Свет

Азербайджан назваў дэзынфармацыяй абвінавачанні ў шпіянажы былога кіраўніка нямецкай разведкі

Учора паліцыя Германіі арыштавала былога кіраўніка знешняй разведкі краіны Аўгуста Ханінга.

Аўгуст Ханінг. Фота: Franka Bruns / AP

Азербайджан адказаў на абвінавачанні ў найманні былога кіраўніка нямецкай разведкі для шпіянажу на сваю карысць, назваўшы публікацыі пра гэта «дэзынфармацыйнай аперацыяй», піша Бі-бі-сі.

Рада па медыя і вяшчанні Азербайджана назвала дэзынфармацыяй згадванне Азербайджана ў расследаванні, звязаным з былым кіраўніком Федэральнай разведвальнай службы Германіі (BND) Аўгустам Ханінгам.

«Мэтай сіл, якія стаяць за гэтай дэзынфармацыйнай аперацыяй, з'яўляецца нанясенне шкоды азербайджана-германскім адносінам», — гаворыцца ў іх заяве.

6 кастрычніка паліцыя Германіі арыштавала былога кіраўніка знешняй разведкі краіны Аўгуста Ханінга і былога кіраўніка яго апарату Манфрэда Д. па падазрэнні ў шпіянажы і спробе дзяржаўнай здрады.

Паводле звестак пракуратуры, Манфрэд Д. перадаваў Ханінгу канфідэнцыйную інфармацыю, якую той затым выкарыстоўваў у сваёй працы ў якасці кансультанта, у тым ліку для супрацоўнікаў замежных разведак.

Пазней у той жа дзень нямецкае выданне Spiegel напісала, што, паводле яго крыніц, меркаваным заказчыкам Ханінга быў супрацоўнік азербайджанскай разведкі.

Следства не называе канкрэтную краіну, але, паводле яго звестак, Ханінг атрымаў ад Манфрэда каля 2 тысяч дакументаў для сваіх аналітычных запісак, якія ён пісаў для замежнай спецслужбы. Не ўсе, але многія з іх былі сакрэтнымі.

«Ці ўдалося перадаць гэтыя матэрыялы адрасату, пакуль высветліць не ўдалося», — гаворыцца ў прэс-рэлізе пракуратуры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны4

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы4

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць4

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

Месі завяршыў кар'еру ў зборнай Аргенціны1

«Стыль снобаў» вяртаецца. Зноў модна падымаць каўнер5

Беларусь мінімальна перамагла Фінляндыю10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны4

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць