Грамадства22

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне

Сяргей Разанка правёў у беларускіх турмах мінімум 17 гадоў — за некалькі заходаў. Мужчына пайшоў на вайну, каб зарабіць.

Сяргей Разанка. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Праект «Хачу знайсці», які дапамагае сваякам расійскіх вайскоўцаў шукаць зніклых без вестак, апублікаваў відэа з беларусам Сяргеем Разанкам. 53‑гадовы мужчына трапіў у палон ва Украіне.

Крымінальная біяграфія ў Разанкі вельмі насычаная. Згодна з судовымі выпіскамі з базы «Belpol», свой першы вялікі тэрмін ён атрымаў яшчэ ў 1995 годзе. Тады Брэсцкі абласны суд адправіў яго за краты на 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Сярод артыкулаў абвінавачвання — рабаванне і завалоданне чужымі грашыма з прымяненнем гвалту. Мужчына выйшаў на свабоду ў 2001 годзе дзякуючы дзвюм амністыям.

Але на волі ён прабыў нядоўга і неўзабаве зноў пачаў вандраваць па папраўчых установах, бо ў 2002‑м здзейсніў рабаванне. Даныя Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва паказваюць, што мужчына адбываў пакаранне з 2003 па 2007 год у гродзенскай турме №1 і, адпаведна, працаваў там жа.

Пазней, з 2010 па 2016 год, ён знаходзіўся ў папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах, адкуль вызваліўся па заканчэнні тэрміну.

Як менавіта беларус апынуўся на фронце ва Украіне, дакладна невядома. Імаверна, пасля апошняга вызвалення ён з'ехаў у Расію, дзе мог зноў трапіць за краты і завербавацца ў штурмавыя атрады Мінабароны ці падпісаць кантракт самастойна, што ў выніку і прывяло яго ў палон.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • глядя на фото
    10.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Спадар
    10.10.2026
    А я чамусьці пенсіі сплочваю яго мамашы і папашы... Ну ў нас жа сацыяльная дзяржава-?

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта51

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта51

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць