У наступным годзе ў Мінску пачнуць рэканструкцыю Музычнага тэатра
А рэканструкцыя Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага набліжаецца да завяршэння.

Музычны тэатр, фота TravelAgency.by
Будынак увядуць у эксплуатацыю ў 2026 годзе, нягледзячы на складанасці з рэстаўрацыяй, паведаміў гендырэктар «Мінскбуда» Анатоль Вядзёрчык, пішуць Мінск-навіны.
Наступны ў чарзе — Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр. Цяпер яго рэканструкцыя знаходзіцца на этапе праектавання.
— У 2027 годзе прыступім да рамонту гэтага аб'екта: там мадэрнізуюць сцэну, залы, інжынерныя сеткі, сцэнічнае абсталяванне. Будуць створаны нават дадатковыя памяшканні, — дадаў гендырэктар «Мінскбуда».
Каментары