Каментары да артыкула

Пітэр Ціль: Захад уратуюць не прыгожыя словы, а цяжкая праца. Галоўны прынцып мае быць «спрацоўвае ці не спрацоўвае»

  • Кечуа
    27.09.2026
    Нейкі дзіўны пераказ. Да чаго тут недарэчныя ўстаўкі пра беларусаў у Парагваі? Гэта мае нейкае дачыненне да тэзісаў Ціля пра Аргентыну?
  • Хайль Беларусь
    27.09.2026
    Кечуа, Особенно учитывая факт, кто вме эти 100 лет бежали в Аргентину. Типа бывших нацистов.
  • Ян
    27.09.2026
    Кечуа, а я мяркую, што ўзгадванне пра эміграцыю беларусаў у краіны Паўднёвай Амерыкі як раз дарэчнае, каб паказць сутнасць таго часу, калі беларусы ехалі зарабіць у заможныя краіны на іншы край Свету. Як цяпер у асноўным едуць на Захад - ЕС, ЗША. І тэзіс Ціля як раз палягае ў тым, што сучасныя заходнія краіны могуць паўтарыць лёс Аргентыны стогадовай даўнасці.
  • Лол
    27.09.2026
    Ян, так, але не проста ўнутры чужых словаў жа.
  • Віталь
    27.09.2026
    Калі ен бязбожнік - ягоныя ідэі вядуць у прорву
  • Крыдэнс клiэрвотар рывайвел
    27.09.2026
    Віталь, а калi божнiк - дык на аутадафе (касьцёр па-простаму)
  • Ўсё так
    27.09.2026
    “ Сучасны публічны дыскурс перагружаны бязглуздым маралізатарствам, кажа Ціль. Грамадства пастаянна ацэньвае ўсё ў катэгорыях «дабра і зла», зусім забываючы пра функцыянальную ацэнку «працуе ці не працуе». У рэальным свеце некампетэнтнасць з добрымі намерамі прыносіць куды больш шкоды, чым жорсткая, але эфектыўная праца.”

    Усё так, але трэба памятаць што ва статутных дакументах кампаній мэтай дзейнасці пазначана - атрыманне прыбытку. І гэта нармальна. гэта трэба ясна ўсведамляць. Мэта OpenAI, Anthropic, Meta, google, Amazon - прыбытак, а не дабрабыт нейкай групы людзей ці тэрыторыі.

    І сам Ціль ніжэй кажа
    “ Караць ці забараняць сам інструмент бязглузда, ацэньваць трэба толькі дзеянні канкрэтных людзей.”
    Значыць усё ж трэба даваць маральную ацэнку дзеянням чалавека?
  • .
    27.09.2026
    Сама гэтая ягоная фраза - таксама разважанне пра дабро і зло, толькі крытэрыі зла - некампетэнтнасць і шкода.
    Карацей, супярэчлівы тэкст, займаецца маралізатарствам пра шкоду маралізатарства.

    Пасля такой вады цяжка зразумець, у чым ягоныя візіянерства і інтэлектуальнасць.

    Тыль раней прызнаваўся, што канкурэнцыя адна з асноў капіталізма, але ж не дрэнна знайсці вобласць дзейнасці, дзе канкурэнцыі пакуль няма.
    І ягоны Palantir падобны на рэалізацыю такой ідэі. Вельмі цьмянае апісанне сістэмы, хутчэй не тэхнічнае, а наўмысна скіраванае на вобразы думак кіраўніцтва буйных карпарацый і дзяржаўных ведамстваў. Palantir з’явіўся да сучаснага ШІ, а зараз дадаў ШІ ў сваю маркетынгавую стратэгію.
    Інтэрв’ю ў напрамку "мы ведаем нешта асаблівае, што вам трэба купіць", а магчымыя супярэчанні адмятаюцца дэмагогіяй пра "дабро і зло - пустое".
  • Дзіўлюся
    27.09.2026
    Тыль кажа
    “Яго матывацыя — страх старасці і смерці.
    А як жа яго хрысціянская вера? Ці не занадта ён прывязаўся да матэрыяльнага свету і шукае як унікнуць вечнага жыцця ў Царствія Нябеснага?
    Можа ён стаў эпікурэйцам і сам не заўважый
  • очень странный чувак
    27.09.2026
    странное сочетание:крайне правый, почти фашиствующий гей. Обычно геи левые, но как миллиардер он ненавидит левых и социалистов. Но геи становятся одними из первых жертв фашистов, его состояние недолго его от этого защитит
  • мы ўсё ведаем
    27.09.2026
    Антыхрыст
  • Джэк Блэк
    27.09.2026
    мы ўсё ведаем, Вы пашукайце- шмат відэо існуе са сходак розных антырэлігіёзных, антыхрысціянскіх шоблаў левакоў- сацыялістаў, якіх утрымлівае Сорас. Можа тады будзеце здольныя ўбачыць дзе ёсць сапраўдны Антыхрыст.
  • Правы рух
    27.09.2026
    крытык "левых лібералаў" - гэта тыя, што аднойчы ў нашых краях усталявалі дыктатуру пралетарыята? Іх не крытыкаваць трэба, а адразу кідаць на малпоўнік ці ў дурку.

    Праблемы Аргентыны менавіта ад таго што такія галадранцы захапілі там ўладу.
  • Жвір
    27.09.2026
    А там і няма ніякіх ідэяў. Бла-бла-бла. Дакладней, пасыл такі, што міл'ярдэры ў тупіку, міл'ярдэры ня бачаць, як рабіць міл'ярды далей.
    Да каго ён увогуле зьвяртаецца ? 90 адсоткаў насельніцтва плянэты нічога не вырашалі й не вырашаюць. Вялікія грошы (10%) задавалі прыярытэты й зацьвярджалі стратэгію. А цяпер ён кажа, вой, Еўропа адстала... Дык няхай адкажа на пытаньне, калі Еўропа адстала, то чаму ён не адстаў разам з Еўропай, чаму адставанне Еўропы прынесла міл'ярдэрам міл'ярды ? Можа некаму было выгадна тое адставаньне, таму яно й адбылося ?
  • Хворбз
    27.09.2026
    Жвір , Дарэчы так, цікава, што нават Ціль не выказваецца прама і шчыра наконт прычын існуючага стану рэчаў у якім звязка "штучны заняпад Еўропы- перанос еўрапейскай мадэліі заняпаду на ЗША- разбурэньне Заходняй цывілізацыі- уздым Кітая і ператварэньне яго у сусветнага гегемона (з цалкам кантраляваным грамадствам) " - гэта не аб' ектыўна рухаючыся гістарычны працэс, а ператвараемы ў жыцьцё дэталёва распрацаваны план сусветных "цэнтраў уплыву", і ўлады Кітаю, які гэтыя структуры напампавалі грашыма і тэхналогіямі, тут выконваюць далёка не першыя партыі, за імі стаяць вельмі ўплывовыя і арганізаваныя сілы. Некаторыя крыніцы называюць гэта Пятым Камінтэрнам? Ну, ок, хай будзе Пяты Камінтэрн, імёны і прозвішчы называць не будзем, іх наогул-то ўсе ведаюць, але наша дэмакратычная прэса чамусьці вельмі баіцца друкаваць, таму апусьцім гэта пытаньне, каб каментар не быў выдалены.
  • Коломбо
    27.09.2026
    Жвір , Я думаю, што гэтых людзей не 90, а 99. 99 адсоткаў. Бо, як некалі сказаў адзін з удзельнікаў Багемскага клубу- усяго некалькі чалавек на планеце робяць справы, вельмі абмяжаваная колькасць людзей ведаюць што адбываецца, усе астатнія проста не разумеюць сутнасьці падзей.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць