Грамадства66

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў

Чэшскі ўрад 5 кастрычніка прыняў рашэнне пашырыць магчымасць для некаторых грамадзян Беларусі атрымліваць кароткатэрміновыя чэшскія візы для сваіх блізкіх сваякоў, піша «Радыё Свабода».

Прага. Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Падрабязнасці новага рашэння пакуль не апублікаваныя. Вядома, што яно датычыцца беларусаў, якія маюць грамадзянства Чэхіі альбо доўгатэрміновы дазвол на пражыванне ў гэтай краіне. Яны змогуць запрашаць у Чэхію сваіх прамых сваякоў па ўзыходнай або сыходнай лініі — бацькоў, дзядоў і бабуль, дзяцей, унукаў і іншых сваякоў такога тыпу. На пасяджэнні ўрада супраць гэтай прапановы ніхто не запярэчыў.

Магчымасці для грамадзян Беларусі атрымліваць чэшскія візы былі істотна абмежаваныя ў межах мер, якія ўрад Чэхіі ўвёў пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года.

Прадстаўнік суполкі «Беларуская салідарнасць» у горадзе Брно Андрэй Калавур паведаміў, што беларусы ў Чэхіі маюць намер дамагацца далейшага пашырэння кола сваякоў, для якіх можна будзе афармляць запрашэнні на візы. 

Гэта магчымасць з'явілася ў выніку перамоў МЗС Чэхіі з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.

«Дзякуем чэшскаму міністру замежных спраў Пэтру Мацінку, чэшскаму ўраду і ўсім, хто спрычыніўся да гэтай важнай справы.

Гэты вынік — плён супольнай працы дэмакратычных сіл Беларусі, у тым ліку праваабаронцы Алеся Бяляцкага, беларускай дыяспары і нацменшасці ў Чэхіі, нашых чэшскіх сяброў і перадусім абранай лідаркі Святланы Ціханоўскай», — падкрэсліла дырэктарка Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок.

Каментары6

  • Жора
    05.10.2026
    Жвір , длякуй, але а) маглі б і без Офіса, як на Кіпры б) маглі б для ўсіх, а не толькі для сваякоў уцякачоў - мне, як беларусу, гэтае рашэнне жыццё не аблягчае і дарога ў Чэхія па-ранейшаму закрытая в) гэта ж Шыянок - там грант і залежнасць ад офісных структур; папросту не магла не прысягнуць сваёй шэфовай у чарговы раз.
  • Жвір
    05.10.2026
    Жора, але ж магчымасьць пашырана, і адмаўляць яе не выпадае, як не круці. Першы крок - гэта таксама крок, а першы вынік, гэта таксама вынік.
  • Жора
    06.10.2026
    Жвір , пашырана ў параўнанні з чым (якім годам)? Ціханоўская дагэтуль разграбае тое, што яна з калегамі нарабілі на пару з Лукашэнкам у 2020 годзе. Адсоткаў 5% мо разгрэблі. Поспехаў, канечне, але ўсе памятаюць, як яно было да 2020. Вы канечне скажаце, што вінаваты толькі Лукашэнка. А я скажу, што за вынік заўсёды адказны ўсе гульцы.

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць