Адзін з пілотаў спрабаваў накіраваць самалёт у зямлю, другі перашкодзіў гэтаму. Драматычныя падзеі на борце з Дубая ў Тэль-Авіў
Рэйс FZ1073, які сёння ляцеў з Дубая ў Тэль-Авіў, развярнуўся падчас пралёту над Іярданіяй. Праз некалькі хвілін пасля актывацыі кода бедства самалёт зноў змяніў кірунак. Знішчальнікі ВПС Ізраіля былі падняты ў паветра да самалёта.

Інцыдэнт адбыўся раніцай 30 верасня на рэйсе FZ1073 авіякампаніі flydubai з Дубая ў Тэль-Авіў. На борце Boeing 737 MAX 8 знаходзіліся 174 пасажыры, пераважна ізраільцяне.
Цяпер СМІ высвятляюць, што там адбылося.
Праз бойку экіпаж падаў код, які выкарыстоўваецца пры захопе самалёта, а Ізраіль падняў у паветра знішчальнікі.
З’явілася і іншая версія — адзін з пілотаў мог спрабаваць разбіць самалёт. Ізраільскі 14‑ы канал сцвярджае, што адзін з пілотаў мог паспрабаваць скончыць жыццё самагубствам і накіраваў самалёт у піке, а другі пілот спыніў яго сілай.
Пасажыр самалёта расказаў медыям, што адзін з членаў экіпажа нанёс пілоту нажавое раненне і вывеў са строю сістэмы самалёта. Пасажыры ўварваліся ў кабіну пілотаў і абясшкодзілі яго.
«Па шчаслівым збегу абставін на борце знаходзіліся яшчэ два пілоты, якія пасадзілі самалёт», — цытуе яго тэлеграм-канал «Израильские трудовыебудни».
WATCH: Terrifying footage of the incident, recorded from a passenger window aboard the aircraft flydubai.
- Yedioth Ahronot News. https://t.co/Y4Fp7vUirI pic.twitter.com/ySOKQzuz3l
«Гэта было падобна да тэракту проста падчас палёту. Нам здавалася, што мы зараз разаб'ёмся. Некалькі хвілін мы думалі: альбо разаб'ёмся, альбо нас зарэжуць», — расказала іншая пасажырка.
Сёння падчас палёту над Іярданіяй самалёт на рэйсе FZ1073 авіякампаніі flydubai з Дубая ў Тэль-Авіў спачатку перадаў агульны аварыйны код 7700, а затым — код 7500. Апошні азначае незаконнае ўмяшанне ў кіраванне самалётам і звычайна выкарыстоўваецца пры спробе захопу.
Борт рэзка знізіўся прыкладна да 15 тысяч футаў, развярнуўся і накіраваўся ў Саудаўскую Аравію. На некаторы час сувязь з экіпажам знікла.
Ізраіль падняў у паветра два знішчальнікі і часова прыпыніў вылеты з аэрапорта Бен-Гурыён. Прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху і кіраўнікі сілавых ведамстваў правялі тэрміновую нараду.
Самалёт бяспечна прызямліўся ў саудаўскім аэрапорце. Авіякампанія пацвердзіла, што ўсе пасажыры і члены экіпажа знаходзяцца ў бяспецы. За імі павінен вылецець іншы самалёт, які даставіць іх у Ізраіль.
Афіцыйна прычыны здарэння не агучваліся.
Каментары
Было б цікава ведаць падрабязнасці гэтай гісторыі.