Свет1212

«Гэта Пуцін!» У Расіі жанчына пабачыла ў кавярні эльфа Добі, прыняла яго за Пуціна і запатрабавала прыбраць «абразу»

«Вось гэтая пысачка вельмі падобная на Пуціна. А ў яго сёння дзень нараджэння!»

У Саратаве пажылая жанчына абурылася гіпсавай галавой эльфа Добі з фільмаў пра Гары Потэра, якую пабачыла ў вітрыне мясцовай кавярні. Інцыдэнт здарыўся 7 кастрычніка, у дзень 74‑годдзя Уладзіміра Пуціна.

На відэа, якое трапіла ў сеціва, жанчына выклікала супрацоўніцу кавярні на вуліцу і заявіла, што персанаж надта падобны да прэзідэнта РФ:

«Вось гэтая пысачка вельмі падобная на Пуціна. А ў яго сёння дзень нараджэння! З чалавека ўвогуле нельга смяяцца. Да любога чалавека трэба ставіцца з павагай. <…> Ён падобны! Вы самі бачыце гэта выдатна. Прайшлі выбары. Ён зноў абраны на гэтую пасаду. Ён працуе. Ён ваюе!» — абуралася жанчына.

Яна прыгразіла паклікаць паліцыю.

Супрацоўніца кавярні адказала, што калі наведвальніца бачыць у дамавым эльфе расійскага лідара, то гэта яна яго і абражае. Аднак жанчына працягвала настойваць на сваім і параіла «не нарывацца» ды перадаць заўвагу кіраўніцтву.

Як паведамілі журналістам ASTRA ў кавярні, гіпсавая галава Добі больш за год выкарыстоўвалася як банка для чаявых і выдатна ўпісвалася ў канцэпцыю ўстановы. Пасля інцыдэнту і пагроз выклікаць сілавікоў персанажа часова прыбралі. На пытанне пра лёс Добі суразмоўніца ASTRA паведаміла, што герой Гары Потэра, як ён любіў рабіць у кнігах, знік:

«Добі пакуль уехаў на ПМЖ у іншае месца, каб не траўмаваць людзям псіхіку ў сувязі з восеньскім завастрэннем <…> Каб дэментары не наляцелі».

Параўнанне Пуціна з дамавым эльфам з’яўляецца даўнім мемам: яшчэ ў 2003 годзе група расійскіх юрыстаў збіралася падаваць у суд на стваральнікаў фільма за вонкавае падабенства Добі да прэзідэнта РФ.

Каментары12

  • анекдот
    08.10.2026
    - товарищ Жуков, ви кого имели в виду, когда говорили "Сволочь усатая"?
    - Гитлера конечно, товарищ Сталин!
    - а ви кого имели в виду, товарищ Берия???
  • Alex
    08.10.2026
    Идеальный zомбилэнд.
  • Аналитик
    08.10.2026
    Товарищ Берия, а вы на кого подумали?

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк пра палітыку ЕС: Фактычна гэта палітыка антыбеларуская52

У Гімалаях ёсць самая высокая гара ў свеце, на якую яшчэ ніхто не ўзняўся. У чым прычына?4

«Марыя» падыходзіць да Камароўкі, «Алеся» — да гасцініцы «Беларусь». Стала вядома, на якім этапе будаўніцтва трох новых станцый мінскага метро4

У Беларусі сталі выпускаць шакаладны хлеб

ЗША падтрымалі Латвію ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй і высока ацанілі яе гатоўнасць узаемадзейнічаць з Беларуссю4

Мікола Дзядок выдаў кнігу пра тэхналогіі контррэвалюцыі4

У Іспаніі памерла 87‑гадовая жанчына, справа якой справакавала цяперашні палітычны крызіс у краіне11

Дзевяцігадовы кітаец пабіў сусветны рэкорд па складанні кубіка Рубіка. Гэта для яго ўжо не першы раз

Мінскі таксіст распрацаваў хітрую схему, па якой амаль задарма завалодаў 12‑цю аўтамабілямі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць