Пачатковая цана — больш за 8 мільёнаў даляраў.

Будынак на праспекце Пераможцаў у Мінску, дзе раней знаходзіўся галоўны офіс кампаніі «Трайпл», выставілі на аўкцыён. Інфармацыя пра гэта з’явілася на пляцоўцы па продажы маёмасці «БелЮрЗабеспячэнне», піша Realt.by.
Васьміпавярховы будынак на праспекце Пераможцаў, 51/2 выставілі на аўкцыён за даўгі ўладальніка. Тут размяшчаюцца офісы розных кампаній. Раней у гэтым будынку знаходзіўся галоўны офіс «Трайпла».
Даўжніком у інфармацыі пра аўкцыён значыцца кампанія «Белсіціойл». Вядома, што ў 2022 годзе гэтая кампанія набыла сядзібу «Макоўза», якую прадавалі за даўгі «Трайпла». Тады ўладальнікам «Белсіціойл» быў сын Юрыя Чыжа.
Плошча офісных памяшканняў, выстаўленых на аўкцыён на праспекце Пераможцаў, складае каля 6,6 тысячы квадратных метраў. Аўкцыён запланаваны на 20 кастрычніка, заяўкі на ўдзел прымаюць да 16:00 19 кастрычніка. Пачатковы кошт — 25 мільёнаў рублёў (8,3 мільёна даляраў).
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары