Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура
-
29.09.2026Свая кашуля бліжэй да цела. Беларусь са сваей мовай, культурай і г.д улучна з народам, зусім малацікава Эўропе. Там зараз усе імкліва і істотна змяняецца, як бы сказалі таварышы з сваецкага палітбюро - рэзкі правы ўхіл назіраецца.
-
29.09.2026ЯКАЯ беларуская культура фінансуецца з гэтых грантаў? Псеўдамузей Новай Беларусі? П'янка-фестываль Тутака? "Бібліятэка" Івана Луцкевіча?
Людзі фінансуюць САМІ тое, што яны лічаць сваім і цікавым! -
29.09.2026Стыдно і больно, хаця б той жа Купалаўскі і шмат іншых праектаў, у тым ліку ў інтэрнэце
-
29.09.2026Эканоміка ўсіх названых краін стагнуе ці знаходзіцца ў рэцэсіі, аднак бюджэт Еўразвязу з кожным годам абнаўляе рэкордныя паказчыкі, нібы ніякіх праблем няма. Брусэль адарваўся ад рэальнасці, і на гэты раз ім давядзецца зацягнуць паясы.
-
29.09.2026стаж 10 гадоу Чехiя 15 гадой Нямеччынa, паралельна часта ват у Аустрыi - за гэты час заплачана каля 150к як прыватны прадпрымальнiк без улiку мед i сац. Абсалютная падтрымка эканомii. Бел культура жыве там дзе жыве мова - усе расейскае моунае адрэзаць ад грошай ЕУ - размайляешь на русс, пишаш на рус, канал на русс - марш на працу, альбо на бизнес - ноль грантау. Прыбраць з НН расейскую! Палiтыка - калi не на мове идзi да харошых рускiх тут табе не мейсца. Хочаш грант - калi ласка экзамiн на С2 по мове.
-
29.09.2026На сённяшні дзень шматлікія беларускія бізнэсы выехалі за мяжу і могуць цалкам падтрымліваць і беларускую культуру, і СМІ, і палітычных дзеячоў. У той жа Літве і Польшы нашыя кампаніі ў топах падаткаплацельшчыкаў. Ніякай "лініі жыцця" ў выглядзе грантаў няма ў паміне. Ніхто ў Еўропе не "карае крымінальна" за законнае фінансаванне каго б то ні было. Але чамусці людзям не цікава фінансаваць тое, што не мае дачынення да рэчаіснасці. Спусціцеся на зямлю, да людзей!
-
29.09.2026Акрамя перніка ў выглядзе мільёнаў і мільёнаў на адбудову інфраструктуры і эканомікі, мусіць быць і пуга!
Асабліва для розных "мы выйдзем з ЕЗ"-браўнаў і іншых нягеглікаў, якія спрабуюць гуляць на эмоцыях выбарцаў тыя, хто гуляе з боку папулістаў розных колераў (пра-расейскія, пра-кітайскія, пратрампаўскія)
ЕЗ - гэта імперыя, ў выглядзе якой аб'яднаная Еўропа мае шанец выжыць. Дзе няма "еўрапейскіх" грошай, абавязкова будуць расейскія ці кітайскія грошы (як у краінах цэнтральнай Азіі, як у Афрыцы, як у Паўднёвай Амерыцы) -
29.09.2026Лічу што фінансаванне з ЭЗ а да гэтага праз USAID гэта самае шкоднае што толькі можа быць для нас. Беларусы павінны быць зацікаўленыя самі ў кансалідацыі дыяспары і фінансаванні ўсяго што мае сэнс. Бо пакуль яно за грошы донараў, то ўлічваюцца ў першую чаргу іх інтарэсы ды патрабаванні, і няма такога стымулу трымацца разам. Нейкія грантавыя праекцікі ствараюць бачнасць культурнага жыцця да якога можна толькі “далучацца” але не ўдзельнічаць.
Бо еўрапейская эканоміка ў дупе