На карціне намалявана першая такса Хокні па мянушцы Стэнлі, якая мірна спіць на падушцы.

Партрэт сабакі, напісаны брытанскім мастаком Дэвідам Хокні, які памёр у чэрвені ва ўзросце 88 гадоў, выставілі на таргі з ацэначным коштам £1,5—2,5 млн (ад 2 да 3,3 млн даляраў), паведамляе The Guardian.
Карціна Dog Painting 17 стане першай работай з серыі Хокні з выявай сабак, выставленай на аўкцыён. Усяго мастак стварыў больш за 40 такіх работ.
На карціне намалявана першая такса Хокні па мянушцы Стэнлі, якая спіць на падушцы. Мастак выбраў яго яшчэ шчанюком у 1987 годзе і назваў у гонар акцёра Стэна Лаўрэла. Пазней у Хокні з’явілася другая такса па мянушцы Буджы.
Таргі пройдуць 14 кастрычніка.
У лістападзе 2018 года карціну Дэвіда Хокні «Партрэт мастака (Басейн з дзвюма фігурамі)» прадалі на аўкцыёне Christie’s у Нью-Ёрку за $90,3 млн. Тады гэта быў рэкорд для карцін, а Хокні стаў самым дарагім з мастакоў з тых, што жылі на той час.
Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары