Здарэнні11

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза

Кот Лаўрык, са слоў кіраўніцтва, цяпер ходзіць па галерэі і шукае сяброўку.

Фота: Гродзенская праўда

Чарнушку, якая жыла і «ахоўвала карціны» ў галерэі Тызенгаўза, загрыз сабака. Пра гэта ў сацсетках расказала дырэктарка ўстановы Вольга Бабінская, піша Hrodna.life.

«Сябры і прыхільнікі галерэі. У нас здарылася бяда. Сёння ўдзень нашу котку Чарнушку, якая спакойна спала на клумбе на сонейку, загрыз сабака.

Чыйсьці сабака хаскі, які бегае па вуліцах без гаспадара і намордніка. Мне цяжка гаварыць, таму пішу тут, — падзялілася Вольга. — Я хачу звярнуцца да ўсіх уладальнікаў такіх сабак — сачыце за сваімі гадаванцамі! Сёння нечая безадказнасць прынесла нам вялікае гора».

У 2025 годзе кіраўніца расказвала прэсе, што ў галерэі жывуць два каты — Лаўрык і Чарнушка. Яе апісвалі як спакойную, мудрую котку, якая проста есць і спіць, часам, пад настрой, водзіць людзей па экспазіцыі. 

Лаўрык, са слоў кіраўніцтва, цяпер ходзіць па галерэі і шукае «калегу».

Чарнушка ідзе першай, яна з белымі лапкамі, фота «Гродзенская праўда»

Каментары1

  • Хвіліначку
    22.09.2026
    Чакайце, галерэя Тызенгаўза, дзе ўвесь комплекс яго, гэта побач плошчай Леніна і выканкамам.

    Г.зн. у цэнтры Гродна, абласнога горада, бегаюць бадзяжыя сабакі і нападаюць на флору і фаўну? Караеў давёў рэгіён да ручкі.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?11

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?11

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць