Каханне і сэкс2929

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Бажэну Ярэміч часам называюць беларускай Папялушкай. Дзяўчыне з простай сям'і ўсяго 27 гадоў, але яна ўжо дырэктарка Нацыянальнай школы прыгажосці і дэпутатка Мінгарсавета. Хто ж стаў яе абраннікам?

Бажэна Ярэміч і Павел Трубека. Фота з яе фэйсбука

Сама Бажэна Ярэміч з Гродна. Сям’я яе даволі рэлігійная. Маці Ірэна нейкі час працавала дворнікам. Бацька Віктар — станочнік дрэваапрацоўчых станкоў. Бажэна вельмі добра вучылася. Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «правазнаўства», затым магістратуру. Цяпер вучыцца ў аспірантуры БДУ, працуе над кандыдацкай дысертацыяй.

Лёсавызначальным для яе стаў візіт Аляксандра Лукашэнкі ў гродзенскі ўніверсітэт у 2018 годзе. Як адну з актывістак Бажэну запрасілі на агульнастудэнцкую сустрэчу з ім. І пасля гэтага жыццё прыгажуні радыкальна змянілася.

У 2021 годзе яна стала дырэктаркай Нацыянальнай школы прыгажосці — самай маладой за ўсю гісторыю яе існавання (Бажэне было ўсяго 22 гады). Дарэчы, менавіта Нацыянальная школа прыгажосці арганізуе конкурс «Міс Беларусь» і займаецца падрыхтоўкай дзяўчат, якія потым трапляюць у службу пратаколу Лукашэнкі. 

Бажэна Ярэміч. Фота з яе фэйсбука

У 2024 годзе Ярэміч стала дэпутаткай Мінскага гарадскога савета. А сёлета пачала весці праграму пра знакамітых беларусак «Дочкі зямлі беларускай» на белтэлекамаўскім канале «ЯСНАе TV».

Сваё асабістае жыццё Бажэна, якая рабіла кар’еру ашаламляльнымі тэмпамі, раней ад публікі хавала. Нават пра тое, што прыгажуня мае маленькага сына Багдана, гадаваць якога дапамагаюць бацькі, стала вядома толькі тады, калі Ярэміч пайшла ў дэпутаткі.

Але вось нядаўна Бажэна выйшла замуж. Віншаваць яе са шлюбам у каментары прыйшлі галоўны ідэолаг Мінска Аляксандр Лук'янаў, галоўны рэдактар «Мінскага кур'ера» Кірыл Казакоў і прапагандыстка Тамара Вяцкая. 

Абраннікам стаў 25-гадовы Павел Трубека. Ён чалавек ідэалагічна вывераны — старшыня Моладзевай рады пры адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска. Хлопец са Слоніма, скончыў Акадэмію кіравання. 

Павел Трубека злева. Фота: belgidromet.by

На некаторых мерапрыемствах яго можна заўважыць у мерчы Лукашэнкі з цытатамі. 

Павел Трубека злева. Фота: valozhin.by

З'явілася і прыгожае фота, на якім разам Павел Трубека, Бажэна Ярэміч і яе сын.

Павел Трубека, Бажэна Ярэміч і яе сын

Каментары29

  • Божечки-кошечки
    09.10.2026
    Божена, ну могла ж кого-то повиднее выбрать! Очевидно, что этот масик уже за твой счёт карьеру сделать хочет
  • čoms
    09.10.2026
    Тут можна казаць тое,што заўжды кажуць,калі бачаць зусім малодзенькую дзяўчыну на дарагушчай машыне....;))))))
  • bosed
    09.10.2026
    [Рэд. Выдалена], эх гуляй рванина, как в последний раз :D

    [Зрэдагавана]

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць