Каментары да артыкула

Ціханоўская: Смяротнаму пакаранню няма і не можа быць месца ў прававой і дэмакратычнай дзяржаве

  • Пу-пу-пу
    02.10.2026
    Лідарка відаць забылася, што ў ЗША смяротнае пакаранне дзейнічае. Атрымалася, што для яе ЗША гэта не прававая і не дэмакратычная дзяржава
  • Пытанне
    02.10.2026
    Дык што, садыстаў, якія ў 2020м калечылі і забівалі мірных пратэстоўцаў супраць фальсіфікацыі выбараў, караць смяротнай карай не будзем у Новай Беларусі прэзідэнткі Ціханоўскай?
  • ІмЯ
    02.10.2026
    Пытанне , садысты сядзецьмуць у турме й думацьмуць пра свае паводзіны.
  • Янка
    02.10.2026
    Пытанне , ня будзем, апроч выпадкаў узброенага супраціву. Няхай сядзяць.
  • Пытанне
    02.10.2026
    ІмЯ, а вы будзеце іх пажыццёва карміць сваімі падаткамі?
  • Янка
    02.10.2026
    Пытанне , на свае ўтрыманне яны заробяць
  • Ее мнение
    02.10.2026
    Иметь свое мнение не запрещено. Но за преступление против жизни другого человека должно быть СПРАВЕДЛИВОЕ наказание. Или ещё камеру с душем и бильярдом предложить? Урановых рудников у нас нет, где можно было бы использовать смертников.
  • Знание- сила, незнание- тьма.
    02.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Вой...
    02.10.2026
    Яна ж гэта не пра недастрэленую жанчыну з Теннессі?
  • Шпак
    02.10.2026
    Смяротнае пакаранне неабходна пры
    наўмысным забойстве,педафіліі, гандлю наркотыкамі.
  • Янка
    02.10.2026
    Цалкам пагаджуся. Смяротнае пакаранне - гэта старажытнае дзікунства, і тут ня толькі пытанне судовай памылкі альбо непамернасці пакарання злачынству. Бо асабліва ўпарта за захаванне смяротнага пакарання чапляюцца дыктатуры, для якіх смяротнае пакаранне - гэта перш за ўсё сродак застрашвання грамадства, калі тое вырашыць паўстаць супраць узурпатара, які скасаваў любыя магчымасці легальнай змены ўлады. Канешне, застаецца прыклад ЗША, але і там прасочваецца дакладная карэляцыя - у сініх штатах смяротнае пакаранне альбо адмененае, альбо ўведзены мараторый, у той час як у чырвоных штатах яно застаецца і ужываецца. Будзе залішнім дадаць, што менавіта чырвоныя штаты абралі Трампа, які сваімі ўчынкамі няспынна даказвае, што для яго каштоўнасць чалавечага жыцця ёсць блізкай да нуля. Але фармальная адмена альбо мараторый павінны падмацоўвацца фактычнай адмовай ад смяротнага пакарання. І тут самы час узгадаць прыклад Расеі, у якой ад сярэдзіны 90х дзейнічае мараторый на смяротнае пакаранне, што не перашкаджае рэжыму забіваць людзей увогуле без суда, асабліва калі справа тычыцца небяспечных палітычных праціўнікаў.
  • і я ўдзячная і што?
    02.10.2026
    "Я ўдзячная"
    вялікі мысляр і дзеяч эпохі, ну
  • Янка
    02.10.2026
    і я ўдзячная і што?, для вас крыніцай думкі з'яўляецца кніга "Наш президент"
  • Прынясіце ёй вадзічкі
    02.10.2026
    Сімвал беларускай дэмакратыі пайшоў супраць Прэзідэнта Трампа!
  • Федзя
    02.10.2026
    Почему? В США. она же есть? Что нам желать с наемниками из Вагинеров? А?
  • Пытанне
    02.10.2026
    Федзя, Ціханоўская лічыць, што іх караць смяротным пакараннем нельга.
  • .
    02.10.2026
    Дэмакратыя - проста ўлада большасці. Права можа быць любым.
  • .
    03.10.2026
    Тэрмін "прававая і дэмакратычная дзяржава" мае больш вузкі кантэкст. І ён агульнавядомы.

    Па смяротнаму пакаранню ўсё верна сказала. Беларусь у спісе найбольш адсталых краін па гэтаму крытэрыю.
  • ЯМы97
    03.10.2026
    Беларусікі няздольныя былі нават дзядоў-НКУСікаў на пачатку 90-х асудзіць ды за краты кінуць. А цяпер мараць пра смяротнае пакаранне для красаўцаў. "Смайлік клоўна"

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць