Каментары да артыкула

Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад Расіі

  • Удакладніце
    25.09.2026
    Калі калій пойдзе праз Клайпеду, якая будзе акупаваная расейцамі, гэта паўплывае на светабачынне спадара Красоўскага, ці не? Вось мне цікава.
  • залежаць ад драпежнай pасeі
    25.09.2026
    Удакладніце, "Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад pасeі" У нас толькі 2 мяжы, і залежаць ад маскавы, Вельмі НЕБЯСПЕЧНА , вас наша залежаць ад драпежнай арды зусім на хвалюе ?
  • клептократия
    25.09.2026
    залежаць ад драпежнай pасeі, кого? Председателя? Меня интересует срок правления его оккупационного режима и когда он рухнет. И да экономическая блокада и массовый отъезд налогоплательщиков очень этому помогут.
  • арда крадзе з гэтага $ 200 ў сваіх партах
    25.09.2026
    залежаць ад драпежнай pасeі, $495 кошт нашага калію ў ЗША, з якіх арда крадзе з гэтага $ 200 ў сваіх партах
  • няхай гарыць наша Радзіма галоўнае валета скінуць ?
    25.09.2026
    клептократия, Піша не Беларус 100%. індыя , кітай грэцыя фінансуюць гэту вайну усе 5 год. РБ не мае гэтых магчымасцяў . ДЗЕ ЭЗ САНКЦЫІ НА Кыргызстан, індыю , кітай і грэцыю? ЦІ Гэта іншае і няхай гарыць наша Радзіма галоўнае валета скінуць ? Спадар Трамп дзякуй вам за вашу любоў да Беларусі і за тое што надаеце нашай краіне суб'ектыўнасці !
  • Жвір
    25.09.2026
    Наіўны чалавек гэты Класкоўскі. Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта зьнізіць фінансавы цяжар на Расею на ўтрыманьне яе рэжыму ў Беларусі.
  • Мірж
    25.09.2026
    Жвір ,

    Які цяжар? Увесь сэнс імперскай палітыкі ў экстракцыі рэнты і капіталу з кантраліруемай тэрыторыі.

    РФ мае з РБ значна болей, чым РБ з РФ. Але паколькі медыйный апарат РФ акцэнтуе ўвагу выключна на 2-й частцы, а дзяржапарат РБ замоўчвае першую, тое жыве дэбільны міф, што РФ утрымлівае РБ, "дае грошы".

    У які дурні вераць, нават банкіры.
  • Жвір
    25.09.2026
    Мірж, дзяржаўная запазычанасьць Беларусі не пацьвярджае вашыя словы...
    Для забесьпячэньня фінансавай аўтаномнасьці/самадастатковасьці маскоўскага акупацыйнага рэжыму ў Беларусі выкарыстоўваюцца магчымасьці беларускай эканомікі, і продаж калію будзе зусім не залішні для яе.
  • čoms
    25.09.2026
    Толькі насамрэч "красаўцы" атрымаюць надбаўку да свайго "заробку".
  • Бывший политический заключённый
    25.09.2026
    čoms, они и без того каждый полтора-двп года получают повышение з/п, процент которого превышает инфляцию.
    Люди, оторванные от реалий современной рб, просто не в курсе.
  • Глупства
    25.09.2026
    Бывший политический заключённый, если уступить луке, его красауцы будут получать еще больше, больше появится политзк в тюрьмах, конечно безнаказанно для режима, а беларуский народ пущай радуется, что в магазинах есть товары, ходят автобусы и работают фонтаны
  • Бывший политический заключённый
    25.09.2026
    Глупства, ок, это ваше мнение, имеет право быть.
    Вопрос: как вы видите освобождение пленных и заложников?
  • Hans
    25.09.2026
    Спачатку трэба вызваліцца ад акупацыі, а ўжо пасьля "зніжаць залежнасьці". Гэтыя класкоўскія, напэўна, і з Крымам прапаноўваюць гандляваць, бо гэта ж "знізіць залежнасьць ад расеі" па той жа схеме.
  • Бгг
    25.09.2026
    Hans, так Крым - это ж Украина! Забыли или что?
  • Nk
    25.09.2026
    Hans, як вызваліцца ад акупацыі, калі ты будзеш залежыць ад суседа на 80 адсодкаў, а не 40?
    У вас праблемы з прычына-выніковай сувяз'ю.
    Можна вызваліцца з акупацыі, калі эканамічная сувязі аслабленыя.
    Калі эканамічная сувязі вялікія - гэта і есць акупацыя. Глядзіце, што зараз робяць ЗША з сваімі суседзямі-партнёрамі з НАФТА.
  • Frau A
    25.09.2026
    Hans, вы абсолютно правы. Независимость от россии - это вовсе не торговля напрямую с ес или сша. У путина есть веревочки, за которые он дергает куклу-лу. Лука втащил Беларусь в сотни договоров с рф, и в главными - о военном сотрудничестве и помощи в авральных ситуациях. Аналитикам, тому же Класковскому, стоит учитывать, что кремлевцам как чихнуть устроить провокацию про "взятие Дроздов оппозицией" и ввести войска. Вот и весь компот с "независимостью" и открытием клайпедского порта
  • .
    25.09.2026
    > "Як у старым анекдоце пра падаражэнне гарэлкі: «Тата, зараз ты пачнеш меней піць?» — «Не, сынку, зараз ты пачнеш меней есці».
    > Таму спадзеў праз санкцыі прымусіць аўтакрата змякчыць сваю палітыку падаецца не надта абгрунтаваным.
    > Хутчэй наадварот: каб утрымаць уладу ў горшых умовах, давядзецца закручваць гайкі."

    Знойдзены новы лозунг: "Накармі дзеда".
  • Nbsa
    25.09.2026
    ., новая серыя наратываў "Не злаваць дзеда". Сорамна што Класкоўскі дэ-факта удзельнічае ў адбельванні марыянетак Расеі
  • .
    25.09.2026
    Зараз новы этап. Не толькі не злаваць, а і трымаць дзеда сытым давольным, у добрых умовах.
    Бо "ў горшых умовах" будзе закручваць гайкі.
    Спадзявацца, што сыты і багаты не будзе закручваць, будзе больш добры да халопаў.
    Тыпа "Вайна скончылася - кажуць, што Сталін давольны, ўжо не так будзе людзей рэпрэсаваць".

    Не, ў працяг таго анекдота, калі будуць грошы, бацька будзе яшчэ больш піць - як заўсёды, на ўсе грошы.
  • не згодны
    25.09.2026
    Класкоўскага паважаю, аднак ён гэтым разам нешта перамудрыў. Сацыялагічныя апытанкі беларусаў ён заўсёды ставіць пад сумніў, аднак адкуль упэўненнасць, што 49/51 за транзіт праз Літву ў ягоным тг-канале - гэта надзейны зрэз антырэжымнай публікі, і што па гэтым канале не працуюць ІТ-рота ці іншыя падраздзяленні канапавых войскаў рэжыма, як гэта робіцца на рэсурсах іншых СМІ, актывістаў, журналістаў?
    Пераход на падножны корм ужо адбыўся: і да ад'езду з Беларусі бачыў на паліцах крамаў неймаверную колькасць расейскага лайна па конскіх коштах, а заробкі не сказаць каб надта скокнулі ўгару. Маржа ад калію пойдзе якраз на сям'ю і рэпрэсіўны апарат цалкам, астатнія як сядзелі на сваіх 300-500 у.е., так і працягнуць.
    Задача санкцый - аслабіць рэжым на макраэканамічным узроўні. Засакрэчванне ўсёй статыстыкі падказвае, што гэтая задача выконвалася. Сэнс скручваць працуючы механізм, калі рэпрэсіі ды вайна трываюць, а апошняя мае тэндэнцыю да эскалацыі на ўвесь рэгіён?! У кантэксце вайны рашаючы фактар - менавіта вайсковая залежнасць ад рф. Гэтыя калі пажадаюць, тады свае войскі вернуць, разгорнуць і пойдуць на любую з суседніх дзяржаваў, як гэта адбылося ў 2022. Такая залежнасць надоўга, нажаль, і зняцце калійных санкцый - не панацэя ад яе, як мёртваму прыпарка.
  • Nk
    25.09.2026
    не згодны,
    >Задача санкцый - аслабіць рэжым на макраэканамічным узроўні

    Гэта не працуе. Гэта было пацверджана на прыкладзе іншых краін (Іран - лепшы прыклад), гэта было пацверджана на прыкладзе санкцыі да Беларусі пасля 2010 году. Гэта было пацвержана і зараз, пасля 2026.

    БК дабывае больш, чым у 2020. Нежынскі камбінат працуе. Экспарт таксама расце.
    Дзе эффектыўнасць санкцыі?
    Відавочна, яны не выконваюць сваей задачы. Толькі дастаўляюць асалоду небаракам і помстлівым асобам.
    Але рацыянальна яны толькі прыносяць шкоду, калі паглядзець цвяроза.
  • не згодны
    25.09.2026
    Nk, наконт эфектыўнасці. Да санкцый Беларуськалій быў адным з галоўных сусветных пастаўшчыкоў калію: каля 20% сусветнага рынку, асноўны экспарт — праз Клайпеду, а выручка ў 2019 годзе складала каля $2,8 млрд. Пасля санкцый 2021–2022 гадоў экспарт прыйшлося пераарыентаваць праз Расію, што павялічыла лагістычныя выдаткі, залежнасць ад расійскай інфраструктуры і ціск на цану продажу. Пры гэтым экспарт не спыніўся: у 2025 годзе праз расійскія парты прайшло каля 11,6 млн т беларускіх угнаенняў. Адкрытыя дадзеныя па цэнах KCl паказваюць падзенне сусветнай сярэдняй цаны з $543/т у 2021 годзе да $383 у 2023-м, $295 у 2024-м і $348 у 2025-м. Паводле некаторых разлікаў, за 2022–2025 гады Беларусь магла недаатрымаць каля $3 млрд эканамічнага прыбытку. Такім чынам, санкцыі працуюць (!) галоўным чынам праз зніжэнне netback і прыбытковасці; без іх зняцця гэтая страта будзе захоўвацца, а пры зняцці частка netback можа аднавіцца.
    3 ярды не выдаткаваныя рэжымам на ВПК, сілавікоў, чыноўнікаў, на палацы ў Амане.... - ачмурэнная эфектыўнасць!
  • Nk
    25.09.2026
    Класкоўскі, як заўсёды, мае сэнс.
    Чамусьці санкцыі тут разглядаюцца як ціск на Лукашэнка, а пра Беларусь ніхто асабліва не думае.

    Транзіт праз Літву - гэта захаванне маршрута, інфраструктуры, нарэшце тэрміналу.
    Праз санкцыі Літва можа ад гэтага пазбавіцца і пасля змены рэжыму мы застанемся сам на сам з Расеяй.

    Тое самае можна казаць і пра Нікалаеў, і пра Вентспілс.

    Але тут усе думаюць толькі як адпомсціць ці насадзіць Луке, а не пра перспектывы Беларусі ў будучым.
    Нейкі прымытыўны падыход.
  • Сцяпан
    25.09.2026
    Гісторыя "Давайце дазволім Луке вазіць калій праз Мікалаеў - гэта дакладна знізіць яго залежнасць ад РФ датуецца 2021. Вынік вядомы, але сумны
  • Саламон
    25.09.2026
    Адзінае, што гэта знізіць - дык гэта залежнасць асабіста Лукашэнкі ад Расеі, але адначасова павялічыць асабістыя рэсурсы Лукашэнкі. А гэта без сумневаў павялічыць імавернасць спадчыннага транзіту ўлады кшталту Азербайджана і Туркменістана і дакладна знізіць шансы на дэмакратычныя змены. На беларускім бюджэце ды працуючых на Беларускаліі гэта ніяк не адаб'ецца, бо Лукашэнкай ўжо даўно пабудаваная сістэма кіравання фінансавымі плынямі Беларускалія такім чынам, што на прадпрыемства патрапляюць грошы, дастатковыя толькі для падтрымання парткоў на Беларускаліі.
    Тым, хто ня верыць, дастаткова параўнаць прыбытковасць Беларускалія да і пасля набыцця ўласнага тэрмінала ў Клайпедзе. Калі Беларускалій купляў паслугі тэрмінала (і аўтаматычна ўсю адпаведную лагістыку) у незалежнага ўладальніка тэрмінала - кошты за лагістыку былі сумленнымі і на рахунках Беларускалія заставалася больш грошаў, бо літоўцы не пагаджаліся драбіць комплексы лагістычных паслуг на кавалкі, частку б якіх набываў Беларускалій, а частку - незразумелыя пасярэднікі, бо гэта cтварала для літоўцаў різыку абвінавачванняў у фінансавых махінацыях перад акцыянерамі. Але пасля таго, калі Беларускалій набыў тэрмінал - цяжар тэрмінальнай лагістыцы лёг на Беларускалій, а праблема адказнасці перад акцыянерамі знікла. І адразу ж пры беларускалійным тэрмінале з'явіліся каламутныя лагістычныя пасярэднікі з задранымі коштамі і неабавязковымі паслугамі, што рэзка знізіла прыбытковасць Беларускалія да сімвалічных памераў. Адпаведна і беларускі бюджэт неўзабаве атрымаў дулю.
    Зараз лагістычнымі пасярэднікамі Беларускалія на расейскіх тэрміналах з'яўляюцца не іхныя фірмы-уладальнікі, а фірмы Шэймана. Бо з расейцамі няма праблемы дамовіцца на сумнеўныя адкатныя схемы, таму што дах забяспечвае недатыкальнасць розным Трайберам альбо тым, хто яго змяняе па загаду з Крамля. У выніку расейцы выконваюць лагістычныя паслугі для фірм Шэймана па фактычных коштах, а ўжо фірмы Шэймана падвойваюць тыя кошты для Беларускалія, пакідаючы сабе сціплых 2 адсоткі :). Таму калі расейцы паднялі кошт лагістычных паслуг, то гэта абурыла чамусці не Беларускалій, а шэйманаўскіх пасярэднікаў.
    Чаму стаў магчымым круглы стол у Польшчы напрыканцы 80х? Таму што СССР ўпэўнена рухаўся да банкруцтва і вымушана адмовіўся фінансаваць арэжым Ярузельскага, а ўласных рэсурсаў, каб далей ваяваць супраць свайго народа - ў Ярузельскага стала бракаваць. Польскія сілавікі на чале з крывавым Кішчакам і наменклатура гэта зразумелі, таму і пагадзіліся на частковую лібералізацыю ў надзеі захаваць уладу. Але грамадскае незадавальненне было настолькі моцным, што ў выніку нават гэты крок не дапамог камуністам. А цяпер ўявіце, калі б у Ярузельскага быў свой калій, які б ён мог бесперашкодна прадаваць. Паўтарыўся б сцэнар Азербайджану альбо Туркменістану, бо праз неабмежаваны гандль прыроднымі багаццямі Аліеў і Бердымухамедаў маюць досыць грошаў фінансаваць рэпрэсіўны апарат і лаяльнасць наменклатуры і класці вялікі болт на незадавальненне народа, а іхныя кланы ёсць найбагацейшымі ў сваіх краінах. І ў адрозненні ад Ярузельскага Лукашэнка свой калій мае, красці ўжо не саромецца і дакладна ідзе шляхам цэнтральнаазіяцкіх спадычынных тыраній.
    Пры ўсёй вонкавай прарасейскасці Лукашэнка сапраўды моцна супраціўляецца ціску Крамля, бо адзінае, на што ён пагадзіцца змяніць фатэль кіраўніка Беларусі - гэта гаспадарства ў Крамлі. Калі б гэта атрымалася ў выпадку сыходу Ельцына - незалежнай Беларусі ужо б не існавала. Таму няхай Лукашэнка і надалей супраціўляецца Крамлю, паслабляючы сабе. Але ні ў якім разе нельга яму ў гэтым матэрыяльна дапамагаць без незваротных ліберальных крокаў. Бо калі ў Расеі пачнуцца змены (а траціна грамадскай падтрымкі Пуціна сведчаць аб тым, што чакаць засталося нядоўга) і Крамлю стане не да Лукашэнкі - у Лукашэнкі стане надастаткова рэсурсаў, каб кантраляваць нікуды не зніклы пажар на тарфяніку. А вось з каліем - ужо зусім не факт.
  • Папаўненне сярод пераварочвальнікаў старонкі
    25.09.2026
    Класкоўскаму, відавочна, не хапіла досведу папярэдніх збліжэнняў Лукашэнкі з Захадам пад лозунгам "адарвацца ад Расіі" і як яны заканчваліся. Прычым тыя папярэднія гульні былі да таго, як ён згвалтаваў сваю краіну і дапамог заваёўваць чужую. Хто ён зараз наогул, акрамя як злачынец і забойца? З ім супрацоўнічаць?
    І ці не хопіць клапаціцца, каб бедным няшчасным беларусам, не дай божа, не стала крыху горш? Без падтрымкі ці пакоры насельніцтва рэжым ня здолеў бы праводзіць сваю злачынную палітыку. Санкцыі адпавядаюць міжнароднай ролі краіны. Калі насельніцтва нешта не задавальняе, трэба мяняць уладу, як гэта робяць народы з яйкамі. А калі не атрымоўваецца, на каго скардзіцца?
  • Барадзед
    25.09.2026
    Скажи, Класковский, как так случилось, что у вас с такими гениальными идеями отобрал власть совхозный вертухай с замашками бандита и до сих пор не отдает? Через Петропавловск-Камчатский пусть переправляет удобрения, там до Америки недалеко.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць