Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы
На паліцах беларускіх крам можна пабачыць папулярныя сродкі бытавой хіміі з папярэджаннем, што хутка яны будуць называцца інакш. Людзі здзіўлены.

Відэа з супермаркета апублікаваў мінскі блогер Максім Пушкін. Бачна, што на бутэльках з бытавой хіміяй ёсць налепкі-папярэджанні. У хуткім часе Vanish будзе называцца Resolve, Tiret — Xtomer, а Finish — Signum. А побач з некаторымі таварамі ўжо стаяць тавары-блізняткі: дызайн бутэлек аднолькавы, а вось назвы розныя.
«Хто ведае, што адбываецца? Чаму яны ў 2026 годзе вырашылі змяніць назву?» — цікавіцца блогер у аўдыторыі.

Прадукцыя, якую паказвае Пушкін, першапачаткова належала брытанскай кампаніі Reckitt. У красавіку агенцтва Reuters паведамляла, што расійскае падраздзяленне кампаніі распрацоўвае новыя прадукты і рэгіструе правы на інтэлектуальную ўласнасць, каб замяніць большую частку свайго асартыменту гігіенічных сродкаў у Расіі ў адказ на ўзмацненне санкцый Еўрасаюза.
А ўжо ў ліпені Reckitt афіцыйна паведаміла, што прадае сваё расійскае падраздзяленне. Пакупнік — ТАА «Арнэст». Гэта буйная расійская група кампаній, якая вырабляе бытавую хімію, касметыку і іншае. Апошнія гады яна актыўна набывае расійскія прадпрыемствы замежных кампаній, якія сыходзяць з Расіі.
Напрыклад, у 2024 годзе «Арнэст» набыў беларускае і расійскае падраздзяленне кампаніі Unilever (гэта яна выпускала мыла Dove, дэзадаранты Rexona, сродкі для ўборкі Domestos).
Акрамя Vanish, Tiret ды Finish назвы зменяць і іншыя тавары брэнда. Так, Calgon стане Salgent, а Cillit Bang — Brillit Blast.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
[Зрэдагавана]