Свет

Падчас нападаў на два аэрапорты ў Саудаўскай Аравіі загінулі тры чалавекі, яшчэ 36 атрымалі раненні

Прадстаўнік еменскіх хусітаў заявіў, што групоўка атакавала аэрапорт Эр-Рыяда некалькімі беспілотнікамі.

Хусіты, ілюстрацыйнае фота Osamah Abdulrahman / AP

Падчас нападаў на два аэрапорты ў Саудаўскай Аравіі загінулі тры чалавекі, яшчэ 36 атрымалі раненні. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на ўлады Саудаўскай Аравіі.

У міжнародным аэрапорце імя караля Халіда ў Эр-Рыядзе загінуў адзін чалавек, яшчэ восем былі параненыя. Падчас атакі на аб'екты аэрапорта Абха загінулі два чалавекі, 28 атрымалі раненні.

Атакі адбыліся 6 і 7 кастрычніка. Які з аэрапортаў быў атакаваны ў кожны з гэтых дзён, улады не ўдакладнілі.

Прадстаўнік еменскіх хусітаў заявіў, што групоўка атакавала аэрапорт Эр-Рыяда некалькімі беспілотнікамі. 

Кааліцыя на чале з Саудаўскай Аравіяй паабяцала, што ўдары «не застануцца без пакарання», а позна ўвечары 7 кастрычніка паведаміла пра атакі на больш чым 80 ваенных аб'ектаў хусітаў у чатырох правінцыях Емена.

У той жа дзень хусіты атакавалі міжнародны аэрапорт Адэна балістычнымі ракетамі і беспілотнікамі з выбухоўкай, паведаміла міністэрства транспарту Емена.

Атакі адбыліся на фоне ўзмацнення баявых дзеянняў паміж хусітамі і ўрадавымі сіламі Емена, якія падтрымліваюцца Саудаўскай Аравіяй. Паводле звестак Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, з пачатку новага абвастрэння больш за 200 тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Каментары

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць