Каментары да артыкула

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

  • Indrid Cold
    12.10.2026
    Ануляваць прытулак і дэпартаваць да дому. Калі ён так любіць рускі мір - хай там і жыве
  • Сорамна за цябе
    12.10.2026
    Indrid Cold, за што ты так ненавідзіш беларусаў? Ты ў жыцці дапамог хаця б аднаму былому палітвязню? Які ўдзельнічаў у пратэстах непаўналетнім, каб выправіць памылкі вас, дарослых?
  • Былы палітычны зняволены
    12.10.2026
    Indrid Cold, ты ўжо адмовіўся ад беларускага грамадзянства?

    Калі не, то чаму? У цябе ёсць польскае, ты паляк і беларусы табе непрыемныя.

    * Рэдакцыя, гэты персанаж стала распальвае нацыянальную варажнечу і абражае беларусаў!
  • Indrid Cold
    12.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Indrid Cold
    12.10.2026
    Былы палітычны зняволены, што беларусы маюць супольнага з гэтым хлопцам які за грошы расейцаў займаецца тэрарызмам?
  • Задзяўбаў
    12.10.2026
    Indrid Cold, ніякім тэрарызмам ён не займаецца.
  • Былы палітычны зняволены
    12.10.2026
    Indrid Cold, беларусы розныя.
    Толькі 3-5% былі вымушаныя з'ехаць з краіны. Нацыянальнасць не вызначаецца ідэалагічнымі поглядамі.

    Што датычыцца гэтага хлопца, то ён не зрабіў анічога фатальнага. Кожны чалавек мае права на памылку.

    [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • 10-15 % былі вымушаныя з'ехаць
    12.10.2026
    Былы палітычны зняволены, 10-15 % былі вымушаныя з'ехаць з краіны, за апошнія гады
  • Янка
    12.10.2026
    Непазбежна, што з часам расейскія і лукашэнкаўскія спецслужбы будуць толькі шырэй выкарыстоўваць недасведчаных юнакоў і маладзёнаў для гібрыдных войн. Уладам еўрапейскіх (і ў першую чаргу ўсходнееўрапейскіх) краін варта было б актывізаваць прафілактычную працу і тлумачыць, што выкананне кур'ерскіх даручэнняў у інтарэсах неідэнтыфікаваных асобаў можа быць часткай злачынства з боку варожых дзяржаў.
  • Ай
    12.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Так
    12.10.2026
    Дурня да дому дэпартаваць гэтага саидова
  • Сорамна за цябе
    12.10.2026
    Так , назад у лукашэнкаўскую турму?
    Салідарнасць у вас на нулі.
    Калі твайго сына ці дачку выкарыстаюць такім чынам, што пісаць будзеш?
  • онижедети
    12.10.2026
    Так , если не депортировать то в следующий раз принесет кому то бомбу
  • Украінца куды?
    12.10.2026
    онижедети, вянок прынёс украінец. Калі яго не дэпартаваць, наступны раз украінец прынясе бомбу?
  • мальчикуОтто
    12.10.2026
    Украінца куды? , туда же украинца - это криминал. Причем тут национальность, когда нарушают закон? Вы наци?
  • Андрусь
    12.10.2026
    Няўжо ў разуменні гэтага Мікіты ўкладалася тое, што памяць пра памерлага родзіча ўшаноўвацьмуць таемным пакладаннем вянкоў і фоткі на ганку офіса кампаніі? Усё той Мікіта разумеў, таму і "перадаў падпрацоўку іншаму чалавеку", ды яшчэ і грамадзяніну Украіны.
  • k
    12.10.2026
    Андрусь, а грамадзянін украіны святы і ня ведаў што рабіў?..
  • Сорамна за цябе
    12.10.2026
    Андрусь, а вы адкуль ведаеце, у якой краіне якія традыцыі?
    У Кіеве напрыклад Міхаілу Жызнеўскаму, беларусу, які загінуў на Майдане, прыносяць вянкі прама на месца загібелі.
  • Дзякуй
    12.10.2026
    Дзякуй Наталлі Калегавай, што не кідае ў бядзе беларусаў, якія апынуліся ў складаных сітуацыях за мяжой.
    Гэта вельмі цяжка, калі ў цябе няма ў саветчыках ні таты, ні маці, калі ты ў чужой краіне, і самому трэба вырашаць усе пытанні, пачынаючы ад дзе сёння і на што жыць.
    Такіх праблемаў не мае яго аднагодка ў Беларусі, які можа ў любы момант ў маці з халадзільніка катлету ўзяць, якому бацька за хату плоціць і які спакойна можа некалькі месяцаў шукаць працу і бацькі яго з хаты не папросяць.
  • Андрусь
    12.10.2026
    Сорамна за цябе , Жызьнеўскаму кветкі прыносяць не "прама на месца загібелі", а да створанага недалёка да месца загібелі мемарыялу. Загінуў Міхась не ў тым пункце, дзе стаіць мемарыял, бо, там, дзе ён загінуў, мемарыял бы ствараў перашкоду дарожнаму руху. І, калі б Мікіту папрасілі прывезці вянок да нейкага мемарыялу (напрыклад, на офісе кампаніі вісела б мемарыяльная дошка і вянкі трэба паставіць пад яе), то яшчэ можна было б паверыць. Ну і сама па сабе прапанова для адэкватнага чалавека выглядае дзіўна і выклікае жаданне засумнявацца і вывучыць, што да чаго.
  • Няма грошай, няма
    12.10.2026
    Цікавая эвалюцыю гэтай Калегавай на старонках Нашай нівы: ад “махляркі” да лідаркі. Мо калісці пабачым і зваротную мадальнасць у дачыненні да пэўных асобаў!
  • Няма і не будзе
    12.10.2026
    Няма грошай, няма, Калегава сяброўка Вольгі Карач. Каля абодзвюх бесперапынна нешта дзіўнаватае круціцца, то нейкі літоўскі шпіён, то былы лукоўскі бізнэсмен, то хлопчык на заданні кдб
  • Пацьвярджэньня
    12.10.2026
    Вось і прыклад маладзёна, які хацеў адразу ды паболей, а пэўныя асобы ды інстытуцыі на яго хцівасьці (адначасова тупа...недасьведчанасьці) пасьпяхова скарысталіся. І я такія яшчэ будуць. І не апошні раз будуць плашкі [Рэд. Выдалена].
    Цэлая Эўропа была адкрытая. Хочаш у Гішпаніі папрацуй, хочаш дзе. А наконт працы? Дык кожная праца шанаваная. Не шанаваная толькі такая, дзе трэба сраць на голаву тым, хто цябе пусьціў у свой дом. Вось і ўся арытмэтыка.
  • Незразумела
    12.10.2026
    Чаму яго навогул судзяць. Калі ен проста перадаў аб'яву нейкаму боту. Таго бота і судзіце.
  • сігма чуд
    12.10.2026
    Незразумела, вангую, што судовая справа не пратрымаецца, але ДНЖ (ці на падставе чаго ён там знаходзіцца) хлопцу анулююць, для гэтага нічога даказваць ня трэба.
    Сапраўды дурная сітуацыя, бо калі не прыглядвацца, то на пусты страўнік ў фабулу з дастаўкай вянка памерламу сябру можна й паверыць.
  • Зразумела
    12.10.2026
    Незразумела, гэта мутная Калегава распавяла пра передачу задання боту, а як было на самой справе мы ня ведаем
  • Stary Litwin
    12.10.2026
    Спадзяюся, ён адбудзе пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад двух да сямі гадоў у літоўскай турме і будзе неадкладна дэпартаваны туды, дзе яму і месца.
  • Разам з украінцам?
    12.10.2026
    Stary Litwin, грамадзянін украіны таксама?
  • Дурнем няхай не прыкідваецца
    12.10.2026
    Ён усё разумеў, што ён робіць і навошта. І атрымоўваў за гэта грошы.
  • Про
    12.10.2026
    Нейкі хітразачосаны. Падобна, што разумеў, што робіць- вянок сам не панёс, а як запахла смажаным, уцёк у Латвію.
  • Нікіта
    12.10.2026
    Пднак цікавая кампашка ў дапамозе. І адвакатам усіх іх выступае Калегава. Варта задумацца.
  • Павал
    12.10.2026
    Нікіта, лІтоўцы ўжо задумываліся наконт калегавай, нават у СМІ пісалі пра яе штучкі
  • Тэд
    12.10.2026
    Гэтых дурняў маладых трэба высылаць . Ці садзіць на вялікія тэрміны .
  • куды ў РБ Гулаг ?
    12.10.2026
    Тэд, "высылаць " куды ў РБ Гулаг ? Не з гэтым пакаленням нічога не будзе, няма ў нас нацыяналізму дастаткова на дэмакратыю
  • usss
    12.10.2026
    куды ў РБ Гулаг ?, какой такой гулаг? в место где иногда не до законов. Там ему будет попривычнее. В Европе закон превыше всего, нечего туда тащить бандитский русский мир и завывания про несчастного (но криминального) хлопца в Европе к счастью не работают.
  • Аднаго не разумею
    12.10.2026
    чаму лукашысты ўсюды наровяць мець зносіны не па-беларуску, у асноўным на мове жывёлы звяры.
    Будзь чалавекам!

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць