Свет11

Расійскі «Афрыканскі корпус» вярнуў кантроль над Кідалем праз паўгода пасля страты горада

Упершыню ўзяць Кідаль у лістападзе 2023 года змаглі наёмнікі ПВК «Вагнер». У красавіку яны пакінулі горад.

Фота: Афрыканскі корпус

Расійскія вайскоўцы з «Афрыканскага корпуса» сумесна з арміяй Малі вярнулі кантроль над горадам Кідаль на паўночным усходзе краіны. Як сцвярджаюць расійскія вайскоўцы, аперацыя па наступе на гэты горад праводзілася з 1 па 7 кастрычніка пры падтрымцы авіяцыі, піша Бі-бі-сі.

Урад Малі амаль 10 гадоў не мог усталяваць кантроль над Кідалем, які быў захоплены туарэгамі, што выступаюць за стварэнне на поўначы краіны незалежнай дзяржавы Азавад.

Упершыню ўзяць Кідаль у лістападзе 2023 года змаглі наёмнікі ПВК «Вагнер», пасля чаго расійскі МЗС павіншаваў урад у Бамака з гэтым дасягненнем. Аднак пасля смерці Яўгена Прыгожына, калі пазіцыі наймітаў у Малі заняў падведамасны расійскаму Мінабароны «Афрыканскі корпус», сітуацыя для рэжыму Асімі Гойты імкліва пагоршылася.

У красавіку 2026 года стала вядома, што Кідаль зноў быў пакінуты. Гэта стала адчувальным іміджавым ударам для ўрада Малі. Цяпер улады краіны заяўляюць пра новую паспяховую аперацыю на гэтым напрамку. Пры гэтым адкрытым застаецца пытанне, як доўга ўдасца ўтрымліваць кантроль над горадам.

Адзін з актывістаў «Фронту вызвалення Азавада» сказаў Рускай службе Бі-бі-сі ў адказ на пытанне пра сітуацыю ў Кідалі: «Кідаль быў выкарыстаны ў палітычных мэтах; у бліжэйшыя тыдні вы атрымаеце адказ на гэтую сітуацыю»

Каментары1

  • qwerty
    08.10.2026
    Несложно "вернуть контроль" без боев)

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць