўна назіраць як аўтар, у дачыненні да беларусаў тыповы канструктывіст, які лепіць "пераемнасць" там дзе яе і блізка няма - ад Полацкага нібыта-сепаратызму да віленскага барока - маскіруецца пад прымардыяліста. Полацкае княства - не Беларусь, а тым больш не Беларусь Віленшчына з яе барока і ўніверсітэтам. З Полацкага (і Смаленскага) княства атрымалася б значна лепшая, больш арганічная Крывія - і такія праекты абмяркоўваліся ў ХІХ ст. - пачынаючы ад Чачота, Д.-Марцінкевіча і братоў Тышкевічаў. Толькі што яны і сваю ўласную нацыю не дабудавалі, дык на "саюзны" праект крывічоў у іх тым болей сіл не хапіла. У выніку беларускую, малдаўскую, карэла-фінскую нацыю (а пазней яшчэ і палестынскую) канструявала Расійская імперыя, і яе ўплыў быў у гэтых выпадках вызначальны. Нават армянаў да нядаўняй пары яны канструявалі: на пачатку ХІХ ст. у армянаў была страчаная тэрыторыя кампактнага рассялення і рускія нанава яе стварылі ў Эрыванскім ханстве, даўшы магчымасць армянам змяніць тут дэмаграфію на сваю карысць. Так што нацыі ўвесь час узнікаюць і разбураюцца, і канешне, ў нашы часы (апошнія 200-250 гадоў) гэты працэс у значнай ступені ідзе пад уплывам сацыяльнага інжынірынгу, а не стыхійна-прымардыялістычна. Канструктывісцкая мадэль больш адэкватная для гэтых 200-250 гадоў, і для ўсіх нацый калі браць агульна, без індывідуальнага разгляду. Ніколі раней не існавалі сучасныя амерыканскія нацыі, гэта прадукт антыкаланіяльных рэвалюцый, пачынаючы ад амерыканскай. І толькі ў некаторых ёсць больш старыя карані, прытым "не ўсё так адназначна". Аўстрыя цалкам магла б стаць часткай "вялікай германскай нацыі" і ў 1938-1945 ёй была і такой бы засталася. А магла і Баварыя стаць асобнай нацыяй. Так што роля канструктывізма ў пабудове большасці сучасных нацый, у фармаванні самой нацыянальнай карты свету - вырашальная. А тэкст напісаны з мэтай штучна падоўжыць гісторыю "беларускай нацыі", у тыпова канструктывісцкім духу.
  • .
    29.09.2026
    Падмена паняццяў. Уплыў палітыкі і войнаў XIX-XX стагоддзяў на лёс нацый, іх заняпад, адраджэнне, змену абставін існавання (тэрыторыі) падмяняеце на "сацыяльны інжынерынг" (штучнае наўмыснае "канструяванне") нацый.

    Ну і куды ж без таннай канспіралогіі (агульнай з рускімі чорнасоценцамі) пра беларусаў, якіх стварыў рускі цар (варыянт: Ленін).
  • Цукерман супраць
    28.09.2026
    Уся гэта мішура пра "грамадзянскую нацыю" у 50-60-я ўзнікла як рэакцыя амерыканскіх і еўрапейскіх ліберальных яўрэяў на Ізраіль, які быў сацыяльна прагрэсіўны (левы-прылевы), але нацыянальна кансерватыўны да немагчымасці і невегодна настойлівы ў тым, каб такім быць (ажно да ... не будзем казаць якой еўрапейскай дзяржавы 20 ст.).

    Ні да чога добрага аніводны эксперымент з "грамадзянскай нацыяй" не прывёў. Калапс сацыяльнага даверу (Заходняя Еўропа і Паўночная Амерыка ўжо тут), потом калапс інстытутаў і сацыяльнага кантракту (СССР), а потым непазбежны калапс эканомікі і базавай інфраструктуры (Паўднёвая Афрыка). Гэта заўжды непазбежная дэградацыя да ўзроўню самых маргінальных слаёў грамадства, якіх менавіта і імпартуюць мільёнамі прыхільнікі гэтай канцэпцыі, як сваю электаральную базу.
  • Страшно далеки вы от народа
    28.09.2026
    Для 99% белорусов нет никакого значения есть тут нация или нет. Так что не шибко ломайте копья.
  • Такі вы народ
    28.09.2026
    Страшно далеки вы от народа, яе і не мае значэння мова, сцяг ды герб.
  • Вынікі беларушчыны
    28.09.2026
    Страшно далеки вы от народа, дзіўна, а чаму? Не таму,што над нашым краем ужо як 250 год пануе беларушчына?
  • Ответы
    28.09.2026
    Такі вы народ , С мовай как раз все ясно: она умирает, если уже не памерла. Никто в массе на ней не размауляе. Флаг и герб? Если придёте к власти, навяжете. А вот мову навязать труднее.
  • Літвін
    28.09.2026
    Ответы, чуем брахню, што нашая мова памерла ад тых, хто стаў манкуртам, рабом, здраднікам, ужо больш за 200 рокаў. Калі здольны чытаць гэтае, то павінен усвядоміць, што нашая мова перажыве і здраду, і абыякавасць, і пагарду, бо тое, што мае народ, ніколі ў яго не адняць!

    Перажыла наша родная мова,
    І Бенкендорфа, і Мураўёва,
    Панскія здзекі,
    Чэкісцкія чысткі,
    Рогат імперскі,
    Вырак фашысцкі…
    Г. Бураўкін
  • вынік асобнага сферычнага ліцвіна ў вакууме
    28.09.2026
    Вынікі беларушчыны , вось вас дык яўна апанавала ды нават у ейным наркамаўскім варыянце. То вы ці свой "ліцвінскі" крыжык здыміце, ці чырвона-зялёныя сталінскія "бело-русскіе" майткі апраніце.
  • Ваше время вышло
    29.09.2026
    Вынікі беларушчыны , Не Беларушчыне тут панк 250 год, а расейшщына. Народ уже при Машерове в городах не говорил на мове, в 70- все. А теперь остатки населения даже в деревнях не говорят. Так что проект наших прозападников: Беларусь на мове, адраджэнне, в ЕС и в НАТО, можно считать не реализуемым в принципе. Нет массовой поддержки населения, а народ поменять нельзя. Значит надо менять оппозиционных националистов на более трезвомыслящих и с новой идейной программой.
  • Ну
    28.09.2026
    Лічу, што ў пачатку артыкула спадар Раўбіч павінен быў напісаць, што чытачу прапануецца на разгляд ягоная кандыдатская дысертацыя)
  • алесь
    28.09.2026
    Заўважыў такое. Менавіта пра беларусаў кажуць што мы з'явіліся у 19 ст. Усе суседзі Расея, Літва, Украіна кажуць пра свае "тысячагадовыя слаўныя гісторыі". А тут быццам быў пустыр, нічога не было аж да з'яўлення Багушэвіча, Янкі Купалы і Коласа. Гэта выклікае падазрэнні. Толькі беларусаў усе разглядаюць як некіх недаробленных рускіх, крэсовых палякаў або балтаў якія страцілі мову
  • Valadzimir
    28.09.2026
    "...балцкія кіраўнікі пры стварэнні Вялікага Княства...". Гы-гы. Нагадаю аўтару, што "балтаў" прыдумаў нямецкі лінгвіст Несельман у сярэдзіне 19 ст., і, ў чарговы раз - што "лютичи литва".
  • ваяр пяра
    28.09.2026
    Грунтоўны адказ "гісторыку" Пуціну і іншай шавіністычнай чорнасоценнай швалі пра штучна прыдуманныя Леніным (або немцамі ці Аўстрыйскім Генштабам) нацыі. І я даўно не згодны з канцэпцыяй, што калі няма сваёй дзяржавы, то няма і нацыі, а ёсць этнас. Вунь курды не маюць сваёй дзяржавы, ваююць колькі часу за права утварыць яе, і што, курды не нацыя? Нацыя паболей за беларусаў.
  • Гісторык
    28.09.2026
    ваяр пяра , падручнік па гісторыі неабходна чытаць, а не паліць. І чытаць падручнік неабходна не той, што надрукаваны пад рэдакцыяй у Маскве, для малодшых братоў з Белоруссіі, а кнігі напісаныя нацыяналістамі, патрыётамі сваёй краіны, людзьмі , якія ведаюць гісторыю свайго краю.
    Якія ведаюць, што літоўская "Пагоня" - гэтае герб Літвы, а не Белоруссіі. Што Навагрудак - гэтае сталіца Літвы. Што Астрожскі - гэтае Вялікі гетман літоўскі, а не белорусскі. Што Літоўскі Статут - гэтае канстытуцыя Літвы, а не Белоруссіі.
  • барадзед
    28.09.2026
    цікава, дзякуй
    нездарма "вясна народаў" менавіта вясна, бо насенне нацый а некаторыя ўжо і сталымі былі да яе
  • алі
    28.09.2026
    Народ – гэта насельніцтва, аб'яднанае па крыві, а нацыя – па дзяржаве. Таму і габрэй, і татарын, і француз можа быць беларускай нацыі, калі працуе на карысць Беларусі.

    Відавочна, што нашаму народу больш за 1000 гадоў, а вось нацыі каля 100.

    І яшчэ. Спробы будаваць нацыі па крыві а не грамядзянстве вядуць да фашызму.
  • Не смешите
    28.09.2026
    алі, В государстве Хамураппи тоже была нация? :))
  • Гісторык
    28.09.2026
    алі, 100 таму, у 1926 існавала БССР у межах Менск - Магілёў. З гісторыяй, як і ў матэматыкаю бяда. У школу неабходна хадзіць.
    Фашысты - гэтае тыя, хто адмаўляе народу будаваць сваю нацыянальную дзяржаву, у аснове якой тытульная нацыя, мова гэтага народу, яго гістарычныя сувязь з той тэрыторыяй на якой жыў і жыве гэты народ спрадвеку.
    І так, згодна з Літоўскім Статутам, жыды, татары і жамойты, былі чужымі для Літвы.
    Што лягічна. І цалкам адпавядае будаванню нацыянальнай дзяржавы і яе інтарэсам. Як гэтае прынята ва ўсім свеце.

    Раю менш слухай Пуціна і ўсё ж такі,
    скончыць школу.
  • Valadzimir
    29.09.2026
    алі, вельмі цікава, якому такому "нашаму народу" больш за 1000 гадоў? Нагадаю, што тутэйшы народ, як адзінае цэлае, склаўся толькі ў Вялікім Княстве Літоўскім, створаным нашчадкамі лютічаў, славянскай літвой-літвінамі. І таму яму, як здаецца, недзе 500-600 год. І калі б не было ВКЛ, не было б і ніякіх "беларусаў".
  • алі
    28.09.2026
    Не смешите, вядома, не. Да Вялікай французскай рэвалюцыі аніякіх нацый не існавала, як бы аўтар артыкула ні спрабаваў давесці адваротнае.
  • алі
    28.09.2026
    Гісторык, і што, Зьмітрок Бядуля не беларускай нацыі, бо габрэй па крыві?

    Наконт межаў. Нацыя існуе не толькі ў тэрытарыяльных межах. Эміграцыя зрабіла (і робіць) вялікі ўнёсак у беларускую культуру, навуку, палітыку.

    Наконт ВКЛ. Ужо чвэрць века як трэці міленіум на падворку, а вы, такое ўражанне, што захраслі ў сваім 16 стагоддзі з Трэцім статутам і шляхтай.
  • Фанатику о фантастике
    29.09.2026
    Гісторык, Фашисты, Муссолини не отрицали национальное государство. Учите тщательнее. Что за титульная нацыя, на мове никто не говорит? Опять фантомы от Позняка. Заканчивайте с позняковщиной, фантаст.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць