Каментары да артыкула

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ

  • Жора
    21.09.2026
    Яе ж крэміравалі ў Варшаве, чаму напісана "выбітную пісьменніцу пахавалі", калі пахавалі толькі прах пісьменніцы?
  • Ненажэра
    21.09.2026
    Жора, да чаго яшчэ прыкалупаешся, калупала?
  • Жора
    21.09.2026
    Ненажэра, магу яшчэ нагадаць, як з грамадскасці збіралі грошы на перавозку цела ў Беларусь, але не павезлі.
  • Нарэшце дома
    21.09.2026
    Спачывай зь мірам у нашай роднай зямлі, беларуская сястра. Дзякуй табе за падарунак тваёй творчасьці й любоў да нашае беларускае мовы. Вечная табе памяць!
  • Вечны супакой
    21.09.2026
    Лепш памаліцца, чым прадукты ці алкаголь раскладаць, па якія прыйдуць жывёлы ці алкашы
  • Беларуска
    21.09.2026
    Вечны супакой, Вы памоліцеся, а нехта яблык паклаў. Абы памяталі, нябожчыца таго заслугоўвае. Вечная памяць!
  • Злосны Жыд
    21.09.2026
    Святлана нарадзілася не ў Загаллі. Публікацыя без кансультацыі з роднымі гэта выразная непавага да іх і да самой Святланы. Акрамя маральнага боку, гэтакі непрафесіялізм прыводзіць да фактычных памылак.
  • Татарка
    21.09.2026
    Злосны Жыд , мажліва ў Загальлі мясцовы сельсавет і там выпісваюць пасьведчаньні, таму гэтак атрымалася, не?
  • Злосны Жыд
    21.09.2026
    Татарка, магчыма таму, што рэдакцыя не паклапацілася звярнуцца да сям'і.
  • Татарка
    21.09.2026
    Абавязкова наведаю. Сьпі ў спакоі, зямлячка.
  • эх
    21.09.2026
    Прадукты хутка псуюцца, асабліва пад дажджом і сонцам, пачынаюць гніць, прыцягваюць мух, вос, грызуноў, птушак і бадзяжных жывёл. Яны могуць раскідаць ежу і пашкодзіць кветкі, вянкі або свежы грунт. На свежай магіле зямля яшчэ не ўшчыльнілася, таму жывёлы, якія шукаюць ежу, могуць яе разграбаць. Акрамя таго, рэшткі ежы ствараюць смецце і могуць ускладняць догляд за могілкамі.
  • .
    21.09.2026
    Яны частка прыроды, жыцця, як і чалавек, які ляжыць пад імі.
    Гэта лепш за пластыкавыя кветкі і штучныя ўпрыгожванні.

    Старая традыцыя беларусаў, з тых, чыя сімвалічнасць і душэўнасць не выглядаюць цемрашальствам.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць