Здарэнні55

Беларусь выдала ЗША амерыканскага бухгалтара, які амаль 10 гадоў хаваўся ў Расіі ад падатковай справы

Браяна Букера арыштавалі ў Беларусі па просьбе амерыканцаў у маі 2025 года. Год патрымалі ў сябе, а ўрэшце дэпартавалі ў Маямі — у рукі амерыканскай паліцыі.

Беларусь выслала ў ЗША бухгалтара Браяна Нельсана Букера. Яго абвінавачваюць у падатковых злачынствах і ў тым, што даваў уладам ілжывыя звесткі.

Паводле Міністэрства юстыцыі ЗША, Букер з'ехаў з ЗША ў 2016 годзе, калі даведаўся, што супраць яго вядзецца крымінальнае расследаванне.

Ён жыў у Расіі, якая так і не выдала яго амерыканскім уладам. У маі 2025 года Букера затрымалі ў Беларусі. Ён знаходзіўся пад вартай амаль год, пакуль не было прынятае рашэнне аб яго высылцы. 24 ліпеня 2026 года бухгалтар вярнуўся ў ЗША і быў затрыманы ў аэрапорце Маямі.

Паводле абвінавачання, Букер, валодаў панамскай кампаніяй, што гандлявала какава. Ён кіраваў ёю з Венесуэлы, Панамы і са свайго дома ў Фларыдзе. Следства сцвярджае, што ў 2011—2013 гадах ён не задэклараваў рахункі ў Швейцарыі, Сінгапуры і Панаме, хоць абавязаны быў падаваць па іх штогадовыя справаздачы. Акрамя таго, у падатковых дэкларацыях за 2010—2012 гады ён, паводле абвінавачання, паказаў не ўсе свае замежныя рахункі.

Букера таксама абвінавачваюць у тым, што ён скарыстаўся амерыканскай праграмай добраахвотнага раскрыцця замежных актываў і пры гэтым падаў ілжывую заяву. У ёй ён сцвярджаў, што не дэклараваў даходы і рахункі ненаўмысна.

Большае, другое ўдакладненае абвінаваўчае заключэнне супраць Букера федэральнае вялікае журы зацвердзіла яшчэ ў ліпені 2021 года.

За кожны эпізод незадэклараваных рахункаў і ілжывых звестак Букеру пагражае да пяці гадоў зняволення, а за кожны эпізод падачы ілжывых дакументаў у Падатковую службу ЗША (IRS) — да трох гадоў.

Каментары5

  • Трымалі год
    30.09.2026
    Не заплаціў...
  • Факсафоб
    30.09.2026
    Распавядзі гэтую лухту палітвязню Вадзіму Здаравеннаму, якому стратэгічныя адносіны барыгі і злачынцы выліліся ў чарговыя гады лагеру.
  • На карту посмотри!
    30.09.2026
    стратэгічныя адносіны з самой моцнай краінай ў свеце, от географии не убежать! Даже если бежать со Святым Зянонам (Зянон i я)

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын5

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 22

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

«Няхай за захоўванне прадуктаў плацяць крамы». Беларусы расказалі, на чым і як ашчаджаюць4

The Atlantic: Трамп падтрымаў ідэю змякчэння санкцый супраць Расіі ў абмен на вызваленне палітвязняў7

Уладальнік кувалды «Вагнера» з Рэчыцы атрымаў працу спецыяліста па моладзевай палітыцы4

Ціханоўская ў Еўрапарламенце засцерагла ЕС ад зняцця санкцый з Расіі і Лукашэнкі26

У Германіі мужчына спаліў гістарычнае распяцце XVII стагоддзя11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын5

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць