Вайна

Расія атакавала Кіеў балістыкай. Пра яе набліжэнне нават не папярэдзілі

Увечары 12 кастрычніка Расія атакавала Кіеў балістычнымі ракетамі. Толькі пасля першых выбухаў у сталіцы абвясцілі ракетную небяспеку. Паводле паведамлення мэра горада Віталія Клічко, у Дняпроўскім раёне ракета трапіла ў аб’ект транспартнай інфраструктуры.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Evgeniy Maloletka

А 22:09 Паветраныя сілы Украіны паведамілі пра рух хуткаснай цэлі ў напрамку Кіева, пасля чаго ў горадзе прагучала некалькі выбухаў. Клічко пацвердзіў удары і заклікаў жыхароў заставацца ў сховішчах. Пазней у сталіцы зноў абвясцілі ракетную пагрозу.

Эксперт у галіне тэхналогій і пазаштатны дарадца прэзідэнта Украіны Сяргей Бяскрэснаў, вядомы пад пазыўным Флэш, адзначыў, што гэта ўжо не першы выпадак, калі партнёры Украіны не паспяваюць зафіксаваць запуск ракетнай сістэмы С-400. Ён заклікаў, аднак, не рабіць заўчасных высноў, бо ў гэтым усім ёсць нюансы.

Раней у той жа вечар расійскі беспілотнік пашкодзіў 25‑павярховы жылы дом у Дарніцкім раёне Кіева. Паводле наяўных звестак, загінулі два чалавекі, яшчэ 11 атрымалі раненні. Падчас папярэдніх атак 12 кастрычніка ў сталіцы пацярпелі як мінімум чатыры чалавекі. У Пячэрскім, Саламянскім і Дарніцкім раёнах упалі абломкі. У некаторых раёнах горада часова спыняўся электратранспарт праз адсутнасць электрычнасці.

Былы кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзынфармацыі пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Каваленка заявіў, што выбухі, якія прагучалі да абвяшчэння паветранай трывогі, не звязаныя з паведамленнямі заходніх СМІ пра пагрозы ЗША спыніць абмен разведвальнай інфармацыяй з Украінай.

Раней CNN са спасылкай на свае крыніцы паведаміў, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа папярэдзіла Украіну і яе еўрапейскіх саюзнікаў: Вашынгтон можа прыпыніць абмен разведвальнымі звесткамі і пастаўкі амерыканскай зброі, якую еўрапейскія краіны закупляюць для Украіны, калі Кіеў не спыніць дальнабойныя ўдары па энергетычных аб’ектах на тэрыторыі Расіі. Іншая крыніца CNN пацвердзіла, што ЗША пагражалі скараціць абмен разведвальнай інфармацыяй.

Сяргей Бяскрэснаў, у сваю чаргу, адзначыў, што ЗША перадаюць Украіне звесткі пра падрыхтоўку Расіі да запуску балістычных ракет. Ён выказаў упэўненасць, што Вашынгтон не спыніць перадачу такой інфармацыі, бо яна мае вызначальнае значэнне для бяспекі мірнага насельніцтва.

Каментары

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць