У гэтую суботу ў Мінск вяртаецца маштабны грузінскі фестываль. Яго не праводзілі 7 гадоў
Фестываль грузінскай культуры праходзіў у Мінску кожную восень з 2015 па 2019 год.

Традыцыйная музыка, танцы і, вядома ж, ежа — менавіта такім «Тбілісоба» запомнілася жыхарам і гасцям горада. Праз 7 гадоў свята зноў вяртаецца ў беларускую сталіцу, піша Onliner.by.
Маштабныя гулянні запланаваныя на гэтую суботу, 3 кастрычніка.
Праўда, цяпер у іншай лакацыі: з Верхняга горада фестываль перамяшчаецца на пляцоўку каля Палаца спорту.
«Тбілісоба» — гэта свята, прысвечанае збору ўраджаю і заканчэнню сезона асноўных сельскагаспадарчых работ, а заадно і самому гораду Тбілісі. Там яго штогод адзначаюць у першыя выходныя кастрычніка.
Фестываль пачнецца а 12:00. Свята падзелена на дзве часткі: спачатку выступяць прадстаўнікі розных нацыянальных дыяспар і аб'яднанняў, якія пражываюць у Беларусі. А ўжо з 14:00 уся ўвага будзе засяроджаная на грузінскай культуры.
Не абыдзецца без выступлення грузінскіх творчых калектываў — арганізатары абяцаюць і жывую музыку, і песні, і танцы. Акрамя таго, жадаючых чакаюць кінозона і культурны лекторый: расповеды пра гісторыю, традыцыі і гасціннасць Грузіі. Адной з важных тэм стане 1700‑годдзе прыняцця хрысціянства ў якасці дзяржаўнай рэлігіі ў Грузіі.
На працягу ўсяго дня на пляцоўцы будзе працаваць кірмаш і фудкорт з самымі вядомымі каўказскімі стравамі.
Уваход для ўсіх гасцей свабодны.
Каментары
Сядзі ў сваёй Хайфе і еж сваі сіміты з кунжутам і фалавелі з нутам.